Реферат: Роля дзяржаўнага рэгулявання сацыяльна-эканамічных адносінаў ў парэформеннай сельскай гаспадарцы і прамысловасці Беларусі
Паводле закона 1867 г., дзяржаўным сялянам Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў перадаваліся ва ўласнасць землі і ўгоддзі, якія адводзіліся ім у надзел. Гэтыя сялянеадносіліся да разраду "сялян-уласнікаў". Для вызначэння памеру перадаваемага ва ўласнасць селяніну надзелу і штогадовых плацяжоў ствараліся люстрацыйныя камісіі, якія павінны былі выдаваць сялянам люстрацыйныя акты. Для вызначэння штогадовых выкупных плацяжоў з селяніна камісія павінна была павялічыць яго штогадовую подаць на 10%. Устаноўлены такім чынам памер выкупнога плацяжу з селяніна мог спаганяцца да 1 студзеня 1913 г. Сялянам дазвалялася датэрмінова аплаціць выкупныя плацяжы.
Законам 1886 г. прадугледжвалася пераўтварыць аброчную подаць і зборы, якія яе замянялі, а таксама лясны падатак у выкупныя плацяжы. Сумы іх устанаўліваліся для кожнай губерні ў нязменным памеры на ўвесь тэрмін выкупу, які канчаткова павінен быць спынены з 1 студзеня 1931 г. Сельскім грамадствам і ўласнікам падворных надзелаў дазвалялася датэрмінова разлічыцца з мясцовым казначэйствам па выкупных плацяжах.
Відавочна, што гэтыя законы паляпшалі становішча дзяржаўных сялян, якія складалі каля 20% сялянскага насельніцтва Беларусі. Яны далучаліся да разраду сялян-уласнікаў, умовы іх вызвалення былі больш спрыяльныя, чым у памешчыцкай вёсцы.
Важную ролю ў рэфармаванні сельскай гаспадаркі адыграў Сялянскі пазямельны банк, палажэнне аб якім зацверджана 18 мая 1882 г.12 . Гэта была дзяржаўная ўстанова, і падпарадкоўвалася яна Міністэрству фінансаў. У губернях утвараліся аддзяленні банка. Яны мелі права прымаць заяўкі аб выдачы пазыкі і зацвярджаць іх, садзейнічаць прадаўцам і пакупнікам пры здзяйсненні здзелак, выдаваць дазволеныя пазыкі, хадайнічаць аб ільготах і растэрміноўках у плацяжах у выпадку катастроф, якія спасцігалі заёмшчыкаў, рабіць распараджэнні па спагнанні пратэрмінованьіх пазык і інш.
Стварэнне Сялянскага пазямельнага банка пашырала магчымасці атрымаць пазыку для пакупкі зямлі з мэтай пашырэння сялянскай гаспадаркі. Плошча прададзенай зямлі сялянам з выдзяленнем пазык банкам толькі ў 1906-1915 гг. склала каля 233 тыс. дзесяцін13 .
Неакрэсленасць сацыяльна-эканамічных узаемаадносінаў паміж наймальнікам і рабочым у сельскай гаспадарцы, непрыкрытая падтрымка дзяржавай землеўласнікаў уносяць сацыяльны канфлікт паміж імі, выступаюць у якасці каталізатара сяланскага руху. У перыяд 1864-1875гг. было зафіксавана 218 сяланскіх хваляванняў, у сярэднім па 18 у год, у 1876-1882 гэтыя лічбы складалі адпаведна 204 і 29, у 1883-1894 – 375 і 31, у 1895-1900 – 181 і 30, а падчас першай рускай рэвалюцыі у студзені-сакавіку 1905 г. дасягнулі крытычнай кропкі – 53хвалявання14 . Гэта прымусіла імператара Мікалая ІІ 3 лістапада 1905 г. падпісаць адразу 3 заканадаўчыя акты: "Аб паляпшэнні дабрабыту і палягчэнні становішча сялянскага насельніцтва", "Аб памяншэнні і далейшым спыненні выкупных плацяжоў з сялян былых памешчыцкіх, дзяржаўных і ўдзельных" і "Аб па-лягчэнні задачы Сялянскага пазямельнага банка па садзейнічанні да павелічэння плошчы землеўладання малазямельных сялян"15 .
