Реферат: Роля дзяржаўнага рэгулявання сацыяльна-эканамічных адносінаў ў парэформеннай сельскай гаспадарцы і прамысловасці Беларусі

Законам "Аб эабеспячэнні рабочых на выпадак хваробы" прадугледжвалася стварэнне бальнічных кас. Яны маглі адкрываць і ўтрымліваць уласныя амбулаторыі, прыёмныя пакоі, бальніцы і радзільныя прытулкі. Касам дазвалялася супрацоўнічаць з гарадскімі, земскімі, а таксама з прыватнымі лячэбнымі ўстановамі. Уся лячэбная дапамога членам бальнічных кас была бясплатная, уключаючы лекі. Гэтыя расходы вяліся эа кошт гаспадара прадпрыемства. Касы маглі ўзяць на сябе выдаткі па медыцынскай дапамозе сем’ям сваіх членаў. На такія выдаткі вызначалася не больш 1/3 гадавога бюджэту касы. Касы аказвалі грашовую дапамогу сваім членам у выпадку хваробы, цяжарным і парадзіхам, на пахаванне.

Грашовыя сродкі бальнічных кас складаліся з узносаў членаў, прыплат гаспадароў прадпрыемстваў і інш. Памер узносаў вызначаўся агульным сходам членаў кас і складаў ад 1 да 2% з заработнай платы. Памер прыплат гаспадара прадпрыемства ў бальнічныя касы раўняўся 2/3 узносаў членаў. Справамі бальнічнай касы распараджаліся агульны сход касы і яе праўленне. Рэвізію касы маглі праводзіць члены фабрычнай інспекцыі.

Такім чынам, прынятыя 23 чэрвеня 1912 г. законы ўнеслі карэнныя змены, якія былі накіраваны на паляпшэнне сацыяльна-эканамічнага становішча рабочых, і вырашалі праблемы іх страхавання ад няшчасных выпадкаў і забеспячэння на выпадак хваробы. Ужо ў канцы 1913 г. на Беларусі налічвалася 99 бальнічных кас, у якіх удзельнічала 39 тыс. членаў, летам 1914 г. – 128 кас і каля 47 тыс. членаў. У тым ліку ў Мінскай губерні 25 кас, якія налічвалі 9,5 тыс. рабочых, у Магілёўскай – 17 кас, больш за 6 тыс. рабочых. Але страхаваннем было ахоплена толькі каля 17% рабочых28 , бо дробныя і сярэднія прадпрыемствы не заўседы згаджаліся на матэрыяльнае забяспячэнне сацяльнай абароны рабочых і імкнуліся абыйсці фабрычныя пастановы, што тычыліся гэтага пытання.

Заканадаўчыя акты, якія былі прыняты ў другой палове XIX-пачатку XXстст., былі спробай упарадкавання сацыяльна-эканамічных адносінаў, якія ўзнікалі паміж уладальнікамі сродкаў вытворчасці і рабочымі і у пэўнй ступені адлюстроўвалі кардынальныя зрухі з аднаго боку і абмежаванасці з другога ў эканамічным развіцці як Расійскай імперыі, так і Беларусі. Але аб’ектыўна трэба адзначыць, што ступіўшы на шлях капіталізму значна пазней іншых краін Захаду, Расія мела дастаткова сталы вопыт сацыяльнага заканадаўства, які ні па чым не саступаў сацыяльным пастановам Отто фон Бісмарка, а у 1913 г. дзяліла 4-5-е месца з Францыяй па агульнаму колькаснаму паказчыку сусветнага сукупнага прыродна-дэмаграфічнага, фінансава-эканамічнага становішча і ваенна-тэхналагічнага патэнцыялу. Прырост насельніцтва ў Расіі паміж 1867 і 1913 г. быў у 2 разы большы, чым у папярэднія 50 гадоў. 3 1863 па 1897 г. колькасць жыхароў Беларусі вырасла з 3,5 млн. да 6,5 млн. і дасягнула ў 1913 г. амаль 10 млн. чалавек. Смяротнасць зменшылася, нараджальнасць павялічылася, паляпшаўся дабрабыт людзей. Аднак працягласць жыцця сялян для еўрапейскай Расіі ў 1896-1897 гг. складала 33,3 года і гараджан - 30,9 года29 . Для параўнання – працягласць жыцця немцаў на пачатак XXст. раўнялася 45 гадам. Такое значнае разыходжанне Расіі ад заходніх краін па гэтаму важнейшаму паказчыку тлумачыцца агульным адставаннем у працэсе фарміравання даіндустрыяльнага і раннеіндустрыяльнага грамадства.

Для Расійскай імперыі, адной з састаўных частак якой была Беларусь, 1861-1913 гг. – гэта перыяд фарміравання заканадаўчай базы, якой было наканазана забяспечыць эвалюцыйны радыкальны пераход ад феадальнай, прыгонніцкай да капіталістычнай, рынкавай гаспадаркі.

