Реферат: Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага i Жамойцкага

Адзін з тэзісаў традыцыйнай (літоўскай) канцэпцыі ўтварэння ВКЛ аб заваяванні беларускіх зямель Літвой гісторык М.І.Ермаловіч лічыць міфам. У кнізе “Па слядах аднаго міфа” найбольш поўна выкладзена ўмоўна названая намі новая (беларуская) канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага.

Асноуныя тэзicы новай (беларускай) канцэпцыі ўтварэння ВКЛ:

- Ніводная гістарычная крыніца не пацвярджае літоўскага заваявання Чорнай Pyci i iншыx беларускіх зямель, што нібыта i паклала пачатак утварэнню ВКЛ. Такое сцвярджэнне ўзнікла ў сярэдзіне XVI ст., каб ідэалагічна абгрунтаваць права Вялікага княства Літоўскага на беларускія землі, значная частка якіх тады часова была занята войскамі Івана Грознага. Гэта версія праз "Хроніку" М.Стрыйкоўскага перайшла ў многія кнiгi па гісторыі, пазней была некрытычна прынята шмат якімі даследчыкамі i, стаўшы традыцыйнай, доўгі час не пераглядалася.

- Значнай перашкодай для аб'ектыўнага асвятлення працэсу ўтварэння Вялікага княства Літоўскага з'яўляецца атаясамліванне летапіснай Літвы (XI - XIII стст.) з усходняй часткай сучаснай Літвы (тагачаснай Аўкштайціяй): Літва — гэта Аўкштайція. Аднак гістарычныя сведчанні i тапаніміка паказваюць, што пад уласна Літвой у XI-XIII стст. разумелася тэрыторыя Верхняга Панямоння, якая знаходзілася палміж Полацкай, Турава-Пінскай i Новагародскай землямі i якая побач з iмi з'яўлялася адной з гістарычных абласцей Беларусі. Менавіта яна i была далучана да Новагародка спачатку ў 50-х гадах XIII ст. літоўскім перабежчыкам Міндоўгам, а пасля, у 60-х гадах, канчаткова яго сынам Войшалкам. Адсюль, з Беларускага Панямоння, дзе знаходзілася летапісная Літва, i пайшла назва новай дзяржавы як Літоўскай.

- Toe, што ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага суправаджалася заваяваннем балцка-літоўскіх зямель (Літвы, Нальшчанаў, Дзяволтвы), знішчэннем i выгнаннем ix феадалаў, адхіляе пашыранае ў навуцы сцвярджэнне, што ўзнікненне гэтай дзяржавы дыктавалася інтарэсамі літоўскіх феадалаў. Паколькі ўтварэнне ВКЛ было найперш вынікам эканамічнага, палітычнага i культурна-этнічнага збліжэння i аб'яднання беларускіх зямель, то дадзены гістарычны працэс адпавядаў інтэрэсам беларускіх феадалаў, што i характарызуе гэту дзяржаву найперш як беларускую. Таму становіцца зразумелым, чаму ў Вялікім княстве Літоўскім пануючае месца заняла беларуская культура i дзяржаўнай стала беларуская мова (Ермаловіч M.I. Па слядах аднаго міфа. С.83 - 84).

У новай (беларускай) канцэпцыі, па-першае, літоўцаў альбо не заўважаюць, альбо памяншаюць ix ролю ва ўтварэнні ВКЛ: былі заваяваны, далучаны да Новагародка. Іншы раз дапускаецца, што літоўцы былі асіміляваны, абеларушаны. Па-другое, дзяржаўнасць не разглядаецца як палітычнае ўтварэнне, сукупнасць палітычных інстытутаў, а зводзіцца да тэрыторыі, мовы, этнічных прыкмет: дзяр­жаўнасць беларуская таму, што большасць насельніцтва складаў беларускі этнас, панавала беларуская культура, а жыхары карысталіся беларускай мовай. На самой справе, дзяржаўнасць — гэта не тэрыторыя, не мова i культура, не этнас, а механізм, машына, якая рэгулюе палітычныя, сацыяльна-эканамічныя, культурныя i міждзяржаўныя адносіны.

Першакрыніцы аб падзеях XII - XIII стст. сведчаць аб тым, што старажытная Літва знаходзілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Іпацьеўскі летапіс пад 1159г. паведамляе пра тое, што мінскі князь Валадар Глебавіч "ходяше под Литвою в лесех", а пад 1162г., што ён жа выступіў на свайго праціўніка "с Литьвою". 3aпic Іпацьеўскага летапісу пад 1262г. сведчыць аб тым, што князь Войшалк "учини собе манастырь на реце на Немне, межи Литвою и Но­вым городком". Вядома, што Войшалк заснаваў манастыр там, дзе цяпер знаходзіцца в. Лаўрышава (на паўночны ўсход ад Навагрудка, у кірунку Мінска). Значыць, Літва знаходзілася паміж Новагародскім - на захадзе i Miнскiм — на ўсходзе княствамі.

На поўдні старажытная Літва м?

К-во Просмотров: 158
Бесплатно скачать Реферат: Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага i Жамойцкага