Сочинение: Чтение и анализ сказок
§ 2.2 Ад разнастайнасці заняткаў да рэалізацыі мэт.
§ 2.3 Эксперыментальнае навучанне.
Заключэнне.
Дадатак.
Літаратура.
Уводзіны
Галоўная мэта школьнага навучання – фарміраванне асобы вычня. Чытанне як вучэбны прадмет мае ў сваім распаражэнні такі моцны сродак уздзеяння на асобу, як казка. Яна нясе ў сабе вялікі развіваючы і выхаваўчы патэнцыял: далучае дзіця да маральнага вопыта чалавецтва, развівае яго мысленне. Чым глыбей і паўней успрынята чытачом тая ці іншая казка, тым большае ўздзеянне на асобу яна аказвае. Пагэтаму ў якасці з вядучых задач навучання чытанню праграма вылучае задачу навучання успрыманню мастацкага твора.
Вывучэнне эпасу ў школе пачынаецца з казак. Гэта мэтазгодна, маючы наувазе вучэбна – выхаваучыя задачы, якія рашае настаўнік на уроках літаратурнага чатання.
Казкі адпавядаюць імкненню дзяцей да гераічнага, да усяго яркага і незвычайнага, іх здольнасці здзіўляцца, перабольшваць, фантазіраваць.
Казачныя сітуацыі і канфлікты не толькі даступныя і зразумелыя дзецям, яны глыбока закранаюць іх пачуцці. У казках станоўчы герой трапляе ў вельмі складаныя сітуацыі, на яго шляху шмат перашкод і выпрабаванняў, але ён іх адольвае.У казцы зло караецца, справядлівасць аднаўляецца.Усім сваім паэтычным ладам казка вучыць дзяцей пасцігаць народнае ўяўленне пра добрае і злое; высокае, сумленнае і агіднае, нізкае; гуманнае і жорсткае.Прычым у казцы гэта паказана “буйным” планам.
Менавіта на прыкладах простых, даступных твораў, якімі з’яўляюцца казкі, дзеці вучацца разумець змест твора, яго асноўную думку, знаёмяцца з галоўнымі дзеючымі асобамі, іх характарамі і ўчынкамі,ацэньваюць гэтыя ўчынкі.У элементарнай форме дзеці атрымліваюць уяўленне пра выяўленчыя сродкі мовы мастацкага твора.
Але дастаткова часта дзеці, чытаючы твор, успрымаюць апісанае няправільна, недакладна. Гэта звязана з тым, што настаўнік на ўроках літаратурнага чытання не працуе над здольнасцю аналізаваць твор мэтанакіравана.
Як паказвае практыка, мала выразна чытаць і аналізаваць твор, неабходна яшчэ ўмела спалучаць гэтыя віды работы з разнастайнымі прыёмамі і заняткамі, якія дапамагаюць дзецям глыбей разумець прачытанае, садзейнічаюць развіццю мовы, логікі мыслення і выхаванню пачуццяў.
Грунтоўнае вывучэнне методыкі работы над казкай, кампазіцыйных і жанравых асаблівасцей, разгляд і сістэматызацыя заняткаў, выкарыстоўваемых на ўроках літаратурнага чытання, - адным словам павышэнне прафесійнага ўзроўню і стала прычынай выбару дадзенай тэмы курсавой.
“На кожны твор, - пісаў К. ДЗ. Ушынскі, - мы павінны глядзець як на акно, праз якое мы можам паказаць дзецям той ці інша бок жыцця.” А каб нешта даць іншым, трэба гатым валодаць самому.
Глава 1
§1.1 Шляхі развіцця беларускай казкі. Класіфікацыя.
Сярод апавядальных жанраў вуснапаэтычнай творчасці беларусаў пераважнае месца займаюць казкі. Фальклорныя творы гэтага жанру даволі разнастайныя па свайму паходжанню, мастацкіх асаблівасцях і ідэйна – тэматычнаму зместу. У сувязі з гэтым значэнне гэтага фальклорнага жанру можна было б сфармуляваць наступным чынам.
