"Вобраз Бандароуны". Все про нее написать

"Вобраз Бандароуны". Все про нее написать
Гость
Ответ(ы) на вопрос:
Гость
Усе творы Янкi Купалы прасякнуты думкай пра свабодную Беларусь, пра вольнага i незалежнага беларуса. Янка Купала марыў аб тым, каб у яго суайчыннiкаў абудзiлася пачуццё годнасцi, павагi да сябе. Пачуццё, пахаванае пад цяжарам гаротнага становiшча. Менавiта такой — смел ай, мужнай, з пачуццём годнасцi — намаляваў Купала галоўную гераiню паэмы «Бандароўна».  Падзеi, апiсаныя ў творы, адбывалiся на Украiне. Пану Патоцкаму — багатаму, дэспатычнаму, самаўпэўненаму i разбэшчанаму — прыглянулася дачка бедняка Бандарэнкi Бандароўна. На яго нахабныя прапановы i дзеяннi дзяўчына адказала аплявухай. Пана Патоцкага такi ўчынак бяднячкi моцна пакрыўдзiў. Больш таго, ён быў проста раз'юшаны: як магла галадранка так прынiзiць яго перад iншымi?! Наставiўшы перад дзяўчынай поўныя сталы смачнай ежы, Патоцкi прапанаваў ей выбар:  — Ну, што волiш сабе выбраць,  Пышная паненка:  Цi у бяседзе засядацi  Вось пад гэтай сценкай  I са мною пiць, гуляцi,  Ночкi каратацi?  Цi навекi косцi парыць  У зямельцы мацi?  Доўга думаць Бандароўна не стала, бо бацькi з маленства навучалi яе быць сумленнай. Дзяўчына засвоiла, што грошы — гэта/не самае галоўнае ў жыццi, што за iх шчасця i душэўнага спакою не купiш. Жыць з панам Патоцкiм, купацца ў яго багаццi, бавiць разам з iм час, памяняўшы на ўсё тэта сваю дзявочую годнасць, сумленне i душэўную свабоду, Бандароўна не згадзiлася. Яе адказ — выклiк не толькi пану Патоцкаму, а ўсiм тым, хто за грошы i багацце гатоў прадаць свае сумленне:  — Не такую, ясны пане,  Бачыш прад сабою,  Што захоча чэсць i славу  Прадаваць з табою...  — Дужы ты з сваiм багаццем, А я сiлы больший, — За мной праўда i народ мой, За табой жа — грошы!  Не скарылася Бандароўна, яна выбрала смерць.  Аўтар захапляецца ўчынкам сваей гераiнi, хоча бачыць такiм увесь народ.  Аўтар адносiцца да Бандароўны з павагай i замiлаваннем. Прыгажосць i чысцiня яе душы суладна прыгажосцi знешняй. Гэта робiць вобраз Бандароўны яшчэ болып прывабным.
Не нашли ответ?
Ответить на вопрос
Похожие вопросы