Вобраз Яухима у рамане "Людзи на балоце"

Вобраз Яухима у рамане "Людзи на балоце"
Гость
Ответ(ы) на вопрос:
Гость
Аўтар сачынення: © Алёна (перадрук магчым толькі з дазволу аўтара) Краіна: Беларусь Горад: Баранавічы Школа:  Каму было здадзена:  Адзнака/Па якой сістэме: беларуская літаратура Апублікавана: 25-04-2011 20:33 Раман “Людзі на балоце” адкрываецца апісаннем незвычайнага вострава, лапіка зямлі сярод суцэльнага балотнага мора, на якім прытулілася вёска Курані. Спачатку паказваецца яе агульны выгляд у розныя поры года, затым увага скіроўваецца на апісанне чэрвеньскай раніцы. Так аўтар знаёміць з часам і месцам дзеяння, пераносячы ў палескую вёску 20-х гадоў ХХ стагоддзя. Васіль Дзятлік— галоўны вобраз рамана. Аўтар праз партрэт Васіля падкрэслівае яго ўнурыстасць, засяроджанасць у сабе, супярэчлівасць натуры і задаткі моцнага характару. У кантактах з роднымі ён шчыры, просты, сардэчны. Праўда, свае пачуцці Васіль не встаўляе напаказ, знешне паводзіць сябе стрымана, а часам і сурова, хоць фактычна ён добры і сарамлівы. Хлопец не гаваркі. Праз думкі, перажыванні Васіля пра тое, што вельмі многае патрэбна сям’і, каб выбіцца ў людзі, раскрываецца яго моцнае жаданне сцвердзіць сябе як гаспадара. Праз паказ унутранага жыцця героя раскрываюцца таксама і такія яго чалавечыя якасці, як напорыстасць і заўзятасць, гордасць і годнасць. У пераадоленні нягод хлопец разлічвае толькі на сябе. Нарэшце, Мележ паказвае Васіля ў працы. Васіль косіць з задавальненнем, з радасцю, дэманструючы ўсім, што ён сталы мужчына і ўмее касіць. Паступова радасць, працоўны ўздым хлопца слабеюць, уступаючы месца ўтоме. Але Васіль не пакідаў працы. Характар Васіля фарміраваўся ў суровых сацыяльных умовах. Сын удавы, ён з дзяцінства пераконваўся, што жыццё патрабуе ад чалавека напружання ўсіх фізічных і духоўных сіл, што вельмі часта перамагае той, у каго ёсць здольнаць цярпець, пераносіць і адольваць цяжкасці і нягоды. Аўтар заўважае: “Зялёны гэты хлопец ужо з найпершага маленства адчуў... трывай, цярпі! Усім цяжка бывае, усе церпяць, цярпі і ты!” Менавіта гэта гартавала характар Васіля. Прырода Палесся таксама спрыяла гартаванню характару маладога Дзятла. Пісьменніку ўдаецца паказаць свайго героя жыццёва праўдзіва і пераканальна. Мастак слова любуецца хваткасцю, спрытам, умельствам, працавітасцю Васіля ў пачатку раздзела, захапляецца настойлівасцю, цягавітасцю, мужнасцю, цярплівасцю—у канцы. Хлопец свайго дабіваецца: “Толькі калі знямог зусім ... а па хадзе, прыгорбленай постаці—мужчына”. Сур’ёзная штодзённая праца, да якой сялянскія дзеці некалі прывучыліся змалку, і ператварае Васіля ў мужчыну. Яна не толькі гартуе хлопцаву ўпартасць, яго надзвычай моцны сваёй жыццёвай учэпістаццю характар, але і з гадамі становіцца яго душэўнай патрэбай, вызначае галоўныя асновы яго ўнутранага свету. Асобнае месца ў рамане займае каханне Васіля і Ганны. Гэта першае пачуццё мяняе маладых людзей. Ганна прызналася, што Васіль падабаецца ей. Тое, што адчуў хлопец, было вельмі нечаканым, новым і незвычайным для яго. Душэўнае хваляванне Васіля выяўляецца ў знешніх яго паводзінах. Разам з тым юнак адчувае вялікую, невымерную радасць. Усё, што трапляе ў поле ўвагі Васіля, “было дзіўна сагрэта Ганнінай блізкасцю, яе стомленым дыханнем, якое ён слухаў, нечым цёплым, невыказаным, незразумелым, што паявілася ў гэты вечар, што бянтэжыла яго і ад чаго аж млелі перапоўненыя радасным чаканнем грудзі”. Вядома, маладыя людзі моцна кахаліся, але пасля сцэны з бандытамі яны сталі чужыя адзін аднаму. На працягу ўсяго рамана выяўляецца моцнае жаданне Васіля сцвердзіць сябе як чалавека, стаць упоравень з самымі паважанымі людзьмі ў вёсцы. Выяўляецца і такая рыса характару героя, як зайздрасць. Ён зайздросціць Глушакам, пазней Васіль зайздросціць і Косціку Хвашчу, які мае добрую працу ў воласці. Надзею разбагацець малады Дзяцел звязвае з набыццём зямлі. Зямля—гэта жыццё Васіля, яго мара выбіцца з беднасці, быць незалежным, адчуваць сябе годна. Малады Дзяцел самааддана дамагаецца зямлі.Тут ужо нішто і ніхто не можа яго стрымаць. Васіль не баіцца ні Глушака, ні Маслака.Зямля-карміцелька вабіць яго з незвычайнай сілай. Герой упэўнены, што яна дасць яму не толькі дастатак, але і мажлівасць сцвердзіць сябе як чалавека, падняцца ў людскіх вачах: “Не, не ўсё яшчэ кончана!..І яна, Ганна, пабачыць!” Шчасце, на думку Васiля, немагчыма без зямлi i багацця. Ён хоча быць багатым, жыць у дастатку, i у гэтым нiчога дзiунага няма. Але шлях, якi выбiрае Васiль, не вядзе да жаданай мэты, не прыносiць шчасця. З-за зямлi ён ахвяруе каханнем, вырашаючы тым самым свой лёс…
Не нашли ответ?
Ответить на вопрос
Похожие вопросы