Реферат: Рэлiгiя ўсходнiх славян. Увядзенне хрысцiянства
Назва месяца "ліпень" паходзіць ад слова "ліпа" — дрэва цвіце менавiта ў гэтую пару. Ліпень дорыць чалавеку спелыя лясныя і садовыя ягады, першыя грыбы. У ноч з 6 на 7 ліпеня (па новым стылі) святкавалася Купалле — вельмі старажытнае абрадавае свята сонца і агню, божастваў урадлівасці і росквіту зямлі. Яно пад рознымі назвамі вядома ўсім індаеўрапейскім народам. Свята прымяркоўвалася да летняга сонцастаяіння. У паданнях расказвалася, што ў купальскую ноч расліны размаўляюць паміж сабой, дрэвы пераходзяць з месца на месца, а рэкі свецяцца прывідным святлом. Пашыранай па купальскім свяце была варажба. Дзяўчаты і хлопцы загадвалі, што чакае іх у будучым. Купальскія вераванні і легенды ў Беларусі адлюстроўвалі міфалагічны бок светапогляду старажытнага чалавека. Многія з іх сведчаць аб паэычным успрыняцці ім свету.
Сучасная беларуская назва восьмага месяца года — жнівень, таксама як і старабеларуская "серпень", адлюстроўвае прыродныя асаблівасці пары. Дарэчы, назва “серпень" (ад слова "серп") захавалася ў украінцаў, чэхаў, палякаў. У мнгіх заходнееўрапейскіх мовах, а таксама ў рускай ужываецца назва месяца “аўгуст" (па імені рымскага імператара Аўгуста). У пачатку месяца заканчваецца ўборка азімых, затым убіраюцца пшаніца, ячмень, авёс і інш. Спраўлялася адно са свят хлеба — трэці Спас. У старажытнай Беларусі шмат дзе спраўлялі Дажынкі — свята канца жніва. Канец жніва і змена надвор'я адлюстраваны у прыказках: "Трэці Спас хлеба прыпас", "Кожная хата у жніўні багата".
Беларуская назва месяца "верасень" паходзіць ад слова "верас" расліна, якая цвіце ў канцы лета і пачатку восені. 22 верасня сонца праходзіць праз пункт вясенняга раўнадзенства, даўжыня дня і ночы становіцца алнолькавыя. Настае так званае бабіна лета — пачатак жаночых сельскагаснадарчых работ. Пачыналіся сялянскія вяселлі, спяваліся песні. Адзначалася Узвiжанне (звіжанне) — свята "закрывання" зямлі на зіму. У назіранні над прыродай значная доля адводзілася птушкам, якія забіралі з сабой лета. (“Узавіжанне лета замыкае, ключык шызая галачка за мора панесла").
Кастрычнік — дзесяты месяц года. Стараславянская яго назва "лістапад”, уўкраінцаў — "жовтень". Ееларуская назва месяца паходзіць ад слова “кастрыца" (кастра): у гэты час сяляне часалі, трапалі лён і канонлі, з якіх апдала шмат кастры.
Асноўнае свята ў кастрычніку — Пакровы. Сяляне стараліся закончыць палявыя работы, падрыхтавацца да зімы. Пакровы заўсёды чакалі, бо тады было меньш работы. Наступала пара асенніх вяселляў. У народзе казалі Пакрова – дзеўка гатова. Пакрова прайішіа — дзеўка замуж не пайшла".
Назва месяца "лістапад" тлумачыцца проста: канец ападання лісця з дрэў. У старажытнасці апошні месяц восені меў старабеларускую наз6ву "грудзень" (ад слова "груды" у значэнні "замёрзлая зямля"). У пачатку лістапада адлятаюць апошнія чароды качак, дрэвы стаяць ужо без лісця. Веска на нейкі час вызваляецца ад сельскагаспадарчых работ.
Дзяўчаты збіраліся на вячоркі, для чаго наймалі сабе хату на ўсю восень і зіму, да вясны ў якой-небудзь удавы або ўбеднай сям'і. Усе пралі кудзелю і шчыра спявалі. Прыходзілі і хлопцы, каб паглядзець на дзяўчат, паслухаць іх спевы. На працягу зімы дзяўчаты наладжвалі тры-чатыры вечарыны, для чаго запрашалі музыкаў. Вячоркі былі распаўсюджаны ва ўсіх усходніх славян яшчэ з часоў ранняга сярэднявечча і амаль да нашага часу.
Апошні месяц каляндарнага года атрымаў назау "снежан