Казка – гата мастацкае, вуснае, у пераважнай большасці празаічнае апавяданне сацыяльна – прававога, фантастычнага, або навелістычна – авантурнага зместу, якое адлюстроўвае рэчаіснасць пры дапамозе мастацкай выдумкі і заключае ў сабе дыдактычна – павучальны сэнс. (Па Чычараву У.І.)
Казкі адносяцца да старажытных відаў фальклору. Некаторыя іх жанры ўзніклі яшчэ ў першабытным грамадстве, але, відаць, пасля з'яўлення першых нескладаных песенных відаў, у прыватнасці працоўных песень. У класавым грамадстве былі выкліканы да жыцця новыя казачныя жанры. Некаторыя з іх працягваюць сваё развіццё і ў цяперашні час.
Народныя казкі прайшлі працяглы і складаны шлях развіцця, які яскрава адлюстраваў эвалюцыю і паступовы рост самасвядомасці людзей. Першапачаткова казкі былі цесна звязаны з міфалагічнымі поглядамі і ўяўленнямі,з анімізмам, татэмізмам (абагаўленнем жывёлы, раслін і нават прадметаў, якія лічыліся апекунамі, а то і сародзічамі людзей), магіяй і іншымі відамі першабытнай ідэалогіі, з поглядамі далёкіх нашых продкаў і іх наіўнымі ўяўленнямі аб прыродзе і грамадстве. Гэтыя погляды і ўяўленні выліваліся ў міфалогію.
Найстаражытнейшыя міфы ўсходніх славян да нашага часу не захаваліся. Яны яшчэ на ранніх зтапах класавага грамадства ў асноўным страцілі сваю язычаскую сутнасць дакладных расказаў і да нас дайшлі ў форме міфалагічных казак — казак аб жывёлах, цудадзейных(чарадзейных) казак і казак-былічак, якія вызначаюцца фантастычнасцю. Такіпераход ад «дакладных» міфаў да фантастычных казак звязан з паступовым падзеннем веры ў цудоўнае.
Фантастыка старажытных народных казак цесна пераплецена з выдумкай, якая выражаецца іменна ў фантастычнай форме. Фантастычная выдумка гэтых казак мае пазнавальнае значэнне, у іх «перш за ўсё павучальная «выдумка» — цудоўная здольнасць нашай думкі заглядваць далёка ўперад факта». Сапраўды, «аб каўрах-самалётах фантазія казачнікаў ведала за дзесяткі стагоддзяў да вынаходніцтва аэраплана, аб вялікіх скарасцях руху ў прасторы прадбачыла задоўга да паравоза, да газа- і электраматора». Гэта сведчыць аб тым, што казкі народжаны перш за ўсё працоўнай дзейнасцю людзей і іх барацьбой за лепшае жыццё.
У дакласавым грамадстве былі пераважна фантастычныя казкі — аб жывёлах, цудадзейныя (чарадзейныя) і казкі-былічкі. Праўда, на вышэйшых этапах дакласавага грамадства, а іменна пры радавым ладзе, з'явіліся і казкі новага тыпу, у якіх гаварылася аб выдатных падзеях, у асаблівасці ваенных подзвігах, і героях народа. Гэта былі зачаткі гістарычных паданняў, легенд і казак, а таксама бытавых паданняў і казак. Аднак яны ў дакласавым грамадстве часцей за ўсё мелі таксама фантастычны характар.