Пералічанымі законамі ўстанаўлівалася з 1 студзеня 1906 г. памяншэнне на палову выкупных плацяжоў, а з 1 студзеня 1907 г. выкупныя плацяжы лікві-доўвалісяі. Давалася даручэнне банку знайсці магчымасць больш паспяховай дапамогі малазямельным сялянам у пашырэнні пакупной плошчы іх землеўладання, а таксама павялічыць для гэтага выдзяленне сродкаў банка і ўстанавіць больш ільготныя правілы для выдачы адпаведных пазык.
Кантрэвалюцыйны адыход адзначыўся прыняццем 15 красавіка 1906 г. "Правіл супраць узнікнення стачак сярод сельскіх рабочых" і 26 красавіка 1906 г. указа "Аб маёмаснай адказнасці ўдзельнікаў у пагромах і грабяжах у сельскіх мясцовасцях"16 . Паводле гэтых заканадаўчых актаў, узмацнялася крымінальная адказнасць сельскагаспадарчых рабочых за насілле над асобай, за знішчэнне, пашкоджанне і самавольны захоп чужой маёмасці, а таксама эа самавольнае спыненне альбо неаднаўленне сельскіх работ, прадугледжаных дагаворам па найму. Рабочыя маглі быць пакараны турэмным зняволеннем на тэрмін ад 6 месяцаў да 1 года. На спагнанне страт, прысуджаных пацярпелым ад пагромаў і грабяжоў, магла быць выкарыстана ўся рухомая і нерухомая маёмасць вінаватых у гэтых падзеях.
Але аб’ектыўны аналіз рэвалюцэйных падзей у весцы паказаў, што расійскаму самадзяржаўю патрэбны моцны сацыяльны саюзнік, які мог бы стаць гарантам эфектыўнай сацыяльнай палітыкі. Такога саюзніка царскі ўрад знайшоў знайшло ў асобе кулака-уласніка, створанага інтэнсіфікацыяй капіталістычнага развіцця сельскай гаспадаркі. У адпаведнасці з гэтымі намерамі 9 лістапада 1906 г. выходзіць імператарскі ўказ "Аб дапаўненні некаторых пастаноў дзеючага закона, якія тычацца сялянскага землеўладання і землекарыстання"17 , які трансфармаваўся ў закон ад 14 чэрвеня 1910 г. "Аб змяненні і дапаўненні некаторых пастаноў аб сялянскім землеўладанні"18 і ў стаў гэтым варыянцегалоўным падмуркам сталыпінскай аграрнай рэформы.
Прававое рэгуляванне сацыяльна-эканамічных ўзаемаадносінаў у прамысловасці
Развіццё капіталізму арганічна звязана з прамысловым пераваротам і фарміраваннем новых сацыяльных утварэнняў – фабрычна-завадской буржуазіі і прамысловага пралетарыяту. Гэта ў сваю чаргу патрабавала дзяржаўнага рэгулявання працоўных адносін паміж рабочымі і фабрыкантамі. Важным у такім рэчышчы стаў закон ад 1 чэрвеня 1882 г. "Аб малалетніх працоўных на заводах, фабрыках і мануфактурах"19 . Паводле закона, дзеці, якія не дасягнулі 12-гадовага ўзросту, да работ не дапускаліся. Падлеткі ва ўзросце ад 12 да 15 гадоў не маглі быць заняты работаю звыш 3 гадзін у суткі. Пры гэтым работа не павінна працягвацца больш за 4 гадзіны запар. Забаранялася прыцягваць малалетніх да работы паміж 9 гадзінамі вечара і 5 гадзінамі раніцы, у нядзелю і ў святочныя дні, а таксама да знясільваючых работ. Наймальнікі абавязаны былі тым дзецям, што працавалі і не мелі пасведчання аб заканчэнні аднакласнага народнага вучылішча, даваць, магчымасць наведваць навучальныя ўстановы не менш за 3 гадзіны кожны дэень альбо 18 гадзін у тыдзень. Такім чынам, паводле закона, які распаўсюджваўсяна ўсе без выключэння прадпрыемствы і ўводзіўся з1 мая 1883 г., устанаўліваўся 8-гадзінны рабочы дзень для асоб 12-15-гадовага ўзросту, рэгламентаваліся некаторыя ўмовы іх працы, аднак не закраналіся праблемы яе аплаты.
