Помогите пожалуйста написать сочинение из своей жизни по одной из этих прыказак!!!

Помогите пожалуйста написать сочинение из своей жизни по одной из этих прыказак!!!!!! Пожалуйста не смотрите в интернете
Гость
Ответ(ы) на вопрос:
Гость
Месяцаў чатыры назад я купіла сабе новую кашулю. Мне яна адразу спадабалася, і я радасна надзела яе назаўтра, ідучы ў школу. Канешне, дзяўчынкі ў класе адразу заўважылі маю абнову. Яны пачалі с захапленнем расхвальваць мой выгляд. Нават Света, з якой мы ніколі добра не ладзілі, сказала мне, што я выдатна выглядаю.  А мая лепшая сяброўка Таня адвяла мяне ўбок і ціхенька сказала: "Алеся, ты не крыўдуйся, кашуля прыгожая, але гэта зусім не твой колер. У гэтай кашулі ты выглядаеш бледнай, быццам смерць". Я адпіхнула яе і пабегла дадому. Там я паскардзілася матулі, як мяне пакрыўдзіла мая лепшая сяброўка. Я сказала, што мне цяпер здаецца, што Света - лепшы мне сябар, чым Таня.  Матуля ўсміхнулася і сказала мне словы, якія я запомню на ўсё жыццё: "Дачушка, не той друг, што мёдам мажа, а той, што праўду кажа. З тваім колерам валасоў і скуры табе на самой справе лепш было выбраць кашулю не такога крыклівага колеру. Не крыўдуй на Таню. Лепш наступным разам вазьмі яе з сабою ў магазін. У тваёй сяброўкі выдатны густ".  Мне стала сорамна. Назаўтра я папрасіла ў Тані прабачэння. Цяпер я ведала, хто мне сапраўдны сябар.
Не нашли ответ?
Ответить на вопрос
Похожие вопросы