Помогите пожалуйста написать мини-сочинение на тему "НАПАМIН i ЗАПАВЕД ЖЫВЫМ"!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!! На белорусском языке .ДАЮ 119 баллов

Помогите пожалуйста написать мини-сочинение на тему "НАПАМIН i ЗАПАВЕД ЖЫВЫМ"!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!! На белорусском языке .ДАЮ 119 баллов
Гость
Ответ(ы) на вопрос:
Гость
Няма нічога больш каштоўнага, чым жыццё чалавека. Але, відаць, не ўсе гэта разумеюць. Інакш адкуль у свеце столькі войнаў? Задумайцеся: ну што добрага можа даць чалавецтву і асобнаму чалавеку вайна? Хоць што-небудзь прыйшло на розум? А што дрэннага? Вось тут можна назваць многае: мільёны забітых і пакалечаных, яшчэ больш асірацелых і з разбітымі сэрцамі. Як пісаў Анатоль Вярцінскі ў сваім творы "Рэквіем па кожным чацвёртым": Кожны чацвёрты быў мёртвы — мір і спакой ім вечны! Кожны трэці быў змораны, скалечаны і знявечаны.  Кожны другі на целе меў раны, апёкі ці шрамы. I ўсе мы, усе мы мелі на душы сваёй раны. Вялікая айчынная вайна прайшлася па нашай краіне, змятаючы ўсё на сваім шляху. Мы не былі ініцыятарамі гэтай вайны і не былі ў ёй зацікаўленыя. Але чамусьці менавіта на нашай тэрыторыі вяліся самыя жорсткія баі. Менавіта наша радзіма была акупаваная нямецкімі захопнікамі. Менавіта сярод нашых людзей быў забіты кожны чацвёрты: Лічым: кожны чацвёрты, а той рахунак прыблізны, а той рахунак няцвёрды, а ўрон яшчэ больш вялізны. Наш народ паказаў небывалую мужнасць ў гэтай вайне: Зямля мая бой прымала ад стара і да мала, ад стогадовага Талаша Да Казея — малыша. За гэта яму гонар і хвала. Але яшчэ большая хвала будзе таму народу, які зразумее, што войны ніколі не прыносяць дабра. Іх вынік - гора, слёзы, боль, зраненыя целы і душы. Нават калі вайна скончаная, яна назаўсёды застанецца ў сэрцах і памяці людзей незагойнай ранай. І свята будзе азмрочаным адсутнасцю тых, хто вярнуў мір на нашу землю цаною свайго жыцця:  Мір асвятліў нас сваім святлом. Грымелі ўрачыста акорды. Толькі не быў за святочным сталом кожны чацвёрты. "Людзі, вы вывучылі ўрок?" - спытаюся я, перайначыўшы радок з вершу Анатоля Вярцінскага. Азірніцеся на нашых загінуўшых продкаў. Чуеце іх галасы? Слухайце ўважліва. І не паўтарайце іх памылак. Памятайце, што чалавечае жыццё - найкаштоўнейшае багацце. Спыніце войны, пакуль не знішчылі адзін аднаго. Любоў і памяркоўнасць - вось што выратуе чалавецтва.
Не нашли ответ?
Ответить на вопрос
Похожие вопросы