Для кантролю за выкананнем закона ўводзілася фабрычная інспекцыя. Законам ад 3 чэрвеня 1885 г. не дазвалялася начная праца жанчын і падлеткаў (да 17 гадоў) на тэкстыльных прадпрыемствах. Наколькі гэта было важна, можна меркаваць па наступных дадзеных: у 1892 г. удзельная вага жанчын і дзяцей сярод усіх прамысловых рабочых складала 67-87 і 3-4,7% адпаведна (табліца №4).
Далейшаму развіццю фабрычнага заканадаўства садзейнічалі прынятыя 3 чэрвеня 1886 г, "Правілы аб надзоры за ўстановамі фабрычнай прамысловасці і аб узаемных адносінах фабрыкантаў і рабочых і аб павелічэнні колькасці чыноў фабрычнай інспекцыі"20 . Заканадаўчы акт прадугледжваў, што пры дагаворы аб найме рабочым выдаваліся разліковыя кніжкі, у якіх вызначаліся ўмовы найму, а таксама фіксаваліся ўсе спагнанні з рабочых за прагулы прычыненую шкоду.
Разлік з рабочымі замест грошай купонамі, умоўнымі знакамі, хлебам, таварам і іншымі прадметамі забараняўся. Забаранялася вылічваць з рабочых плату за медыцынскую дапамогу, за асвятленне майстэрняў, за карыстанне пры работах для фабрыкі прыладамі працы.
Выдача заработнай платы рабочым павінна была праводзіцца не радзей аднаго разу ў месяц, калі наём заключаны на тэрмін больш за месяц, і не радзей за два разы ў месяц пры найме на нявызначаны тэрмін. У законе пералічвалася каля 20 выпадкаў, па якіх мог быць скасаваны дагавор аб найме. Так, наймальнік мог скасаваць дагавор у выпадку няяўкі на работу рабочага больш за 3 дні запар без уважлівай прычыны, а таксама калі паводзіны рабочага пагражалі бяспецы фабрычнай адміністрацыі і маёмасным інтарэсам фабрыкі.
Рабочы, які не атрымліваў у тэрмін заробак, меў права патрабаваць праз суд прыпынення заключанага з ім дагавору. Пры гэтым, калі патрабаванне прызна-залася абгрунтаваным, то на яго карысць прысуджалася, звыш належнай яму заработнай платы, асаблівае ўзнагароджанне ў памеры двухмесячнага заробку пры тэрміновым дагаворы, а пры дагаворы на нявызначаны тэрмін – двухтыднёвага заробку.
Рабочыя мелі права скасавання дагавору пры дрэнных адносінах да іх з боку гаспадара і яго адміністрацьіі, а таксама па прычыне парушэння ўмоў па забеспячэнні іх харчамі і памяшканнем, і калі работа шкодна дзейнічала на стан іх здароўя.
Правіламі прадугледжвалася, што нагляд за выкананнем неабходнага парадку на фабрыках і заводах ускладаўся на мясцовае дзяржаўнае кіраўніцтва і здзяйсняўся непасрэдна губернскай інспекцыяй па фабрычных справах пры садзейнічанні паліцыі. Уводзіліся правілы ўнутранага распарадку на заводах і фабрыках, якія зацвярджаліся фабрычным інспектарам.
Для падтрымання належнага парадку на прадпрыемствах кіраўнікам фабрычнай адміністрацыі дазвалялася накладаць на рабочых грашовыя штрафы за дрэнную работу, прагулы і за парушэнне парадку. Штраф за адно парушэнне не мог быць больш аднаго рубля. Усе накладзеныя на рабочага штрафы ў месяц не павінны былі перавышаць 1 /з яго заробку. Грошы ішлі на асобны рахунак фабрыкі і маглі выкарыстоўвацца з дазволу фабрычнай інспекцыі толькі на задавальненне патрэб саміх рабочых. За парушэнне гэтых правіл фабрыкант падвяргаўся штрафу ад 25 да 100 руб.
