Реферат: Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага i Жамойцкага

У 1263 г. Міндоўг i двое яго малодшых сыноў былi забіты ў выніку змовы варожых яму князёў: князя Даўмонта (бацькі Давыда Гарадзенскага), у якога аўдавелы Міндоўг адабраў жонку, i жамойцкага князя Траняты, які меў віды на ўладу ў ВКЛ.

Заслуга Міндоўга ў тым, што ён заклаў падмурак дзяржавы, якая праз паўтара стагоддзя стане адной з мацнейшых краін Еўропы. Яго смерць стала пачаткам унутранага крызісу ВКЛ. Зместам яго была барацьба за ролю кіраўніка дзяржавы, i асноўнымі дзеючымі acoбaмi выступалі князі балцкага паходжання. Іх баявыя заслугі высока цаніліся ў суседніх усходнеславянскіх гарадах. Полацк, напрыклад, зaпpaciў да сябе Таўцівіла, Пскоўская рэспубліка прыняла на княжанне ўцекача Даўмонта, Пінск i Наваградак дабраахвотна ваююць на баку Войшалка.

У 1254 г. на палітычную арэну выступае старэйшы сын Міндоўга Войшалк (1223—1268), які ад імя бацькі пpaвiў у Ваўкавыску i Слоніме. Яму ўласцівы палітычная i дыпламатычная дальнабачнасць. Ён плёў інтрыгі, ішоў на кампрамісы, часам дзейнічаў нібыта нелагічна, а на самай справе прадумваў кожны крок. Як дзяржаўны дзеяч i палітык, Войшалк быў да канца адданы інтарэсам Навагародка і паспяхова працягваў справу бацькі.

Яго першай дзяржаунай справай было заключэнне Mipy з Галiчам i Валынню. Разумеючы, што яны з'яўляюцца галоўнымі знешнімі праціўнікамі Наваградка, Войшалк, каб забяспечыць апошняму на некаторы час мірнае жыццё i даць яму акрыяць, ідзе на смелы дыпламатычны крок: аддае сыну Даніілы Галіцкага Раману Наваградак i іншыя гарады, а сваю сястру - замуж за другога сына Даніілы - Шварна. Гэтым самым ён пасеяў зерне варожасці паміж галіцка-валынскімі князямі ў ix дамаганнях на Наваградскую зямлю i Літву. Войшалк прадбачыў немінучы ўпадак ix дзяржавы, зняволенай татарамі i ўцягнутай у міжусобныя канфлікты. Ведаў, што не ў яе сілах будзе ўтрымаць Наваградак, i таму пайшоў на гэткі крок.

Яму ўдавалася ўтрымлівацца на лязе xicткaгa мipy між Наваградкам i яго магутным сапернікам - Галіцка-Валынскім княствам. У кароткім прамежку перамір'я малады князь стаў манахам i заснаваў "на реке на Немне, межи Литвой i Новымгородком" Лаўрышаўскі манастыр. Але пражыўшы некаторы час у заснаваным ім манастыры, Войшалк прыступіў да ажыццяўлення сваей галоўнай мэты - вызвалення Наваградка з-пад галіцка-валынскай улады. Для гэтага ён уступіў у саюз з полацкім князем Таўцівілам. Пляменнік Міндоўга Таўцівіл у 50-я гг. XIII ст. стаў княжыць у Полацку, відаць, па дамоўленасці з вечам. Ён таксама прыняў праваслаўе. 3 дапамогай Таўцівіла Войшалк у 1258 г. вярнуўся ў Наваградак i cxaпiў Рамана, які, магчыма, быў забіты. Данііл Галіцкі не пакінуў гэтыя дзeяннi Войшалка без пакарання. Ён рушыў з войскам на Наваградскую зямлю, захапіў Ваўкавыск, паслаў атрады на Гарадзен. Але падначаліць сабе зноў землі верхняга Панямоння ён ужо не меў сілы.