Як адзначаюць даследчыкі, галоўныя мадэлі сацыяльна-эканамічнага ўладкавання дзяржавы запазычваліся з тых краін Захаду, дзе яны дасягалі вышэйшага развіцця – у першую чаргу з Германіі. Прымяненне замежнага вопыту на практыцы заўсёды сутыкалася са значнымі цяжкасцямі, што вынікалі з мэт і сродкаў, тэарэтычных установак і характару іх рэалізацыі, прававых норм і канкрэтных інструментаў іх правядзення ў жыццё. Аднак у Расійскай імперыі ад паслядоўнага правядзення ў жыццё ў цэлым ліберальнага заканадаўства ў сацыяльна-эканамічнай сферы, яго павярхоўнасць і неэавершанасць з'яўляюцца адной з асноўных прычын рэвалюцыйных падзей пачатку XX ст.


Літаратура

1 Медушевский А.Н. Реформы в России XIX-XXвеков: западные модели и русский опыт. Конференция во Франкфурт-на-Майне // Отечественная история, 1996, № 2; Куприянова Л.В. Российские предприниматели и проблемы социального страхования. 1880-1905 годы // Отечественная история, 1996, № 5; Степанов В.Л. Социальное законодательство Отто фон Бисмарка и законы о страховании рабочих в России // Отечественная история, 1997, №2 ; Кирьянов Ю.М. Рабочие в России на рубеже XIX-XXвеков // Отечественная история, 1997, № 4.

2 Панютич В.П. Наёмный труд в сельском хозяйстве Беларуси. 1861-1914 гг. Мн., 1996; Ён жа. Рэформы дзяржаўных сялян на Беларусі (канец 50-х – 70-я гг. XIXст.) // Беларускі гістарычны часопіс, 1993, № 3; Ён жа. Прававое становішча сялянства парэформеннай эпохі // Весці Нацыянальнай АН Беларусі. Сер. гум. н. 1998, № 1; Бейлькін Х.Ю. Чыгуначныя тарыфы і сельская гаспадарка Беларусі (канец XIX - пачатак XXст.) // Весці АН Беларусі. Сер. гум. н., 1996, № 2; Ён жа. Некаторыя пытанні развіцця аграрнага капіталізму // Беларускі гістарычны часопіс, 1996, № 1.

3 Грыбко Н.Л. Из истории городского обшественного управления на территории Беларуси (кон. XIX - нач. XXвв.) // Веснік БДУ. Сер. гум. н., 1996, № 1; Бригадин П.М., Кохановсхий А.Г. Социальная структура белорусского общества на рубеже ХІХ - ХХ вв. // Веснік БДУ. Сер. гум, н., 1996, № 3.

4 Прымачук І.П. Прававое рэгуляванне ўзаемаадносін прадпрыймальнікаў і рабочых Беларусі (60-я гг. ХІХ-пач. ХХ ст.) // БГЧ

5 Полное собрание законов Российской империи (далей – ПСЗРН). Собр. второе. Т. XXXVI, отд. 1, сс. 294-299,

6 Там жа. Собр. третье. Т. VI, сс. 292—301,

7 Панютич В.П. Наёмный труд в сельском хозяйстве Беларуси. 1861-1914 гг., с. 104.

8 Там жа, с. 108.

9 Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі. Т. ІІ Мн., АН БССР, 1940, с. 692

10 ПСЗРМ. Собр. второе. Т. VI, отд. 1, сс. 754-756.

11 Там жа. Собр. третье. Т. VI, сс. 303-305.

12 Там жа, т. ІІ, сс. 218-221.

13 3 гісторыі эканамічных рэформаў. Мн., 1994, с. 14.

14 Панюціч В.П. Сялянскія хваляванні // Гісторыя Беларусі. Т.IV: Беларусь у складзе Расійскай імперыі. Мн., 2005, с. 243-252

15 ПСЗРИ. Собр. третье. Т. XXV, отд. 1, сс. 790-791.

16 ПСЗРИ. Собр. третье. Т. XXVI, отд. 1, сс. 391-393, 483-184.

17 Там жа, т. XXVI, отд. I, сс. 970—974.

18 Там жа, т. XXX, с. 746.

19 Там жа, т. II, сс. 265-267.

20 Там жа, т. VI, сс. 262-270.

21 Кіштымаў А. Сацыяльная трансфармацыя беларускага грамадства пад уплывам развіцця прамысловасці, транспарту, гандлю // Гісторыя Беларусі. Т.IV: Беларусь у складзе Расійскай імперыі. Мн., 2005, с. 211.

22 Там жа, т. XVII, сс. 355-356.

К-во Просмотров: 198
Бесплатно скачать Реферат: Роля дзяржаўнага рэгулявання сацыяльна-эканамічных адносінаў ў парэформеннай сельскай гаспадарцы і прамысловасці Беларусі