Ответ(ы) на вопрос:
Гость
Было гэта даўным-даўно, калі галоўны яцвяжскі бог вырашыў паглядзець, як людзі жывуць і чым займаюцца. Спусціўся ён з нябёс і пайшоў ад вёскі да вёскі ў абліччы старца-жабрака.
Пасля доўгіх гадоў вандравання, прыйшоў у адно паселішча, якое знаходзілася ў пушчы. Яго жыхары, калі ўбачылі жабрака, пахаваліся і зачынілі свае хаты, каб не прыйшлося карміць і даваць прытулак чужому чалавеку.
Вялікі гнеў ахапіў бога, і вырашыў ён сурова пакараць скупых і негасцінных жыхароў паселішча. І пераўтварыў ён тое месца, дзе жылі гэтыя людзі, у балоцістае возера, якое захавалася да нашых дзён.
І пайшоў бог далей. Праз некалькі вёрст, на высокім узгорку, убачыў ён старэнькую хатку, дзе жылі Ізяслаў і Багуміла. Гэта былі набожныя, добрыя, сціплыя людзі. Яны ветліва запрасілі незнаёмца ў хату і пачаставалі ад усяго сэрца той стравай, якую мелі.
Узрадаваўся бог і вырашыў аддзякаваць людзям. Раніцай, калі яны прачнуліся, не паверылі ўласным вачам. Іх маленькая хатка пераўтварылася ў вялікі прыгожы палац. На стале стаялі розныя стравы на залатых талерках, а на гаспадарах была дарагая вопратка.
Голас бога: «Вялікі дзякуй вам, Ізяслаў і Багуміла, за начлег, і ў знак маёй удзячнасці, я хачу падарыць вам гэты палац. Жывіце доўга і шчасліва».
Вакол палаца сталі сяліцца людзі, якія прыязджалі з далёкіх краін. Усе лічылі гэта месца благім. Бог знік, а на гэтым месцы застаўся толькі камень з адбіткам яго рукі.
З таго часу, хто да гэтага каменя дакранецца, той будзе жыць доўга ў шчасці і міры.
А назва гэтага паселішча — Свіслач.
Не нашли ответ?
Похожие вопросы