Пасля забойства Міндоўга ў ВКЛ пачалася 10-гадовая Міжкняжацкая барацьба. Уладу "во всей земле Литовской и Жемойти" захапіў Літоўскі князь Транята (1263—1264), які ў 1263 г. арганізаваў забойства свайго папярэдніка. Але ён ведаў, што ў Полацку i Наваградку сядзяць яшчэ два прэтэндэнты на вялікакняжацкі пасад - Таўцівіл i Войшалк. Транята выклікаў на сябе Taўцівіла пад выглядам "дзялщь зямлю i спадчыну Міндоўга" i зaбiў яго. Taкi ж лес чакаў i Войшалка. Аднак той аказаўся хітрэйшым i ўцек у саюзны яму Пінск. Звяртае на сябе ўвагу падтрымка Пінскам, абцяжараным залежнасцю ад Галіцка-Валынскага княства, Навагрудка. Падчас крызісу ў ВКЛ, выкліканага забойствам Міндоўга, пінгукі праз падтрымку Войшалка рашуча ўмяшаліся ў панямонскія справы.

Не без падтрымкі Войшалка сярод літоўскай знаці, незадаволенай жамойцкай ўладай, узнікла змова супраць Траняты. У хуткім часе ён быў забіты Міндоўгавымі слугамі і прабыўшы на княжацкім троне некалькі месяцаў, не адыграў істотнай poлi у гісторыі ВКЛ. У тэты час рашучыя дзеянні пачаў Войшалк. Пры падтрымцы наваградскай i пінскай дружын ён ідзе ў Наваградак, займае бацькоўскі прастол i пачынае княжыць. Літва, прыхільна сустрэла яго як "своего господичича". Падтрымка Пінска i Наваградка забяспечыла Войшалку поспех у барацьбе за бацькоўскі трон. Гэты эпізод не адпавядае даўняму ўяўленню пра мясцовых славян як пасіўных аб'ектаў літувіскай экспансіі i сведчыць на карысць ix актыўнага ўдзелу ў пабудове ВКЛ. Аднак праціўнікі аб'яднання i адзінаўладдзя аказалі яму супраціўленне. Тады былы манах, забыўшы хрысціянскую літасць, з жорсткасцю "поча вороги свои избивати, изби их бесчисленое множество, а другие разбегошася камо кто видя ". Сярод уцекачоў быў i Даўмонт.

Пасля расправы з унутранымі вopaгaмi сваей дзяржавы, Войшалк забяспечвае мip з суседзямі, каб пазбегнуць вайны з імi: заключае мip з Ордэнам, шукае магчымасць паразумецца з Гаіцка-Валынскім княствам. Ён умела сыграў на слабай струнцы яго князёў - на ix iмкненні валодаць Наваградскай зямлёй i Літвой. Войшалк знешне прызнае сябе васалам князя Васількі, а на наваградскі пасад запрашае "дапамагаць яму ўладарыць" Шварна. Калі ў 1254 г. ён асцярагаўся перадаць Наваградак жанатаму на яго сястры Шварну, дык цяпер становішча было іншае: Шварн не меў дзяцей i пасля яго смерці Войшалк зноў станавіўся паўнапраўным гаспадаром у сваей дзяржаве.

3 дапамогай валынскай дружыны Войшалк у 1265 г. (1264) далучае да Наваградка заселеныя балцкімі плямёнамі Нальшаны (паўночны захад сучаснай Беларусі) i Дзяволтву (частка ўсходу сучаснай Літвы). "И пойде в силе тяжъце и нача городы имати во Дявелътвъ и в Налъшчанехь", - гаворыцъ пра гэтыя падзег пад 1264 годам Гапщш-Валынсм летатс. - Городы же поимавъ, а вороги своя избивъ и тако придоша во свояси ". У грамаце полацкага князя Ізяслава (прыблізна ў 1265 г.) прызнаецца "воля" Войшалка над Полацкам.

