Сочинение: Чтение и анализ сказок
Казкі аб жывёлах даўно спынілі сваё развіццё, але янь шырока бытуюць і ў нашы дні. Гэта каштоўная спадчына народнай культуры, якая дапамагае нам выхоўваць дзяцей Невыпадкова казкі аб жывёлах так шырока выкарыстоў ваюцца ў дзіцячай літаратуры, у дзіцячым тэатры і кіно Акрамя таго, яны маюць вялікае пазнавальнае значэнне, дапамагаюць раскрыць многія бакі жыцця і погляды нашых далёкіх продкаў.
Казкі аб жывелах з’яўляюцца самымі старажытнымі па паходжанню. З цягам часу адбываецца ператварэнне міфалагічных расказаў аб жывёлах у казкі з выдумкай, а пасля набываюць новы сэнс, ператвараючыся ў алегарычныя апавяданні. Кожны від казкі непарыўна звязаны з жыццём сваёй эпохі, адлюстраваннем поглядаў, адносін людзей да жыцця і побыту.
§ 1.3 Развіцце чарадзейных казак.
Да найбольш старажытных казак, акрамя жывёльнага эпасу, адносяцца таксама цудадзейныя, або чарадзейныя, казкі. Іх узнікненне адносіцца да часоў першабытнага грамадства.
Сутнасць цудадзейных (чарадзейных) казак заключаецца ў іх назве. Навакольная рэчаіснасць у гэтых казках прапускаецца праз фантастычную прызму тут гаворыцца аб розных цудах, ператварэннях, незвычайных героях, пачварах і ўвогуле фантастычных істотах, аб перамозе казачных герояў над ворагамі. У гэтым своеасабліва адлюстроўваюцца рэальныя грамадскія і бытавыя адносіны і барацьба людзей за асваенне і падпарадкаванне прыроды. Фантастыка ў гэтых казках вызначае іх змест, вобразы, а часта і паэтыку.
Грозныя з'явы прыроды і яе панаванне над людзьмі, а таксама варожыя сілы чалавечага грамадства ў старажытных казках увасабляліся ў міфічныя вобразы. Такімі выступаюць розныя пачвары, цмокі, змеі, ведзьмы, чэрці, Баба-яга, Кашчэй Бяссмертны, Цуда-Юда і інш. У іх народная фантазія ўвасобіла варожыя людзям сілы прыроды і грамадства. Гэтыя вобразы на працягу многіх стагоддзяў набылі ўстойлівыя рысы, як і іх праціўнікі — казачныя героі: волаты і асілкі.
Характэрна, што ў цудадзейных казках, як і ў іншых народных казках, заўсёды перамагаюць героі — носьбіты лепшых рыс народа і выразнікі яго імкненняў. Гэтыя героі ўвасабляюць народныя паняцці аб сумленні, чэсці, справядлівасці, дабраце і гуманнасці, а іх ворагі — усё коснае, цёмнае, класава-эгаістычнае. Перамога казачных герояў азначае перамогу маральна-этычных ідэалаў і свабодалюбівых імкненняў працоўнага народа. Героям звычайна нялёгка дастаецца перамога, але затое ім служаць птушкі, звяры, расліны і на-ват міфічныя істоты.
Героям чарадзейных казак амаль заўсёды дапамагаюць цудоўныя памочнікі. Імі могуць быць людзі — мудрая дзяўчына, парады якой выратоўваюць асілка, старэнькі дзядок, што дорыць герою чароўныя прадметы (збанок, абрус, рог, торбу-саматруску, тапор-самасек, дыван-самалёт), а таксама жывёлы — карова, конь і інш.
Прыроду гэтых вобразаў трэба разглядаць зыходзячы з іх функцый у казках. Яны ў большасці сваёй якраз і з'яўляюцца вынікам «вобразнага, гіпатэтычнага, але ўжо тэхналагічнага мыслення» нашых продкаў, адлюстроўваюць іх мары падпарадкаваць прастору, час, дасягнуць дабрабыту. У некаторых вобразах цудоўных памочнікаў можна заўважыць рэшткі культу продкаў, татэмістычных уяўленняў, магіі.
Культ продкаў, рэшткі якога да нядаўняга часу захоўваліся на Беларусі ў выглядзе свята «дзядоў» — памінання памёршых, складае ўяўленні аб тым, што і пасля смерці продкі ўплываюць на жыццё сваіх нашчадкаў. Яны могуць абара-няць людзей ад розных злых духаў і іншых варожых істот, рабіць дабро, але калі да іх паставіцца з непавагай, то могуць прынесці і вялікую шкоду. Параўноўваючы сэнс старажытных культаў і абрадаў з казкамі, героі якіх, выконваючы наказ бацькі, ходзяць на яго магілу, за што атрымліваюць незвычайныя падарункі, можна заўважыць некаторыя агульныя рысы.
3 развіццём свядомасці людзей, пазнаннем грамадскіх з'яў і падначаленнем прыроды міфалогія страціла сваю глебу. Верагоднасць міфаў стала знікаць; яны сталі ўспрымацца як фантастычныя выдумкі. Гэта адбылося не адразу, а паступова, на першых этапах развіцця класавага грамадства. У сувязі з гэтым цудадзейныя казкі, як і многія казкі аб жывёлах, набылі новы характар — яны сталі пры дапамозе выдумкі, у якой яшчэ вялікую ролю адыгрывала фантастыка, адлюстроўваць рэчаіснасць класавага грамадства.
