Реферат: Статыстычная крыніцы другой паловы ХІХ-пачатку ХХ ст.
Дадзеныя перапісу былі апублікаваны ў выглядзе агульнаімперскай зводкі, а таксама ў 89 выпусках па асобных губернях і абласцях, чатырох гарадах і востраву Сахалін. Вельмі цікавыя распрацоўкі звестак перапісу аб размеркаванні насельніцтва і спецыяльна рабочых і прыслугі па занятках і месцы нараджэння.
Вядомым дадаткам і ўдакладненнем складу і колькасці насельніцтва з’яўляюцца матэрыялы гарадскіх перапісаў . Яны праводзіліся напачатку пад эгідай Цэнтральнага ці мясцовых статыстычных камітэтаў. У далейшым ініцыятыва і арганізацыя іх правядзення перайшлі да органаў гарадскога самакіравання.
На пачатку ХХ ст. было ўзнята пытанне аб правядзенні ў Расіі ІІ Усера-сійскага перапісу насельніцтва. Гэта абумоўлівалася наступнымі прычынамі:
а) істотнымі зрухамі ў размяшчэнні народанасельніцтва Расіі
(з 1897 г. па 1916 г. імклівыя міграцыйныя працэсы);
б) не ўлічвалася эміграцыя. Толькі з Беларусі (як зараз сцвярджаюць многія вучоныя) яна дасягала каля 100 тыс. чалавек;
в) злічэнні ЦСК МУС прымалі пад увагу толькі перасяленні з 1909 г., да таго ж адліў сялянства ў гарады ігнараваўся.
Падрыхтоўка да новага дэмаграфічнага перапісу пачалася ў снежні 1915 г. Але з-за пачатку вайны толькі ў маі – чэрвені 1916 г. у 69 губернях і абласцях Расіі (акрамя акупіраваных тэрыторый і некаторых іншых рэгіёнаў) быў праведзены перапіс наяўнага насельніцтва краіны ў сельскай мясцовасці. Прытым не ўлічвалася насельніцтва большасці гарадоў і так званае «часова адсутнае».
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі па ініцыятыве з’езда статыстыкаў Расіі
(18 – 23 красавіка 1917 г.) і Закона Часовага ўрада (ад 5 мая 1917 г.) летам 1917 г. быў праведзены апошні ў дасавецкі час сельскагаспадарчы пазямельны і гарадскі перапіс насельніцтва (напярэдадні яго быў праведзены адначасовы перапіс расійскай арміі). Даследчыкі адзначаюць шэраг сур’ёзных недахопаў перапісу лета 1917 г.: 1) не была ахоплена тэрыторыя ўсёй Расіі (каля паловы тэрыторыі Беларусі акупіравана ў 1915 г. нямецкай арміяй); 2) перапіс расцягнуўся на значны тэрмін (у сярэднім больш за тры месяцы – з сярэдзіны чэрвеня да кастрычніка); 3) не праводзілася дакладная праверка вынікаў перапісу. Гэта дае падставу лічыць, што перапіс 1917 г. не адпавядае неабходным крытэрыям. Таму адзіным навукова арганізаваным усеагульным перапісам у Расійскай імперыі з’яўляўся перапіс 28 студзеня 1897 г.
3. Статыстыка сельскай гаспадаркі
У статыстыцы сельскай гаспадаркі другой паловы ХІХ – пачатку
ХХ ст. вызначыліся тры напрамкі вывучэння: 1) пазямельная ўласнасць; 2) колькасць пагалоўя жывёлы; 3) збор ураджаю.
Асноўнае месца сярод вялікага комплексу матэрыялаў урадавай статыстыкі, што характарызуе розныя бакі сельскагападарчай вытворчасці парэформеннай Расіі, займаюць выданні Цэнтральнага статыстычнага камітэта Міністэрства ўнутраных спраў. У канцы 1870-х гг. ЦСК арганізаваў першы перапіс пазямельнай уласнасці. Ён праводзіўся шляхам рассылкі на месцы апытальных лістоў. На сялянскія гаспадаркі лісты запаўняліся землеўладальнікамі ці арандатарамі, а на землі дзяржаўныя і ўдзельнага ведамства – тымі ўстановамі, у распараджэнні якіх яны знаходзіліся. Апытальныя лісты пасля пэўнага ўдакладнення перадавалі ў губернскія статыстычныя камітэты, якія ажыццяўлялі канчатковую праверку матэрыялаў і складалі спісы населеных месцаў і землеўладанняў па паветах.