Аб'яднанне вакол Наваградка Літвы, Полацка-Віцебскай зямлі з'явіліся трывалым пачаткам утварэння ВКЛ. У гэтым i заключаецца галоўная гістарычная заслуга Войшалка. Менавіта ён, з'яўляецца фактычным заснавальнікам балцка-славянскай дзяржавы, якая стала на некалькі стагоддзяў агульным домам для літоўцаў, беларусаў i ўкраінцаў. Бацька яго, Міндоўг толькі падрыхтаваў глебу, а дрэва новай дзяржавы пасадзіў Войшалк.

Перадача Войшалкам Наваградскай зямлі Шварну не спадабалася брату Шварна - галіцкаму князю Льву Данілавічу, які сам хацеў валодаць Наваградскай i Літоўскай землямі, злучанымі зараз у адзiнae цэлае. Гэты князь 3aпpaciў Войшалка да сябе ў госці i зaбiў яго, "завистью оже бяшеть дал землю Литовскую брату его Шварнови". Адбылося гэта ў час сустрэчы ва Уладзіміры Валынскім у 1268г. Леў у п'яным шаленстве выхапіў шаблю i засек Войшалка. Так трагічна i неспадзявана абарвалося яго жыццё.

Але запозненая помста князя Льва не дала яму ніякіх вынікаў. Створаная Міндоўгам i Войшалкам дзяржава працягвала свае самастойнае жыццё. Далейшыя падзеі пацвердзілі яе ўнутраную трываласць, падтрымку аб'яднаўчай палітыкі славянскім i балцкім баярствам i гараджанамі.

Трайдзену выпала доля абараняць закладзеныя Міндоўгам i Войшалкам асновы дзяржавы. Яго гісторыя ў крыніцах вельмі заблытаная. Мы не ведаем, ці паходзіў гэты ўладар Дайновы з роду Міндоўга, ці належаў да іншага роду. Гэта адна з таямніц нашай гістроыі. Шэраг даследчыкаў (М. Ермаловіч, А. Краўцэвіч i інш.) упэўнены, што з Трайдзенам у ВКЛ запанавала новая княжацкая дынастыя, якая ў адрозненне ад папярэдняй, Міндоўгавай, была славянскага паходжання. Адзін з летапісаў указвае, што быў "Трайдзен з роду рускага ". Невядома, якім чынам Трайдзен дамогся ўлады: ці сілай, ці мірным шляхам. У 1270 г. ён "нача княжитпи в Литве" i правіў 12 гадоў.

У гэтыя гады маладой дзяржаве выпалі цяжкія выпрабаванні: крыжакі, галіцка-валынскія войскі, татары, суседнія князі пасля смерці Войшалка паднялі галаву, пагражалі незалежнасці ВКЛ. Выйшлі да межаў ВКЛ крыжакі. Абапіраючыся на залатаардынскія палкі, двойчы спрабавала пакончыць з Наваградкам Галіцка-Валынскае княства.

У крыніцах захавалася зусім мала звестак аб ўнутранай палітыцы Трайдзена. Ён актыўна працягваў на землях Панямоння аб'яднаўчую палітыку Міндоўга i Войшалка: жорстка распраўляецца з праціўнікамі, клапаціцца аб умацаванні дзяржавы. У часы Трайдзена ў склад Літоўскага княства ўвайшлі землі яцвягаў - у 1278 г. там ужо гаспадарыў намеснік i брат вялікага князя Сірпуцый. Трайдзен даў у сваей дзяржаве прытулак прусам, якія пад націскам крыжакоў пакінулі свае землі.

Значна больш сведчанняў засталося ў крыніцах пра знешнія абставіны дзяржаўнага жыцця княства ў 1270-ыя гады.

3 самага пачатку свайго княжання Трайдзену прыйшлося брацца за меч. Войны былі для яго з'явай звычайнай. "Весь живот свой до войны и крови розляня простоем", "шмат ваяваў i заўсёды перамагаў", - так характарызуецца ў летапісах ВКЛ яго дзейнасць. Яго знешняя палітыка мела перш за ўсё на мэце абарону тэрытарыяльных інтapэcaў дзяржавы. Галоўным праціўнікам, як i пры яе ўтварэнні, заставалicя галіцка-валынскія князі. Таму барацьба з імі складала галоўны змест вайсковай дзейнасці Трайдзена.

