Реферат: Вайна 1654-1667 года I Беларусь

Гэтыя падзеі кардынальным чынам змянілі ход вай-

-12-

ны. Рэч Паспалітая апынулася на грані ваенна-палі-тычнай катастрофы. Магнаты і шляхта былі пастаў-лены перад дылемай выбару на карысць шведскай або расійскай арыентацыі. Ад імя кіруючых колаў Літвы канцлер Я. Радзівіл і гетман В. Гансеўскі ў жніўні 1655 г. падпісалі дагавор аб прызнанні пра-тэктарату Швецыі над ВКЛ прымусілі рускага цара рыхтавацца да вайны з новым праціўнікам.

12 жніўня 1655 г. пачалося перамовы ў Вільні па-між рускай і літоўскай дэлегацыямі. У іх ходзе рус-кі бок прапанаваў мір і саюз з Рэччу Паспалітай супраць Швецыі ўзамен за анексію ўсёй Беларусі. Гэтыя прапановы былі адхілены літоўскай дэлегацыяй.

Таму 29 жніўня перамовы закончыліся падпісаннем толькі часовага перамір’я, што давала магчымасць Расіі ўступіць у вайну са Швецыяй. У маі 1657 г. пачалася амаль трохгадоваяруска-шведская вайна, у якой Расія дабівалася заваявання ўзбярэжжа Балтый-скага мора.

Пасля смерці Б. Хмяльніцкага ў 1657 г. ускладні-ліся адносіны Расіі з Украінай. 1657 г. Гетман быў абраны Іван Выгоўскі. Новы гетман і казацкая вяр-хушка лічылі магчымым шляхам кампрамісу з кіраў-ніцтвам Рэчы Паспалітай дабіцца абмежаванай аўта- номіі для Украіны пад сваім кіраваннем.

Камандзір казацкіх атрадаў на Беларусі – палкоўнік І. Нячай замацаваўся ў раёне Чавус, Старога Быхава і Мсціслава, усталяваў тут кіраванне па прыкладу Сечы. Пачаў супрацьдзейнічаць пасланым сюды рус-кім ваяводам.

-13-

У другой палове 1657 г. казакі пачалі адкрытую агітацыю беларускіх сялян аказваць супраціўленне рускай адміністрацыі. Па паўднўвых і паўднёва-ўс-ходніх паветах Беларусі пракацілася хваля пагромаў маёнткаў прарасійскай шляхты. Рускае камандванне вылучыла частку сіл для падаўлення выступленняў казакоў і “аказачаных халопаў.” І. Нячай (“беларускі палкоўнік”) быў пакараны смерцю.

Між тым Рэч Паспалітая коштам вялікіх ахвяр ад-біла шведскую агрэсію. Шведскія гарнізоны ў Поль-шчы і Літве былі ліквідаваны. Актыўны ўдзел у гэ-тай барацьбе прынялі войскі ВКЛ пад кіраўніцтвам Сапегі, які не прызнаў змовы Радзівіла са шведамі.

Вясной1660 г. паміж Швецыяй і Рэччу Паспалітай

было заключана мірнае пагадненне. Гэта дазволіла польска-літоўскаму боку сканцэнтраваць буйныя сілы для наступлення ў Беларусі.

Апорным пунктам польска-літоўскіх войск на паўд-нёвым захадзе Беларусі заставаўся Пінск. Тут яшчэ з пачатку вайны склаўся буйны гарнізон рэгулярных войск, падтрыманы шляхтай навакольных паветаў. Царскае камандванне вырашыла ліквідаваць гэты ачаг абароны літвінаў, які пагражаў тылам рускіх войск. 25 чэрвеня 1660 г. руская армія штурмам авалодала

Пінскам. Аднак гэта была амаль, што апошняя пе-рамога рускіх у вайне.

Другая палова 1660 г. была адзначана канчатко-вым пераходам ваеннай ініцыятывы ў рукі польска-літоўскага камандвання.

На Беларусі войскамі Рэчы Паспалітай былі ўзяты

-14-

гарады Крычаў і Мсціслаў. У 1661 г. войскі Сапегі

і Чарнецкага вызвалілі Себяж, Дзісну, іншыя крэ-пасці, а ў лістападзе – Вільню.

Наступленне польска-літоўскага войска аказала ўп-лыў на настрой часткі шляхты і гарадскога насель-ніцтва, якія раней прысягнулі рускаму цару.

Ваенныя дзеянні з 1663 г. пачалі набываць зацяжны характар. Абодва бакі былі знясілены. У 1664 г. пачаліся мірныя перамовы, якія цягнуліся амаль чатыры месяцы. У 1665 г. у в. Андросава па-між Расіяй і Рэччу Паспалітай было заключана па-гадненне тэрмінам на 13,5 г. Да 1680 г. абодва бакі павінны былі ўзгадніць умовы “вечнага міру”.

Беларусь разам з Правабярэжнай Украінай заста-лася ў межах Рэчы Паспалітай. Аднак Смаленск і смаленская зямля адышлі да Расіі.

