Ответ(ы) на вопрос:
Гость
Эпоха адраджэння -- час, калі прагрэс. сілы Заходняй Русі вялі барацьбу супраць польскіх феадалаў, каталіцкай царквы за далучэнне да маскоўскай дзяржавы, за нацыянальную самабытнасць, за вызваленне ад нацыянальнага ўціску. Гэты час вылучыў шмат невядомых да сягодняшняга дня майстроў і мастакоў.
На прыкладзе паэмы Максіма Танка мы таксама убачым невядомага народнага майстра -- стваральніка выдатных помнікаў самабытнай культуры -- Люцыяна Тапаля. Таполя -- "адзін з майстроў вялікіх".
У паэме М.Танк зрабіў вобраз майстра, які ўзнайшоў у сабе сілы для адзінаборства с езуітамі, найбольш рэакц. выразнікамі палітыкі феадалізму.
Сіла і слава Таполя ў тым, што ен здолеў па-майстэрску увасобіць жыццёвую філасофію народа. Дзеля каго стварыў Тапаля цуды мастацтва? Словамі паэмы:
Ен хацеў пакінуць пакаленням След жыцця свайго, Сваіх пакут,
Сказ пра мары, Пра свае імкненні...
Праблема мастака і мастацтва ў паэме заключаецца у забароне майстра працаваць над сваімі творамі якія адлюстроўваюць жыцце народа, яго барацьбу праз вобразы паноў, сялянства, заключаюцца таксама ў тым, што Л. Т. выхаван на нацыянальных традыцыях народных умельств і гуманных ідэалах мастацтва эпохі Адраджэння. Л. Т. выкарыстоўваў у сваей творчасці рэлігійныя сюжэты і біблейскія міфы, каб уславіць і ўзвялічыць народ, скінуць з п'едэстала нябесных багоў паставіць на іх месца чалавечы розум. Паэт падкрэслівае, што ў бітве таленту і розуму чалавекака з сіламі рэакцыі перамагае народ, яго светлы розум.
З незапамятных часоў у казках і легендах, былінах і паданнях жывуць створаныя народам вобразы музыкі, мастака і іншых народных умельцаў, што ўвасобілі ў сабе ідэю велічнасці і непяраможнаці нардонага мастацтва. Гэтыя народныя мастакі заўседы выступалі абаронцамі прыгнечаных, сваімі талентамі служылі справе вызвалення народа ад сацыяльнага ўціску і эксплуатацыі.
У беларускай паэзіі ў творах Цеткі, Багдановіча, Купалы, Коласа, Бядулі створана нямала вобразаў таленавітых мастакоў з народа, заступнікаў яго інтарэсаў. Есць такі вобраз і ў творчасці М.Танка "Люцыян Таполя" (1946). У паэме М.Танк уваскрашае падзеі далекага мінулага. Кафлікт паэмы паміж народным мастаком -- разьбяром і біскупам Сямашкам тыповы для той пары. Ен адлюстроўвае свабодалюбства і нянавісць народа да свецкіх і духоўных прыгнятальнікаў. Л.Т. увесь свой талент ("пад яго рукамі бы ад чараў нейкіх ажывала нават нежывое") паставіў на службу народу, імкнууся даць людзям радасць і шчасце. Разам з працоўным людам ен смяяўся з прыгнятальнікаў, сцвярджаючы прыгажосць чалавека-працаўніка, таму пад яго разцом вобразы апосталаў, прарокаў атрымліваліся больш падобныя "да сялян смаргонскіх, да вілескіх лесарубаў, рыбакоў". Для навагодняй батлейкі Л.Т. выразаў "постаць прасвятой" -- з дзяўчыны Тэклі, да якой дарэмна сватаўся калісьці". У яе вобразе мастак выявіў духоўную прыгажосць, якая перазыходзіла прыгажосцю усіх багінь, вядомых людзям. Свайго пана Л. Т. зрабіў Ірадам, які меў шляхецкі ўбор і хітры твар лісіцы і ў руках бізун, якім батожыў мужыкоў. Так помсціў Л.Т. сваім крыўдзіцелям. Біскуп Сямашка жорстка пакараў мастака-разьбяра: "10 год адбыць пакуты і не брацца за свае майстэрства." Шмат гора перажыў за 10 год Л.Т."
Ад тугі па родным краю, па майстэрству даўнім" і змяніўся так, што сябры не пазналі. Калі біскуп Сямашка задумаў будаваць новую святыню, то, непазнаўшы Таполю, даручыў яму будаўніцтва. Увесь свой талент, свае майстэрства ўкладваў Л.Т. у гэтую святыню, бо "ен хацеў пакінуць пакаленням след свайго жыцця". З-пад яго разца з'явіўся "пякельны карагод" хімераў, "што хацелі пагасіць святло ў яго сэрцы". І калі Сямашка, пачаўшы службу, узняў вочы ўгору, то на званіцы ўбачыў фігуры ўсіх гэтых пачвар. Так адпомсціў народны мастак біскупу за асабістыя крыўды, за ўсе пакуты народа. Перамога над Сямашкам -- перамога народнага свабодалюбівага духа над уціскам. Праз вобраз мужнага змагара і народнага мастака М.Т. выявіў ідэю пра бяссмерце народнага мастацтва, пра яго ролю ў вызваленчай барацьбе супраць нацыянальнага уціску.
Не нашли ответ?
Похожие вопросы