Курсовая работа: Аналіз складаназалежных сказаў у творчасці У. Караткевіча

Даданая частка можа адносіца да якога-небудзь слова ў галоўнай частцы або да ўсёй галоўнай часткі ў цэлым: Ціхаплынная і спакойная рэчка, што палавініць вёску, хлынула на палеткі, лугі, агароды. Туман яшчэ не паспеў зусім асесці, хоць на вёсцы яго і не было ўжо. У першым сказе даданая частка адносіцца да слова рэчка і паясняе яго (рэчка якая?), у другім – да ўсёй галоўнай часткі (туман не паспеў асесці нягледзячы на што?)

У некаторых складаназалежных сказах даданая частка паясняе якое-небудзь слова ў галоўнай не непасрэдна, а праз указальнае слова, якое выконвае функцыю пэўнага члена сказа. У такім выпадку даданая частка раскрывае сэнс указальнага (адноснага) слова (там, тут, туды, тады, такі, столькі) і выконвае тую ж сінтаксічную функцыю, што і гэтае слова: Калі ж у крыўдзе мне сябры гразіліся падчас бацькамі, тады хацелася наўзрыд заплакаць шчырымі слязамі. Тады – акалічнасць часу і даданая частка акалічнасная часу. Яна ўбачыла наперадзе тое месца, дзе раней было сяло. Тое – азначэнне і даданая частка азначальная.

Наяўнасць у галоўнай частцы ўказальных слоў, якія не з’яўляюцца паўназначнымі, пазбаўляе галоўную частку сэнсавай закончанасці, робіць даданую частку абавязковай: Выйшла так (як іменна?), што Ціхамір яшчэ падлеткам паехаў жыць у Сібір, да дзядзькі, бацькавага брата.

Складаназалежныя сказы, у якіх даданая частка паясняе якое-небудзь слова (указальнае слова, назоўнік, дзеяслоў, прыслоўе) у галоўнай частцы, называюцца сказамі з нерасчлянённай структурай: складаназалежныя сказы, у якіх даданая частка паясняе ўсю галоўную частку – сказамі з расчлянённай структурай.

Паміж галоўнай і даданай часткамі складаназалежнага сказа выражаюцца розныя адносіны: суб’ектныя, працэсуальныя, азначальныя, аб’ектныя, акалічнасныя. Так, у сказах з суб’ектнымі адносінамі даданая частка раскрывае сэнс дзейніка галоўнай часткі, а працэсуальная – выказніка, у сказах з аб’ектнымі адносінамі даданая частка з’яўляецца разгорнутым дапаўненнем пры дзеяслове – выказніку галоўнай часткі. Від сінтаксічных адносін паміж састаўнымі часткамі складаназалежнага сказа залежыць ад абедзвюх частак.

Словы, у якіх сувязь паміж даданай і галоўнай часткамі выражаецца пры дапамозе злучнікаў, называюцца сказамі са злучнікавым падпарадкаваннем, а сказы, у якіх даданая частка звязваецца з галоўнай пры дапамозе злучальнага (адноснага) слова, называюцца сказамі з адносным падпарадкаваннем.

У сказах з адносным падпарадкаваннем сувязь даданай часткі з галоўнай значна цяснейшая, чым у сказах са злучнікавым падпарадкаваннем. Для прыкладу варта параўнаць такія сказы: Ён здагадваецца, што я чытаю./ Ён ведае, што я чытаю.

Да злучальных слоў адносяцца займеннікі і прыслоўі які, каторы, чый, хто, што, колькі, дзе, куды, адкуль, як, чаму і інш. У большасці выпадкаў злучальныя словы маюць на сабе лагічны націск.

У галоўнай частцы складаназалежнага сказа могуць быць займеннікі і прыслоўі, якія канкрэтізуюцца ў даданай частцы. Яны з’яўляюцца адным з сінтаксічных сродкаў сувязі і выконваюць ролю ўказання на аб’ект дзеяння ці прыкметы, на розныя акалічнасці дзеяння і г.д. Такія ўказальныя словы і прыслоўі называюцца суадноснымі словамі.