Першы перапіс пазямельнай уласнасці ахапіў 49 губерняў Еўрапейскай Расіі. Яго вынікі былі распрацаваны і апублікаваны ЦСК у
8 выпусках пад назвай «Статистика поземельной собственности и населенных мест Европейской России» (Спб., 1880 – 1886). Публікацыя матэрыялаў другога пазямельнага перапісу, які праводзілі ў 1887 г. па істотна скарочанай праграме, пачалася толькі ў 1892 г. і працягвалася 17 гадоў. Матэрыялы трэцяга пазямельнага перапісу 1905 г., які ахапіў 50 губерняў Еўрапейскай Расіі, былі выдадзены ў 1906 – 1907 гг.
Звесткі аб сельскай гаспадарцы Беларусі прыводзяцца ў асобных вы-пусках. Так, у публікацыі Першага пазямельнага перапісу гэта выпуск V («Губернии Литовской и Белорусской групп», 1882), які ўключае дадзеныя аб пазямельнай уласнасці па губернях Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, Смаленскай (Беларускі эканамічны раён) і Віленскай, Ковенскай, Гродзенскай (Літоўская вобласць). У пачатку змяшчаюцца агульныя звесткі аб колькасці пазямельнай уласнасці з яе размеркаваннем (зямлі ў асабістай уласнасці, у карыстанні сялянскіх абшчын, дзяржаўныя землі, царквы і розных устаноў). Далей прыводзяцца звесткі непасрэдна аб кожнай з прыведзеных катэгорый (зямлі ў асабістай уласнасці з размеркаваннем яе па памерах уладанняў, землі дваран, купцоў, мяшчан, надзельныя землі сялянскіх абшчын з размеркаваннем па колькасці надзелу на душу). Ёсць звесткі аб населеных пунктах па іх катэгорыях з вызначэннем агульнай колькасці жылых пабудоў, у тым ліку каменных.
Неабходна адзначыць, што дадзеныя другога перапісу пазямельнай уласнасці несупастаўныя з дадзенымі першага. Да недахопаў перапісу трэба таксама аднесці ненадзейнасць кантролю за зборам звестак. Чыны мясцовай паліцыі не мелi спецыяльнай падрыхтоўкі i недастаткова кваліфікавана выконвалі работу па збору статыстычных матэрыялаў. Найбольш істотным недахопам была неналаджанасць зямельнага ўліку на месцах. Часам ні самі ўладальнікі, ні валасныя праўленні, ні іншыя ўстановы не ведалі дакладнай колькасці зямлі ў пэўнай мясцовасці. Часам звесткі розных ведамстваў нельга было параўноўваць, а часам яны адрозніваліся заведамай непаўнатой. Прымешвалася і палітыка. Так, П. Сямёнаў, адзначаючы недаўлічанасць каля 14% плошчаў, падкрэсліваў: «У Беларускай вобласці, дзе плошчы, занятыя няўдобнымі землямі і асабліва балотамі, яшчэ большыя, можна было б чакаць яшчэ і большага недаўліку, ды ва ўстаўных граматах беларускіх губерняў, дзе паверачныя камісіі дзейнічалі з меншай строгасцю, чым у губернях літоўскіх, меншая прапорцыя зямель была прызнана няўдобнай (гэта значыць не падлягаючай абкладанню выкупным плацяжом ці аброчнай подаццю)».
І ўсё ж у цэлым шырыня ахопу тэрыторыі Расіі, адначасовасць апісання землеўладанняў па ўсіх раёнах яе еўрапейскай часткі, параўнальнасць шэрагу матэрыялаў абследаванняў, у першую чаргу перапісаў 1877, 1905 гг., дазваля-юць акрэсліць іх як каштоўнейшую крыніцу для вывучэння размяшчэння, дынамікі і структуры сялянскага землеўладання ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст.