У класавым грамадстве казачныя героі сталі ўвасабляць народныя сілы, ідэалы і імкненні. Яны набылі, у прыватнасці, лепшыя рысы шматлікіх змагароў супрань насілля і прыгнёту як з боку захопнікаў так і з боку сваіх эксплуататараў, якія ў сваю чаргу ўвасобіліся ў вобразах казачных ворагаў. У многіх цудадзейных казках сталі адлюстроўвацца таксама бытавыя і сямейныя адносіны, авантурныя прыгоды.
Даволі шматлікія цудадзейныя казкі сталі адлюстроўвацьбарацьбу народа Русі супраць іншаземных захопнікаў, увасобленых у вобразах цмока, змея або Кашчэя Бяссмертнага (казкі «Курыла Кажамяка», «Івашка — мядзвежае вушка» і інш.). Героі гэтых казак нагадваюць былінных волатаў. Больш таго, рад старажытных казак па-свойму паўтарае сюжэты гераічных былін, у якіх выступаюць Ілья Мурамец, браты-волаты і іншыя асілкі-героі.
Сярод беларускіх чарадзейных казак, якія найбольш поўна захавалі рысы старажытнасці, можна вылучыць творы аб подзвігах асілкаў — Івашкі-Мядзведжага вушка, Кацігарошка, Дубін-багатыра, Гарын-багатыра, Вярнідуба і інш. Яны выступаюць як змагары за праўду, справядлівасць, супраць розных варожых сіл.
Вельмі пашыраны былі на Беларусі творы, якія ў паказальніках казачных сюжэтаў аб'ядноўваюцца ў групу казах аб трох царствах. У пошуках Кашчэя або шматгаловага змея герой трапляе спачатку ў меднае, потым у срэбнае і, нарэшце, у залатое царства, дзе перамагае ворага і вызваляе захопленую ім у палон царскую дачку.
Сістэма вобразаў казак аб асілках і тыповыя для іх Мастацкія сродкі даюць шырокія магчымасці для ўслаўлення гераізму, мужнасні, рашучасці і сілы, любві да свайго народу і адданасці яму. Ідэалы, за якія змагаецца станоўчы герой, заўсёды знаходзілі жывы водгук у сэрцах слухачоў, выклікалі спачуванне. Малюючы вобраз свайго героя, народ з багатай палітры мастацкіх сродкаў найбольш часта і вельмі ўдала выкарыстоўваў гіпербалу, якая дапамагала узняць героя над рэчаіснасцю, але не адрывала ад яе. Гіпербалізацыя сілы і іншых якасцей станоўчага вобраза заўсёды арганічна спалучалася з ускладненнем задач, якія паўставалі перад героем, што захоўвала рэальныя суадносіны сіл, надавала напружанасць дзеянню, узмацняла канфлікт мастацкага твору. Шматвяковая мастацкая практыка пераканаўча паказала, што без такога захавання рэальных суадносін сіл, калі перад станоўчым героем паўстаюць сапраўдныя цяжкасці, не можа быць паўнацэннага мастацкага твору.
На параўнальна ранніх этапах класавага грамадства ўзніклі цудадзеііныя казкі аб шчасці, горы, якія выражаюць ідэі сацыяльнай несправядлівасці.Такія, напрыклад, казкі «Шчасце і гора», «Каваль і аднавокае гора» і інш. У іх старажытныя ўяўленні аб лёсе чалавека набылі больш канкрэтны змест, падказаны новай сацыяльнай рэчаіснасцю - няроўнасцю класаў і сацыяльных груп. Асабліва яскрава адлюстравана гэта ў казцы «Шчасце і гора», якая адразу ж пачынаецца з замалёўкі сацыяльнага кантрасту: «Жылі сабе два браты: адзін з іх быў вельмі багаты, а другі бедны. Пайшоў раз бедны папрасіць у багатага каня поле папахаць, а багач яму і кажа...»
Новыя ўмовы жыцця выклікалі з'яуленне ў цудадзейных казках новых герояў і ворагаў. Так, героямі ў радзе выпадкаў выступаюць бедныя сяляне, рамеснікі, салдаты, а ворагамі — цары, паны, кулакі і г. д. Гэтыя вобразы цудадзейных казак абумоўлены жыццём класавага грамадства. Яны развіваліся побач з традыцыйнымі казачнымі вобразамі, якія набылі ў асноўным новы сэнс. Зразумела, бліжэй да рэчаіснасці былі новыя вобразы, перад якімі ўсё больш адступалі міфалагічныя персанажы.
У цудадзейных казках часам у якасці герояў выступаюць царэвічы, каралевічы, царэўны, каралеўны і ім падобныя персанажы. Аднак дзеяннямі і паводзінамі яны цалкам нагадваюць народных герояў, з'яўляюцца выразнікамі народных інтарэсаў. У такіх вобразах адлюстравана, відаць, мара народа аб дасягненні дабрабыту, а часам і ідэалізацыя «добрых цароў» і «добрых князёў», што было характэрным для працоўных мас, у асаблівасці сялянскіх, перыяду феадалізму, а часткова і капіталізму.
Самым любімым героем цудадзейных казак з'яўляецца Іван (Іванька)-дурак (Іванька-дурачына), які паступова выяўляе свае здольнасці і сілу, перамагаючы ўсіх ворагаў на шляху да асабістага і ўсеагульнага шчасця. У гэтым вобразе сімвалічна паказаны якасці ўсяго працоўнага народа.
З абвастрэннем класавых супярэчнасцей усё ярчэй праяўлялася сацыяльная сутнасць многіх цудадзейных казак. Так, з узмацненнем прыгонніцтва з'явілася нямала казак, у якіх дадзены рэалістычныя характарыстыкі эксплуататараў, а таксама адлюстравана барацьба з імі працоўнага народа.
У наш час цудадзейныя казкі амаль спынілі сваё развіццё, бо сучасная рэчаі