3 аналізу асноўных артыкулаў закона ад 3 чэрвеня 1886 г. можна зрабіць выснову пра тое, што ён унес цэлы шэраг канструктыўных змяненняў і дапаўненняў у працоўнае фабрычна-заводскае заканадаўства, якія больш дэталёва акрэслівалі правы і абавязкі як гаспадароў-наймальнікаў, так і рабочых. Аднак ён датычыўся толькі так званых цэнзавых прадпрыемстваў – тых, што мелі не менш чым 30 рабочых пры адсутнасці механічнага рухавіка, або не менш чым 16 рабочых пры яго наяўнасці – і не распаўсюджваўся на дробную і рамесную прамысловасць, якая выпадала з-пад нагляду фабрычнай інспекцыі. У 1900 г. пры агульнай колькасці прамысловага пралетарыяту 237 тыс. чал. пад наглядам фабрычнай інспекцыі было толькі 48 346 чал.21
Пэўным крокам у гэтым накірунку быў прыняты 2 чэрвеня 1897 г. закон "Аб працягласці і размеркаванні рабочага часу ва ўстановах фабрычна-заводскай прамысловасці"22 . У ім адзначалася, што працоўным часам для кожнага рабочага лічыцца той час, на працягу якога, адпаведна дагавору найму, ён лавінен знаходэіцца ў прамысловай установе для выканання работы. Прадугледжвалася, што для рабочых, якія заняты выключна ўдзень, працоўны дзень не павінен перавышаць 11,5 гадзіны ў суткі, а па суботах і напярэдадні шасці галоўных рэлігійных свят – 10 гадзін. Для рабочых, занятых хоць бы часткова ў начны час (з 9 гадзін вечара і да 5 гадзін раніцы), рабочы час не павінен перавышаць 10 гадзін у суткі.
Звышурочныя работы дапускаліся толькі ў выпадку, калі яны прадугледжваліся асобным пагадненнем паміж наймальнікам і рабочым. Аднак гэтае палажэнне фактычна заставалася на паперы, бо працягласць іх не абмяжоўвалася і цалкам залежыла ад наймальніка. Агульная тэндэнцыя можа быць вызначана наступным чынам: чым больш буйное і тэхнічна дасканалае прадпрыемства, тым лепшымі былі ўмовы працы, вышэй заработная праца і ніжэй працягласць рабочага дня. Так, у 1895 г. рабочыя запалкавай фабрыкі “Вікторыя” г. Барысава працавалі 14 гадзін у дзень, у той час як у 1894 г. на Добрушская папяровай фабрыцы ўпершыню ў Расійскай імперыі быў уведзены 8-гадзінны рабочы дзень без змяншэння заработнай платы.23
Разам з тым, законам ад 2 чэрвеня 1897г. упершыню ў Расійскай імперыі ўстанаўлівалася працягласць працоўнага дня для прамысловых рабочых і абавязковыя нядзельныя і святочныя дні адпачынку (66 дзён у год), што істотна абмяжоўвала самавольства капітапістаў.
3 ростам прамысловага капіталізму і пад уздзеяннем барацьбы рабочых за паляпшэнне свайго дабрабыту э пачатку XX ст. урад Мікалая IIстаў рабіць пэўныя захады па далейшаму рэгуляванню сацыяльных адносін. Так, 2 чэрвеня 1903 г. было зацверджана "Палажэнне аб аплаце пацярпеўшых у выніку няшчасных выпадкаў рабочых і служачых, а роўна членаў іх сямействаў, у прадпрыемствах фабрычна-заводскай, горнай і горназаводскай прамысловасці"24 . Адпаведна гэтаму палажэнню, уласнікі прадпрыемстваў павінны былі аплачваць рабочым за страту працаздольнасці ад цялесных пашкоджанняў, якія яны атрымалі на рабоце, калі яна перавышала 3 дні. Калі ж няшчасны выпадак на вытворчасці заканчваўся смерцю рабочага, то вы-платы рабіліся членам яго сям'і.
