Реферат: Вайна 1654-1667 года I Беларусь
-3-
Загінула шмат людзей, вынішчана тэрыторыя цэ-лых паветаў і старостваў. Міжканфесійныя супярэч-насці абвастрыліся да смяротнай варожасці. Грамад-
ства панесла велізарныя страты.
-4-
Казацкае кіраўніцтва Ўкраіны не пагадзілася з умовамі міру. Б. Хмяльніцкі бесперапынна вёў пера-мовы з сумежнымі дзяржавамі, каб атрымаць дапа-могу супраць Рэчы Паспалітай. Яго саюзнікам быў крымскі хан Дэвлет Гірэй. Гетман спрабаваў уцяг-нуць у вайну з Рэччу Паспалітай Турцыю, Швецыю, Малдавію, але ў іх былі свае планы. Паступова зне-шнепалітычная арыентацыя казацкага кіраўніцтва ўсё больш скіроўвалася ў бок Масквы.
Перамовы, якія ставілі мэтай удзел Расіі ў бараць-бе на баку Хмяльніцкага з Рэччу Паспалітай,вяліся з 1649 г. У перапісцы казацкага гетмана з царскім урадам падкрэслівалася, што не толькі казакі, але і насельніцтва Беларусі будзе аказваць рускай арміі падтрымку ў ходзе ваенных дзеянняў. Аднак на пра-цягу 1649-1651 гг. урад цара Аляксея Міхайлавіча хоць і заяўляў аб гатоўнасці аказаць дапамогу ўкра-інскім казакам, але не мог рашыцца на адкрытае ва-еннае ўмяшанне ва Украіне і ВКЛ.
Аднаўленне ваенных дзенняў у 1653 г. і настойлі-выя просьбы ўкраінскага гетмана аб дапамозе пад-штурхнулі маскоўскія ўлады да падрыхтоўкі вайны з Рэччу Паспалітай. Пытанне аб вайне было фактычна вырашана царскім урадам ужо ў лютым-сакавіку 1653 г. Улетку гэтага года з боку Росіі паступіла
прапанова спыніць ва Ўкраіне і Беларусі ваенныя дзеянні і аднавіць Збораўскае перамір’е. Аднак сойм Рэчы Паспалітай пакінуў яго без увагі.
Урад Расіі вырашаў выкарыстаць зручны момант
для перавагі ва Усходняй Еўропе. 1 кастрычніка
-5-
1653 г. у Маскве рашэннем Земскага сабора была абвешчана вайна Рэчы Паспалітай.
Уключэнне ў свой склад Украіны дазваляла Расіі з дапамогай казакоў вырашаць праблему агрэсіўнага Крымскага ханства, якое сваімі мтогоднімі набегамі непакоіла Расію на працягу некалькіх стагоддзяў. Ін-
шымі словамі, тэрытарыяльныя набыткі, у тым ліку на Беларусі адыгрывалі галоўную ролю ў рашэнні Расіі аб’явіць вайну Рэчы Паспалітай.
Урашэнні Земскага сабора прычынай вайны назы-валіся ганенні на праваслаўных веруючых і здзекі над святынямі праваслаўя. Аднак найбольш важкім аргументам Рэчы Паспалітай было разуменне Маск-вой растучай унутранай слабасці. Амаль што шасці-гадовая вайна казакоў і бунты сялян былі доказам нетрываласці асноў шляхецкай рэспублікі, тэндэнцыя яе эканамічнага, палітычнага і ваеннага аслаблення. Гатоўнасць казацкіх сіл аказаць Расіі дзейсную дапа-могу ў выпадку вайны з Польшчай у значнай ступе-ні паніжала магчымую рызыку.
Урад цара разлічваў і на падтрымку на Беларусі. Аб тым, што Расія рыхтуецца да вайны, добра разу-мелі і ў Рэчы Паспалітай. Каралеўскія ўніверсалы прадпісвалі мясцовай адміністрацыі ўмацоўваць прыгранічныя гарады і замкі, павялічваць тутэйшыя
гарнізоны. Быў абвешчаны спешны збор шляхецкага апалчэння на тэрыторыі Аршанскага павета.
Стратэгічныя планы рускага камандвання прадуг-леджвалі канцэнтраванне на лініі граніцы сіл агуль-най колькасцю каля 75-80 тыс. чалавек, зведзенных
-6-
у тры арміі. Асноўныя сілы пад началам ваявод князя Я. Чаркаскага, князя Н. Адоеўскага і князя М. Цёмкін-Растоўскага павінны былі захапіць Смаленск і далей наступаць на Барысаў. Паўночнае крыло рускіх войск пад камандваннем ваяводы Б. Шара-мецева мела мэтай заняць Невель, Полацк і Віцебск. Нарэшце, паўднёва-заходняя група ваяводы князя А. Трубяцкога павінна была дзейнічаць у паўднёва-за-ходніх паветах Беларусі. Агульная задума рускага камандвання заключалася ў заняцці важных стратэ-гічных пунктаў на шляху да Вільні і магчымай аба-оне ад непрадбачаных дзеянняў з боку Швецыі, якая магла выступіць з Лівоніі.
У планах рускага камандвання, задумах Б. Хмяль-
ніцкага, а таксама з боку польска-літоўскага каманд-вання Беларусь лічылася важным тэатрам ваенных дзеянняў. У раёне Оршы спешна фарміраваўся больш як 20 тыс. корпус наёмнікаў і каля 10 тыс. апалчэння мясцовай шляхты. Я. Радзівіл прыняў булаву віленскага ваяводы, а польным гетманам быў прызначаны В. Гансеўскі.
У ліпені 1654 г. руская армія ўступіла на тэрыто-рыю Беларусі, у хуткім часе заняла ўсё Полацкае ваяводства і Віцебскі павет. Падрыхтоувалася аблога Смаленска. Быў абложаны Віцебск.
Маскоўскі урад разглядаў Беларусь як будучую царскую вотчыну. Сацыяльнай апорай расійскіх феа-
Далаў тут магла быць толькі шляхта, якую маскоўс-кія ўлады імкнуліся прыцягнуць на свой бок.
-7-
Гэтыя абставіны вызначылі мяккія адносіны да тых дваран, якія не змагаліся супраць рускіх войск. Выпадкі арышту і зняволення іх на пачатку кампаніі былі даволі рэдкімі.
Пасля ўзяцця Мсціслава руская армія авалодала таксама Копысцю, Дуброўнай, Оршай, Магілёвым, Глыбокім і Віцебскам.
Амаль тры з паловай месяца цягнулася аблога Смаленска.