Реферат: Статыстычная крыніцы другой паловы ХІХ-пачатку ХХ ст.

Перапіс 1900 г. ахапіў губерні Еўрапейскай Расіі і часткова Каўказ. Абследаваліся прадпрыемствы перапрацоўчай прамысловасці, не абкладзенай акцызам (франц. accise ад лац. accidere – абразаць – від ускоснага падатку на тавары і паслугі ўнутранай вытворчасці). Акцыз уключаецца ў цану тавару, у тарыф за паслугі і фактычна перакладваецца на спажыўца), і ўстановы, падпарадкаваныя нагляду фабрычнай інспекцыі. Не анкетаваліся прадпрыемствы з гадавой вытворчасцю менш за 1000 руб.

Перапісам 1908 г. была ахоплена ўся тэрыторыя Расіі. Звесткі па больш кароткай праграме прадстаўляліся па ўсіх галінах і вытворчасцях незалежна ад іх ведамаснай прыналежнасці. Не абследаваліся прадпрыемствы горна- і нафтаздабываючай прамысловасці.

Пэўныя адрозненні характарызуюць і перапісы 1910 – 1912 гг.: вельмі сціслыя звесткі анкеты, дадзеныя аб рабочых выключалі ўлік дапаможных працаўнікоў і г. д. Такім чынам, матэрыялы перапісу 1910 – 1912 гг. істотна ўступалі двум папярэднім, найперш з пункту гледжання рознабаковасці інфармацыі аб аб’ектах назірання, а таксама ў дачыненні да самой колькасці аб’ектаў.

У цэлым расійскія перапісы прамысловасці далі методыку злічэння шэрагу складаных паказчыкаў дзейнасці прамысловага прадпрыемства. Сярод іх можна назваць улік кошту вытворчасці, улік рабочых, занятых на асноўнай вытворчасці (а таксама дапаможных), вызначэнне вытворчай і энергетычнай магутнасці прадпрыемства, структуры затрат і вытворчага спажывання ў прамысловасці і г. д.

Прамысловыя перапісы ў цэлым захавалі вызначэнне паняцця «прамысловая ўстанова» 1895 г. У сувязі з гэтым нельга не адзначыць складанасць супастаўлення іх дадзеных, у прыватнасці, з германскімі прафесійна-прамысловымі перапісамі. У апошніх «прамысловасць» разумелася ў шырокім сэнсе (з улікам гандлю і шляхоў зносін). Гэта прыводзіла да таго, што ўлічвалася і істотная колькасць дробных устаноў. У якасці такіх устаноў лічыліся і заняткі асобных прадпрымальнікаў. Наконт апошніх У. І. Ленін адзначаў: «Хто толькі ні залічваецца статыстыкай у лік дробных прадпрымальнікў: і рамізнікі, і пасыльныя, і магільшчыкі, і разносчыкі пладоў, і швейкі, калі яны працуюць у сябе дома на капіталіста, і інш., і інш.» (П.С.С., т. 4, с. 205). Калі дадаць, што ў якасці асобных адзінак улічваліся цэхі прадпрыемства («кантынентальны» метад), то можна не здзіўляцца велізарнай колькасці зарэгістраваных прадпрыемстваў у Германіі (каля 5 млн.). Вышэйсказанае прымушае быць асабліва асцярожнымі пры супастаўленні звестак па расійскай і германскай прамысловасці.

Істотным выяўленнем эвалюцыі крыніц у Расіі азначанага часу з’явіўся рост розных даведачна-інфармацыйных выданняў, у тым ліку і аб прамысловасці. Даведачна-інфармацыйныя выданні ўзнікалі як форма абнародавання першапачатковых дадзеных, сабраных у выглядзе анкет, ведамасцей, бланкаў, апытальных лістоў аб прамысловых прадпрыемствах у межах таго ці іншага абследавання. Звычайна ў такіх выданнях паведамлялася толькі частка сабраных звестак. Даведачна-інфармацыйныя выданні або з’яўляліся адзінай формай статыстычнага абследавання (да гэтай групы адносяць тры «Указателя фабрик и заводов» другой паловы ХІХ ст. – першыя даведачныя выданні аб расійскіх прамысловых прадпрыемствах), або дапаўнялі агульныя распрацоўкі вынікаў перапісаў. Напярэдадні першай сусветнай вайны побач з даведачна-інфармацыйнымі выданнямі дзяржаўных устаноў аб прамысловых прадпрыемствах пачатку ХХ ст. з’явіліся і даведнікі прадстаўнічых арганізацый буржуазіі.


ЛIТАРАТУРА

1. Гл. публікацыі: Коневодство в 60 губерниях Европейской России и Кавказа по данным военно-конских переписей 1900 – 1906 гг.» (Спб., 1907); а таксама зборнік «Состояние скотоводства в России» (звесткі з 1864 г. недакладныя, істотна зменшана колькасць жывёлы).

2. Звод дадзеных аб пасяўных плошчах па 50 губернях Еўрапейскай Расіі за 9 год (1881, 1887, 1893 – 1899) апублікаваны ў «Временнике ЦСК» (1901 г., № 48). З 1910 г. сталі выдавацца кожны год «Предварительные сведения о площадях посе-вов зерновых хлебов и других важнейших полевых растений» (Спб., соотв. год).

3. Публікацыі гэтых звестак у выданнях «18-й год в сельскохозяйственном отношении по материалам, полученным от хозяев» ахопліваюць перыяд з 1881 па 1915 гг.

4. Гл. штогоднюю публікацыю «Обзор внешней торговли России по европейским и азиатским границам».

5. Гл. наступныя публікацыі: да 1898 г. – «Отчеты департамента неокладных сборов»; 1899 – 1916 – штогадовае выданне Міністэрства фінансаў «Статистика производств, облагаемых акцизом». Фармуляр публікацыі меў свой пералік паказчыкаў па кожнай вытворчасці (цукровая, вінакурная, запалкавая і г. д.), таму дадзеныя супастаўныя толькі ў рамках адной вытворчасці.

6. Матэрыялы перапісу 1900 г. апублікаваныя ў выданні «Статистические сведения о фабриках и заводах по отношению к производствам, не обложенным акцизом за 1900 год» (Спб., 1903). Матэрыялы перапісу 1908 г. прадстаўлены ў выданні «Статисти-ческие сведения по обрабатывающей фабрично-заводской промышленности Российс-кой империи за 1908 год» (Спб., 1912). Матэрыялы абследавання 1910 – 1912 гг. былі апублікаваныя ў выглядзе 12 выпускаў (па колькасці галін) і спецыяльнага выпуску «Общие итоги» пад назвай «Фабрично-заводская промышленность Европейской России в 1910 – 1911 гг.». (выд. у 1914 – 1915 гг.).

7. «Список фабрик и заводов Европейской России» (Спб., 1903); «Список фабрик и заводов Российской империи 1908 г.» (Спб., 1912).

8. Сярод іх вылучаецца даведнік «Фабрично-заводские предприятия Российской империи» у 2 выданнях (1 выд. Спб., 1909), (2 выд. Пг., 1914).

К-во Просмотров: 160
Бесплатно скачать Реферат: Статыстычная крыніцы другой паловы ХІХ-пачатку ХХ ст.