Найбольш поўнай з пункту гледжання тэрытарыяльнага ахопу і найбольш рознабаковай па характары звестак масавай крыніцай па гісторыі сялянства з’яўляюцца перапісы 1916 і 1917 гг. Аднак у гэты час значная частка тэрыторыі Беларусі была акупiравана нямецкімі войскамі і гэта істотна зніжае каштоўнасць звестак сельскагаспадарчых апісанняў.
Што ж датычыцца другога напрамку, то на фоне нездавальняючага статыстычнага вывучэння жывёлагадоўлі ў цэлым, у прыватнасці сістэматыч-нага недаўліку маладняку многіх відаў жывёлы, вызначаецца добрая пастаноўка справы перапісаў коней (вядомых як ваенна-конскіх перапісаў). Яны былі выкліканы ўвядзеннем усеагульнай воінскай павіннасці ў 1874 г. Усяго да 1917 г. у Расіі было праведзена дзевяць перапісаў (першы, пробны, ахапiў тры губернi Еўрапейскай Расіі: Разанскую, Ковенскую, Магілёўскую).
Паколькі вядучай галіной сельскай гаспадаркі было земляробства, то галоўная ўвага надавалася «ўраджайнай статыстыцы», гэта значыць збору дадзеных аб пасевах і зборах збожжавых і бульбы. Да 1880-х гг. адзінай крыніцай, якая змяшчала такія звесткі па ўсіх катэгорыях землеўладаль-нікаў, у тым ліку сялян, з’яўляюцца губернскія справаздачы.
Упершыню ў Расійскай імперыі ўлік пасяўных плошчаў пад асобнымі культурамі праводзіў ЦСК у 1882 г. на падставе дадзеных апытальных бланкаў, што рассылаліся сельскай грамадзе ці ўладальнікам маёнткаў. Адказы на бланкі паступілі ў ЦСК у 1882 г., а іх распрацоўка была завершана ў 1883 г. З 1893 г. дадзеныя аб колькасці сельскага насельніцтва і памерах пасеваў сталі збіраць штогод.
Адначасова з ЦСК у 1887 г. звесткі аб ураджайнай статыстыцы праз сетку добраахвотных карэспандэнтаў пачаў збіраць Дэпартамент земляробства і сельскай прамысловасці (у 1894 г. ён пераўтвораны ў Аддзел сельскай эканомікі і сельскагаспадарчай статыстыкі) Міністэрства земляробства і дзяржаўных маёмасцей. Асноўны недахоп гэтых звестак у тым, што яны не ўлічвалi памеры пасяўных плошчаў (дадзены толькі велічыні ўраджайнасці асобных сельскагаспадарчых культур з адзінкі плошчы).
На хвалі незадаволенасці якасцю дадзеных афіцыйнай статыстыкі фарміруецца статыстыка земстваў . Асноўнае месца ў яе комплексе займаюць падворныя перапісы (з 1880 па 1914 гг.). Адна з пераваг іх уліку вызначаецца выкарыстаннем экспедыцыйнага метаду збору інфармацыі. Гэта значыць, што звесткі збіраліся не паліцэйскімі чынамі і не праз анкеты зацікаўленых ці некампетэнтных асоб і ўстаноў, а членамi земскага статыстычнага бюро, якiя самі выязджалі на месца. На жаль, на Беларусі земствы пачынаюць стварацца толькі ва ўсходняй яе частцы. Ды і тут, створаныя напярэдадні вайны (1911 – 1913 гг.), яны так і не паспелі разгарнуць сваю работу ў поўным аб'ёме.
Апошняя акалічнасць прадвызначае істотнае значэнне «Обзоров губерний...» як крыніцы па гісторыі Беларусі часу першай сусветнай вайны. Вышэй мы ўжо адзначалі, што справаздачы губернатараў складаліся з дзвюх частак: уласна справаздачы і дадатку да яе. З 1890-х гг. гэтыя дадаткі ў выглядзе табліц выдаюцца асобна (да часу першай сусветнай вайны). Азначаныя «агляды» губерняў дазваляюць прасачыць не толькі статыстыку ўраджаяў, але і арганізацыю справы перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі.