Нядзіўна, што галіцка-валынскі летапісец, які ўхвальна апicaў дзейнасць уласных князёў, нават калі яны хадзілі крыжовымі паходамі на яцвягаў ці на аднаверных суайчыннікаў у верхнім Панямонні, даў знішчальную характарыстыку ix саперніку: "Окаянъный и безаконьный, проклятый, немилостивый Трайдзен, его же беззаконья не могохом псатпи срама ради". Летапісец параноўвае Трайдзена з ірадам i Неронам, не забыўшы дадаць, што ён "много злейша того безаконья чиняша", што ён ледзь не вораг чалавецтва. Гэта была своеасаблівая помста Трайдзену за яго рашучыя крокі па пашырэнню межаў Лiтoўcкага княства за кошт паўднёвых i паўднёва-заходніх зямель, што належалі Галіцка-Валынскаму княству. Такія моцныя эпітэты летапісца ў той жа час наводзяць на думку, што наваградскі князь быў чалавекам уладарным, рашучым i хітрым, які асабліва не выбіраў сродкі для дасягнення cвaix мэтаў.

У 1274 г. Трайдзен парушыў мip паміж Наваградкам i Галічам, нечакана напаў з гарадзенскай дружынай на Драгічын, які належаў галіцкаму князю Льву, зaxaпiў горад i "избиша вся и мала и до велика". Напад гарадзенцаў выклікаў жорсткую помсту князя Льва. Канфлікт паміж Трайдзенам i Львом набыў грандыёзныя памеры: у яго былі ўцягнуты амаль усе суседнія княствы. Леў Галіцкі звярнуўся за дапамогай да татарскага хана Менгуцымера, "прося себе помочи у него на Литвоу". Хан не адмовіў яму, бо ардынцам адкрывалася магчымасць парабаваць, а то i заняволіць адну з белаpycкix зямель, што адзіныя ва ўсёй Ўсходняй Еўропе былі свабодны ад ix ярма. Даўшы Льву раць на чале з ваяводам Ягурчынам, Менгуцымер адначасова прымусіў ісці на Літву залежных ад яго бранскага i смаленскага князёў. Да гэтай кааліцыі далучылі тураўскую i Пінскую дружыны. Паход 1274 г. быў цяжкім ударам для маладой панямонскай дзяржавы i яе сталіцы. Але ён не дасягнуў сваей канчатковай мэты з-за адсутнасці адзінства i сварак у стане саюзнікаў. ,

Пасля кароткага замірэння на Наваградак зноў насунулася грозная небяспека. У 1277 г. аб'яднанае войска галічан i татараў выступае ў паход. Татарская рать на чале з ваяводам Мамшынам адразу направілася да Наваградка, увайшла ў сталіцу i разрабавала яе, нанесла ей шмат разбурэнняў. Галіцка-валынскія князі сабраліся да паходу на Навагародак у Бярэсці, аднак, даведаўшыся пра спусташэнне сталіцы татарамі змянілі свой план i пайшлі на Гародню, дзе ix напаткала няўдача. Перабежчык паведаміў гараднянам аб безладдзі ў варожым войску. Гарадняне накіравалі на варожае войска дружыну прусаў i борцаў, якія ўцяклі ад немцаў i былі паселены Трайдзенам у горадзе. Яны адных пабілі, другіх узялі ў палон. На наступны дзень раз'юшаныя князі cтaлi палком пад Гародняй. Толькі гарадняне "аки мертва стояща на забролях города" i мужна адбілі штурм. Такога адпору князі не чакалі. Адзінае, што заставалася: прасіць мipy, "како города им не имати", ды ісцi прэч. Так бясслаўна скончыўся паход 1277 г. Трайдзен aдбiў у галіцка-валынскіх князёў жаданне хадзіць на Літву i актывізаваў свае дзеянні на заходнім накірунку.

