Перевод на русскийА жыў там адзін чалавек. З выгляду так сабе— недалужны, затое на язык бойкі: за словам укішэнь не лезе. Імя ён меў Сцяпан, але ўсе звалі ягопроста Сцёпка. Малы, бач, ён быў ростам і шчуплы.Дачуўся Сцёпка, што ...

Перевод на русский А жыў там адзін чалавек. З выгляду так сабе — недалужны, затое на язык бойкі: за словам у кішэнь не лезе. Імя ён меў Сцяпан, але ўсе звалі яго проста Сцёпка. Малы, бач, ён быў ростам і шчуплы. Дачуўся Сцёпка, што аканом шукае пасланца да пана, прыйшоў да яго і кажа: — Пашліце мяне — я ўмею з панам гаварыць. Рад аканом, ледзь не цалуе Сцёпку. Даў ён яму хлеба, сала, цэлую жменю медзякоў і выправіў у дарогу. Ідзе Сцёпка, медзякамі пазвоньвае, ніводнай карчмы не мінае. Доўга ішоў ён ці коратка, прыходзіць нарэшце ў новы маёнтак. Хацеў Сцёпка проста ў панскі дом ісці, ды лёкай спыніў: — Ты чаго тут, валацуга, цягаешся! I нацкаваў на яго сабак. Сцёпка дастаў з торбачкі кавалак хлеба, кінуў сабакам. Тыя і перасталі брахаць. Тады Сцёпка зноў падышоў да ганка. — Што табе трэба? — крычыць лёкай.— Тут сам пан жыве! Сцёпка пакланіўся лёкаю і кажа: — А мой паночку, а мой даражэнькі, вось жа мне і патрэбен гэты сам пан. Я прыйшоў да яго са старога маёнтка. Лёкай памякчэў. — Добра,— кажа,— я далажу пану пра цябе. Але скажы ж ты мне, адкуль ты ведаеш, што і я — пан? — Гм,— хітра кашлянуў Сцёпка,— бачу: ты пан не пан, а так сабе паўпанак, бо ў цябе лоб нізкі, нос слізкі, от і відаць, што лізаў панскія міскі. Узлаваўся лёкай, схапіў Сцёпку за каўнер ды давай тузаць. Убачыў гэта пан з акна і паклікаў лёкая да сябе. — Які там хлоп? — пытаецца пан у лёкая. — Ды валацуга нейкі са старога панскага маёнтка,— адказаў лёкай і нізка пакланіўся пану. Пан успомніў, што даўно не быў у старым маёнтку. — Пакліч яго сюды,— загадаў ён лёкаю. Пабег лёкай клікаць Сцёпку, а той дастаў капшук, набіў люльку тытунём ды пачаў агонь крэсіць. Выкрасіў агню, закурыў люлечку. Курыць ды паплёўвае на чысты панскі ганак. — Ідзі ў пакоі, цябе пан кліча! — крычыць яму лёкай. — Не трасца пана трасе, пачакае,— адказвае Сцёпка і пакурвае сабе люлечку. — Ды хутчэй жа ты! — злуецца лёкай.—.. А то пан цябе розгамі засячэ... — Не засячэ! Вось дакуру люльку, тады і пайду. Чакаў, чакаў пан Сцёпку, не дачакаўся. Кліча зноў лёкая: — Чаму хлоп не ідзе? — Люльку, пане, курыць. Пан узлаваўся: — Гані яго сюды!
Гость
Ответ(ы) на вопрос:
Гость
А жил там один человек. С виду так себе - хлипкий, зато на язык бойкий: за словом в карман не лезет. Имя его было Степан, но все звали его просто Стёпка. Маленький, видишь ли, он был ростом и щуплый.  Услышал Стёпка, что эконом ищет посланца к пану, пришёл к нему и говорит:  - Пошлите меня - я умею с паном разговаривать.  Рад эконом, чуть не целует Стёпку. Дал он ему хлеба, сала, целую горсть медяков и отправил в дорогу.  Идёт Стёпка, медяками позванивает, ни одного кабака не пропускает. Долго он шёл, коротко ли, приходит, наконец, в новое имение. Хотел Стёпка сразу в панский дом идти, но лакей остановил:  - Ты чего тут, бродяга, таскаешся? И натравил на него собак.  Стёпка достал из котомки кусок хлеба, кинул собакам. Те и перестали лаять. Тогда Стёпка снова подошёл к крыльцу.  - Что тебе надо? - кричит лакей. - Тут сам пан жывёт!  Стёпка поклонился лакею и говорит:  - Мой паночек, мой дорогой, вот он же мне и нужен, этот сам пан. Я пришёл к нему из старого имения.  Лакей смягчился.  - Хорошо, - говорит, - я доложу пану о тебе. Но скажи же ты мне, откуда ты знаешь, что и я - пан?  - Хм, - хитро кашлянул Стёпка,- вижу: ты пан не пан, а так себе полупанок, потому что у тебя лоб низкий, нос слизкий, вот и видно, что лизал панские миски.  Разозлился лакей, схватил Стёпку за воротник и давай трепать. Увидел это из окна пан и позвал лакея к себе.  - Что там за холоп? - спрашивает пан у лакея.  - Да бродяга какой-то из старого панского имения, - ответил лакей и низко поклонился пану.  Пан вспомнил, что давно не был в старом имении.  - Позови его сюда, - приказал он лакею. Побежал лакей звать Стёпку, а тот достал кисет, набил трубку табаком и начал огонь высекать. Высек огня, закурил трубку. Курит и поплёвывает на чистое панское крыльцо.  - Иди в покои, тебя пан зовёт! - кричит ему лакей.  - Не лихоманка пана трясёт, подождёт, - отвечает Стёпка и покуривает себе трубку.  - Да быстрей же ты! - злится лакей. - А то пан тебя розгами засечёт... - Не засечёт! Вот докурю трубку, тогда и пойду. Ждал, ждал пан Стёпку, не дождался. Зовёт снова лакея:  - Почему холоп не идёт?  - Трубку, пан, курит.  Пан разозлился: - Гони его сюда!
Не нашли ответ?
Ответить на вопрос
Похожие вопросы