Сярод іншых відаў статыстыкі можна вызначыць статыстыку транспарту і гандлю. Але статыстыка ўнутранага гандлю была развіта недастаткова. Больш высокага ўзроўню дасягнула статыстыка знешняга гандлю.
4. Прамысловая статыстыка
Прамысловаястатыстыкамаепрадметам свайговывучэнняпрацэсы, якіяадбываюццаўпрамысловасці, іхзаканамернасцііўзаемасувязі. Прамысловая статыстыка распрацоўвае з гэтай мэтай сістэму паказчыкаў, якія характарызуюць такія бакі прамысловай вытворчасці, як колькасць прадпрыемстваў, колькасць занятых у іх рабочых, тыпы рухавікоў, колькасць і кошт сыравіны, паліва, выдаткі на заработную плату, колькасць і кошт вырабленай прадукцыі і г. д. Перыяд канца XVIII – першай паловы ХІХ ст. можна разглядаць як этап зараджэння і станаўлення прамысловай статыстыкі.
У статыстыцы ж прамысловай вытворчасці другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст. таксама выразна вызначаюцца этапы: 1) другая палова ХІХ ст. і 2) пачатак ХХ ст. Для першага з этапаў, які цесна звязаны з папярэдняй дарэформеннай эпохай, характэрны пераважна формы бягучага статыстычнага ўліку, што ажыццяўляўся рознымі дзяржаўнымі ўстановамі па розных праграмах. Для другога характэрна перавага метаду пералікаў і абследаванняў прамысловасці.
У рамках першага этапу (другая палова ХІХ ст.) асноўнай крыніцай звестак па перапрацоўчай прамысловасці Расіі былі ведамасці фабрык і заводаў, якія штогод прадстаўляліся ўладальнікамі ў Дэпартамент гандлю і мануфактур, Міністэрства фінансаў. Недахопам ведамаснага ўліку на працягу ўсяго этапу з’яўлялася тое, што збор статыстычных звестак збіралі розныя ведамствы па розных праграмах, абапіраючыся на розныя падыходы. Таму ва ўлік траплялі як дробныя ўстановы, так і буйныя фабрыкі і заводы. П. Сямёнаў у прадмове да «Статистического временника...» падкрэсліваў: «Не існуе нават для розных губерняў аднолькавага вызначэння таго, што патрэбна разумець пад фабрыкай ці заводам, бо многія губерні адносяць, напрыклад, да ліку заводаў і фабрык ветраныя млыны, памяшканні для абпальвання цэглы і дробныя прамысловыя ўстановы, а іншыя выкідваюць іх з разліку, у выніку чаго дадзеныя параўнальных паказчыкаў губляюць сваё значэнне».
Нягледзячы на пэўныя спробы ў сярэдзіне 1880-х палепшыць становішча ў галіне прамысловай статыстыкі, азначаныя недахопы ў цэлым засталіся, і таму асноўнай вартасцю «Указателя фабрик и заводов» (дзе распрацаваны матэрыялы ведамасцей) з’яўляецца публікацыя спісу прадпрыемстваў з адпаведнай інфармацыяй аб характары іх вытворчасці. Такі прынцып выдання дазваляе аддзяляць параўнальна прыдатны матэрыял (звесткі аб буйных установах) ад недакладнага, на падставе супастаўлення з іншымі выданнямі вылучаць новыя прадпрыемствы, а таксама акрэслівае магчымасці для новай апрацоўкі матэрыялаў, у прыватнасці для правядзення групіравання прадпрыемстваў па шэрагу прыкмет.
Да азначаных матэрыялаў ведамасцей фабрык і заводаў прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці блізкія па сваiм прызначэннi (нягледзячы на пэўныя адрозненні ў змесце інфармацыі) ведамасці аб прадпрыемствах горназаводскай (здабываючай) прамысловасці і вытворчасцей, што абкладаліся акцызам (запалкавай, вінакурнай, тытунёвай і інш.). Гэтыя ведамасці паступалі адпаведна ў Горны дэпартамент Міністэрства дзяржаўных маёмасцей і Дэпартамент неакладных збораў Міністэрства фінансаў.