На захадзе інтарэсы ВКЛ сутыкаліся з iнтapэcaмi Польшчы. Трайдзен poбiць удалы паход на Люблін i бярэ шматлікі палон, аддае сваю дачку замуж за полацкага князя. Галоўнай пагрозай для паўночна-заходніх зямель дзяржавы была крыжацкая агрэсія. Рыцары імкнуліся ўсё глыбей па Дзвіне пранікнуць на ўсход. Трайдзен неаднаразова ваюе Дынабург (Даўгаўпілс), аднак авалодаць непрыступным нямецкім замкам не змог. Буйныя сутыкненні з лівонскімі рыцарамі адбываліся ў 1270, 1278, 1279 гадах. У 1281 г. ён захапіў Герцыке, які абмяняў на Дынабург.

Княжанне Трайдзена было часам умацавання ВКЛ. Яно праходзіла ў барацьбе з унутранай i знешняй пагрозай. У часы Трайдзена ВКЛ выступае як унутрана стабільная дзяржава, здольная весці актыўную знешнюю палітыку.

Далейшая гісторыя ВКЛ пасля смерці Трайдзена раптоўна апускаецца ў змрок. Мы нават не можам ўпэўнена сказаць, хто змяніў яго на вялікакняжацкай пасадзе. Хутчэй за усё гэта быў дуумвірат братоў Будзікіда i Будзівда. Аднак з-за адсутнасці інфармацыі застаецца незразумелым, чым тлумачыцца такі дуумвірат, да якога роду належалі гэтыя князі, хоць ix імёны сведчаць пра ix славянскае паходжанне.

У 90-ыя гады цемра над гэтым кутом Еўропы пачынае рассоўвацца. Пераадолеўшы самыя цяжкія часы, Літоўская дзяржава паволі, але няўхільна пачынае ўзыходзіць да вяршыны сваей магутнасці. У першую чаргу гэта было звязана з дзейнасцю вялікага князя Віценя (1293—1316). Мы не ведаем, дзе i калі ён нарадзіўся, з якога роду паходзіў, як памёр. Гісторыкі звярнулі ўвагу на славянскае імя Віценя i яго сыноў - Boiнa i Фёдара. Яны ўказваюць на славянскія каранi князя. Правіў Віцень у Наваградку, які пры ім заставаўся сталіцай ВКЛ. Ён змагаўся за ўнутранае ўмацаванне дзяржавы. Яму ўдалося дабіцца яе палетычнага адзінства. Нашчадкі іншых княжацкіх дынастый больш не прэтэндавалі на яе трон. Віценева княжанне пачалося ў вельмі неспрыяльных умовах. У 1294 г. паднялі паўстанне жамойцкія феадалы, маючы намер пайсці на саюз з крыжакамі Віцень мячом уціхамірыў ix.

I Наваградак, i Полацк разумелі неабходнасць аб'яднання сіл у барацьбе з крыжакамі i мангола-татарамі. Князь літоўскай дынастыі - Taўцівіл, пляменнік Міндоўга, упершыню згадваецца ў Полацку ў 1262-1263 гг. Даследчыкі мяркуюць, што далучэнне Полацкай зямлі да ВКЛ адбылося пры Войшалку, але часам канчатковага аб'яднання звычайна лічаць 1307 год, як запісана ў М. Стрыйкоўскага: "Літва ў 1307 г. авалодала Полацкам." Як адбылося гэта аб'яднанне - пры адсутнасці дакументаў меркаваць цяжка. Відавочна, што не вайсковай сілай, а на падставе "рады"- дагавора, які гарантаваў палачанам захаванне мясцовых законаў i суда, i ca згоды полацкага баярства i багатага купецтва. Аб'яднанне ВКЛ з Полацкай зямлёй хутчэй за ўсё адбылося праз выбранне палачанамі сваім князем Віценева сына Boiнa. Існуе гіпотэза, якую некаторыя гісторыкі лічаць за праўду. Полацкі князь Канстанцін нібыта завяшчаў Полацк рыжскаму бicкyпy. Біскупавы людзі, прыбыўшы ў горад, пачалі ўводзіць каталіцтва, а палачане паўсталі i папрасілi дапамогі ў Віценя, i той са сваёй дружынай расправіўся з немцамі. На полацкі пасад быў выбраны яго сын Воін.