Калі лексічнае значэнне суадносных слоў аслабляецца, то яны могуць поўнасцю адыходзіць к даданай частцы і станавіцца часткай складанага злучніка: таму што, для таго каб, у той час як, тады як.

У залежнасці ад адносін паміж састаўнымі часткамі складанага сказа і пэўных груп злучнікаў, злучальных слоў, вылучаюцца складаназалежныя сказы з даданымі азначальнымі, часу, месца, умовы, прычыны, мэты.

Складаназалежныя сказы з даданымі азначальнымі маюць у сваім складзе залежную частку, якая характарызуе прадмет, дзеянне, стан абазначаны пэўным словам галоўнай часткі: Вось тая хвоя з вехаю, ад якой трэба ступіць колькі крокаў направа; Вада збярэцца такая, што аднойчы разбурыць усё. Сродкам сувязі выступаюць злучальныя словы які (каторы), чый, што, хто, дзе, куды, адкуль, калі, як і злучнікі нібы, быццам, каб.

Залежная частка можа азначаць у галоўнай любы член сказа.

Розныя віды адносін паміж часткамі складаназалежных сказаў афармляюцца з дапамогай наступных сродкаў: падпарадкавальных злучнікаў і злучальных слоў, указальных слоў, парадку размяшчэння частак, форм дзеясловаў-выказнікаў.

Даданая частка можа стаяць перад галоўнай, у сярэдзіне або пасля яе: Калі прыходзіць час класці ікру, вугор плыве са свайго возера ці рэчкі ў вялікую раку, пасля ў Балтыку, адтуль у Атлантычны акіян і ўрэшце дасягае змрочных глыбінь Саргасава мора. Ля ўзгорка, куды звозілі матэрыялы, усё часцей з усіх бакоў ішлі нагружаныя падводы. Я думаю, што птах забыўся пра сваё жыццё на Жураўліным балоце.

Месца даданай часткі ў адносінах да галоўнай не заўсёды з’яўдяецца свабодным. Так, у складаназалежных сказах з прычынна-выніковымі адносінамі даданая выніковая частка заўсёды знаходзіцца пасля галоўнай: Адкукавала зязюля, то хутка і восень.

1.2 Роля падпарадкавальных злучнікаў і злучальных слоў у складаназалежным сказе

Падпарадкавальныя злучнікі і злучальныя словы з’яўляюцца асноўным сродкам сувязі частак складаназалежнага сказа.

Падпарадкавальныя злучнікі што, як, калі, бо, каб, таму што, быццам, нібы, хоць і іншыя знаходзяцца ў даданай частцы і служаць толькі для сувязі даданай часкі з галоўнай. Як службовыя словы, яны не могуць быць членамі сказа і выдзяляюцца лагічным націскам: Далей хлопцы ідуць па дарозе, бо наперадзе суцэльнай сцяной стаіць яловы лес. Ён пакінуў Лясныя Дачы, каб нішто больш не нагадвала яму там аб непапраўнай страце.

Калі для сувязі частак складаназалежнага сказа ўжываюцца парныя злучнікі (чым – тым, калі – то, хоць – а, хоць – але, раз – то і інш.) то першая іх частка знаходзіцца ў даданай, а другая – у галоўнай частцы: Чым бліжэй яны падыходзілі да хвойнічку, тым усё нецярплівей рабілася на душы ў лейтэнанта. Калі Чабатару бывае нечым незадаволены, то пачынае сам з сабою размаўляць.

Падпарадкавальныя злучнікі огуць звязваць часткі з адным або некалькімі відамі адносін паміж імі.