Аплата праводэілася ў форме дапамог і пенсій. Дапамога ў памеры заробку пацярпелага прызначалася з дня няшчаснага выпадку па дзень узнаўлення працаздольнасці альбо прызнання страты яе назаўсёды. Пенсіі прызначаліся ў выпадках поўнай страты працаздольнасці ў памеры 2/3 гадавога ўтрымання пацярпелага. Памер пенсіі членам сямейства памерлага – удаве, дзецям або бацькам – устанаўліваўся ў залежнасці ад ступені радства. Аднак агульная сума гэтай пенсіі не павінна была перавышаць 2/3 гадавога ўтрымання памерлага рабочага.
2 чэрвеня 1903 г. імператар Мікалай IIтаксама зацвердзіў "Палажэнне аб пенсіённай касе служачых на казённых чыгунках"25 . Касы прызначаліся для выплаты пенсій і аднаразовых грашовых дапамог сваім членам і іх сямействам. Прычым члены касы карысталіся пенсіямі і дапамогамі незалежна ад тых пенсій і дапамог, якія яны маглі атрымліваць на аснове агульных законаў. Больш таго, павышаныя пенсіі прызначаліся асобам па выслузе гадоў у выпадку поўнай страты працаздольнасці і ўдзелу ў касе не менш за 10 гадоў, а звычайныя пенсіі па выслузе – з удзелам у касе не менш за 15 гадоў. Каса назапашвала сродкі ад штрафных грошай, дабравольных узносаў, абавязковых утрыманняў санкцый з членаў, даходаў касы і іншых спецыяльных назапашванняў.
12 снежня 1904 г. у царскім указе "Аб прадвызначэннях да ўдасканалення дзяржаўнага парадку" гаварылася пра тое, што будуць прадпрымацца меры па забеспячэнні рабочых на фабрыках і заводах дзяржаўным страхаваннем26 .
Аднак работа па распрацоўцы і прыняцці адпаведных заканадаўчых актаў зацягнулася на шмат гадоў. I толькі 23 чэрвеня 1912 г. імператар падпісаў адразу 4 законы: "Аб заснаванні дзяржаўных устаноў па справах страхавання рабочых", "Аб заснаванні савета па справах страхавання рабочых", "Аб забеспячэнні рабочых на выпадак хваробы" і "Аб страхаванні рабочых ад няшчасных выпадкаў"27 . Гэтыя законы распаўсюджваліся на ўсе прамысловыя прадпрыемствы, у якіх налічвалася не менш за 20 працуючых і прымяняліся паравыя катлы, машыны альбо жывёла, а таксама на тыя ўстановы, дзе машынная тэхніка адсутнічала, але колькасць працуючых была не менш за 30 чалавек.
Усе працуючыя па найму павінны былі застрахавацца ад няшчасных выпадкаў у страхавым таварыстве, членам якога быў таксама і гаспадар прадпрыемства. Страхаванне здзяйснялася за кошт прадпрыемства. Застрахаваныя асобы ў выпадку страты працаздольнасці ад няшчасных выпадкаў атрымлівалі страхавыя выплаты э сродкаў страхавога таварыства – дапамогу ці пенсію. Памер дапамогі ўстанаўліваўся з разліку сярэдняга дзённага заробку рабочага, памножанага на колькасць рабочых дзён, за якія налічвалася дапамога. Пенсіі назначаліся пры поўнай страце працаздольнасці ў памеры 2/3 гадавога ўтрымання рабочага, а пры няпоўнай – у памеры той долі 2/3 гадавога ўтрымання, якая адпавядала ступені страты працаздольнасці. Пенсіі назначаліся таксама членам сямейства памерлага, смерць якога наступіла ад няшчаснага выпадку (удаве, дзецям да 15-гадовага ўэросту, бацькам, братам і сёстрам да 15 гадоў). Дата выдачы пенсіі ўста-наўлівалася па дамоўленасці бакоў.