Выгада ад аб'яднання была ўзаемная. Віценева войска было ўзмоцнена вайсковымі сіламі Полацкай зямлі. Полацк захаваў вечавы лад, аўтаномнасць зямлі, маёмасныя правы, непадуладнасць вялікакняжацкаму суду, самастойнасць у пытаннях веры i гандлю. Значным тэрытарыяльным прырашчэннем у час Віценя было далучэнне да ВКЛ Берасцейскай зямлі. У 1315 г., па сведчанню Васкрасенскага летапісу, ён "прибавил земли Литовское много и до Бугу".

Стаўшы князем у Наваградку, Віцень "измысли себе герб и всему княжеству печать: рыцер збройный на коне з мечем, еже ныне наричут погоня". Спачатку асабістая эмблема князя, Пагоня з цягам часу стала гербам дынастыі вялікіх літоўскіх князёў, а з 1384 г. - дзяржаўным гербам ВКЛ. Сучаснымі даследчыкамі выказваецца думка, што Пагоня мае больш старажытнае па-ходжанне i бярэ свой пачатак ад папярэднікаў Віценя. Увядзенне княжацкага герба i агульнадзяржаўнай пячаткі, толькі будучы замацаванымі якой набывалі юрыдычную сілу дакументы, было важным цэнтралізатарскім крокам.

Віценева княжанне прайшло ў войнах з жамойцкімі феадаламі, пpycкімі i лівонскімі крыжакамі, з палякамі. Паводле падлікаў, за 24 гады ён здзейсніў 11 паходаў у Прусію, 5 — у Лівонію, 9 — у Польшчу. 3 1284 г., пасля канчатковага пакарэння тэўтонамі прускіх аўтахтонаў, тэрыторыя ВКЛ становіцца аб'ектам aгрэcii Прускага ордэна. Ён прыступіў да рэалізацыі важнейшай стратэгічнай задачы (якую яму так i не ўдалося вырашыць) - злучэння па сушы праз Жамойць cваix прускай i Лівонскай філій. На працягу 1300—1315 гг. ордэнскае войска правяло 20 рэйдаў з тэрыторыі Пpycii на Жамойць i Літву, у першую чаргу на Гародню. У 1284, 1295, 1296, 1305, 1306 (двойчы), 1311 (тройчы), 1314 гг. крыжакі нападалі на землі Гарадзеншчыны. Biцень прыклаў нямала намаганняў для ўмацавання Гародні i папаўнення яе гарнізона. Старастам у горад ён назначыў Давыда — сына былога нальшчанскага князя Даўмонта. Чвэрць стагоддзя Давыд абараняў край ад крыжацкай навалы. У 1311 i 1315 гадах Віцень сам узначаліў паходы баявых дружын у Прусію. Абодва яны былі няўдалымі. Паход 1315 г. стаў апошняй справай вялікага князя. Вяртаючыся назад, ён быў забіты ўдарам маланкі.

Гаспадаранне Віценя можна ахарактарызаваць як паспяховае процідзеянне крыжакам, пры адначасовым павелічэнні ўплыву на суседнія pycкiя землі. Маладая дзяржава пры ім трымалася ўпоравень з наймацнейшымі суседзямі. 1316 год можна ўмоўна прыняць за дату завяршэння стварэння дзяржавы. Пры Гедыміне (1316—1341 гг.) гэты працэс стаў незваротным, жыццястойкасць новага дзяржаўнага ўтварэння стала відавочнай, распачаўся яго бурны рост у геаграфічнай i палітычнай прасторы сярэднявечнай Еўропы.


К-во Просмотров: 156
Бесплатно скачать Реферат: Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага i Жамойцкага