Прычынныя злучнікі таму што, бо уступальны хоць (хаця), часавыя як толькі, пасля таго як, параўнальны бы і іншыя звязваюць часткі з адным відам адносін і сваім лексічным значэннем указваюць на гэтыя адносіны. Так, паміж часткамі сказа Сястра паправіла падушку і, хоць ёй не было чаго тут рабіць, стаяла заклапочаная, асабліва ўважлівая – уступальныя адносіны, на іх указвае сваім значэннем і злучнік хоць.

Некоторыя падпарадкавальныя злучнікі могуць звязваць часткі з рознымі відамі адносін. Варта параўнаць сказы: Заўжды ён баяўся, каб сіла абставін не загнала яго ў кут без якой магчымасці выйсця або адступлення. Алесь устаў і, каб нікога не патрывожыць, асцярожненька адчыніўшы дзверы, выйшаў на двор. У першым сказе злучнік каб звязвае часткі, паміж якімі аб’ектныя адносіны, у другім – акалічнасныя (мэты).

Злучальныя словы (адносныя займеннікі хто, што, які, чый і займеннікавыя прыслоўі (дзе, куды, адкуль, куды, як) не толькі звязваюць даданую частку з галоўнай, але выконваюць таксама ролю пэўнага члена сказа ў даданай частцы, могуць выдзяляцца лагічным націскам. Так, у сказе Цудоўны і слаўны наш Наваградак, горад на высокіх узгорках, які ў далёкія часы быў сталіцай Вялікага княства Літоўскага злучальнае слова які звязвае даданую частку з галоўнай і выконвае ролю дзейніка ў даданай частцы.

Злучальныя словы, як і падпарадкавальныя злучнікі, знаходзяцца ў даданай частцы. Яны могуць стаяць не толькі ў пачатку даданай часткі, але і ў сярэдзіне яе: За акном, каля якога стаяла Люда, неспакойны і злосны асенні вецер тузаў маладыя бярозкі, зрываў з іх пажоўклае лісце. Кожны мае дружбака такога, захавана ў сэрцы да якога прыязні даўнейшай цеплыня.

Злучальныя словы (адносныя займеннікі) могуць ужывацца ў форме ўскосных склонаў як без прыназоўніка, так і з прыназоўнікам; форма злучальнага слова абумоўлена тым, функцыю якога члена сказа ў даданай частцы яно выконвае. Можна, напрыклад, параўнаць наступныя сказы: Самалёты былі далёка над дарогай, што вяла сюды, к пераезду. Чаго сабе не хочаш, другому не зыч. У першым сказе злучальнае слова што мае форму назоўнага склону: яно выконвае функцыю дзейніка ў даданай частцы; у другім – злучальнае слова чаго мае форму роднага склону, яно выконвае ролю дапаўнення.

З дапамогай адных і тых жа злучальных слоў могуць звязвацца часткі з рознымі відамі адносін: Дзе гультай ходзіць, там зямля не родзіць. Раней за ўсё трэба было знайсці зручнае месца для пераправы, месца, дзе рака мае найменшую глыбіню, спакойную плынь, бераг з павольным схілам, роўнае, без ям, дно. У першым сказе з дапамогай злучальнага слова дзе звязваюцца часткі з акалічнаснымі адносінамі, у другім – з азначальнымі.

У беларускай мове існуюць аманімічныя злучнікі і злучальныя словы (што, як, калі, чым): Сцяпан Фёдаравіч ведаў, што наперадзе яшчэ нялёгкі бой, але думкамі і сэрцам быў ужо ў горадзе. Весела пазірае стары лес, што разросся за сялом і цягнецца па краях поля.

У першым сказе што злучнік ён звязвае часткі складаназалежнага сказа; у другім – злучальнае слова: звязвае часткі складаназалежнага сказа і з’яўляецца дзейнікам у даданай частцы.

К-во Просмотров: 582
Бесплатно скачать Курсовая работа: Аналіз складаназалежных сказаў у творчасці У. Караткевіча