-15-

Шматгадовыя ваенныя дзеянні, палітыка татальнага

Спусташэння зямлі і вываду палонных прывялі Беларусь да дэмаграфічнай і гаспадарча-эканамічнай катастрофы, на стагоддзе адкінулі яе назад. Па стра-тах і адмоўных выніках вайна 1654-1667 гг. была самай трагічнай у нашай гісторыі, гэта наша першая нацыянальная катастрофа. Да канца стагоддзя Бела-русь так і не ўзнавіла свайго даваеннага гаспадарча-га і дэмаграфічнага патэнцыялу.

Даніна беларускага народа гэтай вайне была жуда-снай. З 1650 па 1667 гг. колькасць насельніцтва скарацілася больш як удвая – з 2,9 да 1,4 млн. чала-век. Большасць людзей гінула не ў бітвах, а з гола-ду і эпідэмій. Беларускія ваяводствы абялюдзелі так-сама з-за перасяленцаў, вывазу сялян і рамеснікаў у Расію. Частку палонных прадавалі на рынках, у су-вязі з чым развівазся гандаль нявольнікамі. Іх куп-лялі мусульманскія купцы і высылалі ў паўднёва-ўс-ходнія краіны. Асабліва пацярпела жыхарства паве-таў, сумежных з Маскоўскай дзяржавай: у Аршан-скім, Мсціслаўскім, Полацкім паветах пуставала ад 68 % да 75% хат, тут засталася менш за трэць ад даваеннай колькасці насельніцтва. Трэцяя частка гас-падарак Берасцейскага і Наваградскага ваяводстваў засталася без гаспадароў. Спатрэбілася 125 гадоў, каб насельніцтва Беларусі дасягнула ўзроўню сярэд-зіны XVIIст.

Зямля Беларусі ўяўляла сабой суцэльнае папяліш-ча. Цяжкія вынікі вайны асабліва адчуваліся там, дзе адбываліся ваенныя дзеянні ці прасоўванне войск.

-16-

Былі спустошаны Бярэсце, Пінск, Тураў, Мазыр, Рэ-чыца, Бабруйск, Чэрыкаў, Лоеў, Брагін, Гомель, Сма-ленск, амаль цалкам былі знішчаны Масты, Жырові-чы, Відзы, Докшыцы, Быцень.

У 1656 г. у Менску налічвалася толькі 156 чала-век, сам ён ляжаў у руінах. 60-х гадоў XVII ст. 20 беларускіх гарадоў, у тым ліку найбольш буйныя, былі вызвалены на чатыры ад усіх дзяржаўных па-віннасцей. Непазбежныя спадарожнікі вайны – не-ўраджаі. Вайна, галеча і голад былі прычынай вала-цужніцтва і жабрацтва. З-за голаду і бадзяння абяз-доленнага насельніцтва пачалася эпідэмія сыпнога тыфу, якая лютавала з 1653 па 1658 гг. і ўспыхнула зноў у 1664 г.

Застаўшыся без хатняй жывёлы, хлеба, насення, сяляне ратаваліся ад галоднай смерці масавымі ўцё-камі ва Украіну і Расійскую дзяржаву. Рэзка скара-цілася насельніцтва гарадоў, абязлюдзелі шматлікія вёскі.

Гарады і мястэчкі цярпелі не толькі ад разбурэн-няў. Да крайняга збяднення даводзілі жыхароў пас-тоі войска і ваенныя паборы. У цэлым гарадское насельніцтва Беларусі ў сярэдзіне XVII ст. зменшы-лася прыкладна на 55%. Прыйшло ў заняпад рамяс-тво.

Сотні кавалёў, кафляроў, разьбяроў, тысячы іншых

рамеснікаў, гвалтам адарванных ад сваёй зямлі, пра-цавалі цяпер у Расіі. У адной толькі Зборнай палаце

Крамля ў 1660 г. было 68 высокакваліфікаваных майстроў з Полацка і Віцебска. Затое ў самім Ві-

-17-

цебску пад канец вайны заставалася не больш за 70

усіх рамеснікаў. Наогул, развіццё рамеснай вытвор-часці на спустошанай Беларусі і стагоддзе не дасяг-нула даваеннага ўзроўню. Напрыклад, у пачатку XVII ст. у Магілёве было больш за 2 тысячы ра-меснікаў, у 1745 г. – толькі 95. У 1650 г. у Гародні працавала 130 рамеснікаў, а ў 1680 г. засталося толькі 12.

Гаспадарка ўсёй Беларусі апынулася ў катастра-фічным стане, а для яе аднаўлення не было людзей, амаль не засталося рабочай жывёлы. Пасля вайны не апрацоўвалася і паловы ад ранейшых плошчаў ворыўнай зямлі.

Бязлюдныя вёскі і сялянскія палі зарасталі лесам і хмызняком. Яшчэ іў пачатку XVIII ст. пуставаў 41% валок у Берасцейскай і 71% у Гарадзенскай экано-міях.

К-во Просмотров: 240
Бесплатно скачать Реферат: Вайна 1654-1667 года I Беларусь