Толькі ў класавым грамадстве фантастыка казак набыла іншы сэнс. Гэта абумоўлена ростамсвядомасці мас, развіццём пазнання законаў прыроды і грамадства. У гэты час фантастыка паступова страціла сваю непасрэднасць у адлюстраванні рэчаіснасці і стала ўмоўна мастацкім прыёмам народнай творчасці, які выкарыстоўваецца з мэтай адлюстравання з'яў жыцця. З гэтым складаным працэсам цесна звызана і пераасэнсаванне старажытных казачных сюжэтаў і вобразаў у плане прыстасавання іх да рэчаіснасці класавага грамадства. Пры гэтым робіцца ўпор на сацыяльныя з'явы, а таму матывы барацьбы старажытных казак з грознымі з'явамі прыроды і грознымі жывёламі паступова пераўвасабляліся ў матывы сацыяльна-грамадскага характару, сталі адлюстроўваць новае жыццё і класавыя адносіны. Гэтым тлумачыцца таксама і тое, што многія казкі, якія ўзніклі ў дакласавым грамадстве, пазней набылі алегарычны (іншасказальны) сэнс.
Усё ж жыццё класавага грамадства не магло знайсці поўнага адлюстравання ў старых казачных жанрах. Сама рэчаіснасць выклікала з'яўленне гістарычных паданняў, легенд і казак і яшчэ ў большай ступені рэалістычных казак сацыяльна-бытавога зместу. З'яўленне легенд рэлігійна-хрысціянскага характару, якія некалькі адасобленыад іншых казачных відаў, таксама абумоўлена новай гістарычнай рэчаіснасцю феадальнага і часткова капіталістычнага грамадства, у прыватнасці ўзнікненнем і развіццём хрысціянства.
У Беларусі аж да Кастрычніка народныя казкі мелі для свайго развіцця спрыяльную глебу. Не малаважную ролю адыгралі параўнальна марудныя тэмпы рэзвіцця краіны, якая многія стагоддзі цярпела прыгнёт захопнікаў, а таксама трываласць старажытных фальклорных традыцый. Сукупнасць гэтых умоў садзейнічала развіццю беларускай казачнай творчасці. Невыпадкова знаўца ўсходнеславянскіх казак С. У. Саўчанка адзначаў, што «па жывасці і харастве расказа беларускія казкі не маюць сабе роўных».
Народныя казкі, як і песні, адносяцца да масавых відаў фальклору. Усё ж у стварэнні і распаўсюджванні іх вялікую ролю адыгралі народныя майстры-казачнікі, якімі Беларусь заўсёды была багата.
3 таленавітых казачнікаў дакастрычніцкай Беларусі вызначаюцца Рэдкі і Аземша, ад якіх А. Сержпутоўскі запісаў многа цудоўных народнапаэтычных твораў («Сказки и рассказы белорусов-полешуков». Спб., 1911). Характэрна, што Рэдкілюбіў расказваць як цудадзейныя, так і рэалістычныя казкі, а Аземша — галоўным чынам рэалістычныя казкі і анекдоты, у прыватнасці накіраваныя супраць духавенства («Завідны поп», «Мужык, пан і ксёндз», «Новы чорт» і інш.). Гэтыя казачнікі былі сапраўднымі майстрамі вуснага апавядання, мастацкай дэталі, арыгінальных замалёвак быту і прыроды (асабліва добра маляваў прыроду Аземша). Іх казкі адзначаюцца высокім ідэйна-мастацкім узроўнем.
Савецкая Беларусь таксама славіцца казачнікамі. Для прыкладу можна спаслацца на Гулевіча, ад якога нашы фалькларысты запісалі многа казак, у тым ліку літаратурнага паходжання. Любімымі творамі яго былі цудадзейныя казкі, у прыватнасці аб багатырах, і рэалістычныя казкі і анекдоты, у якіх найбольш поўна адлюстравана барацьба працоўных і іх імкненне да лепшай будучыні.
Народныя казкі з'яўляюцца гордасцю беларусаў. Па багаццю і разнастайнасці яны займаюць першае месца ў казачным рэпертуары ўсходніх славян і адно з першых месц сярод казак народаў свету.