Курсовая работа: Аналіз складаназалежных сказаў у творчасці У. Караткевіча
І, перш чым ён паспеў працягнуць да яе руку, яна скочыла ўбок [1; С. 105];
Маці, калі была маладая, часамі ціхутка спявала ўначы на прызбе [1; С. 130];
Сонца ўзыходзіла за спіною, калі яны ўз’ехалі на адзін такі горб [1; С. 151];
Алма спакойна сядзела на лузе, часам дрыжучы, калі праязджалі паўз хмызы [1; С. 158];
Маладую, калі прыехалі дадому, пан загадаў замкнуць у далёкіх пакоях [1; С. 175];
Буду адбівацца, калі да мяне прыдуць [1; С. 45];
Калі ж гэтае сядзенне скончылася, дзед загадаў пакінуць парк у спакоі [1; С. 186];
І нічога, нічога ж з ім нельга зрабіць, пакуль ён бандыцкім баронам сядзіць у сваіх вёсках [1; С. 226];
Твар ягоны быў жорсткі, калі ён сказаў сыну [1; С. 234];
Аблічча Раўбіча, калі на яго не глядзеў ніхто з чужых, было зусім не жаночым [1; С. 242];
Звязаўся з мяцежнікамі, калі ў нас тут дваране бунтавалі [1; С. 268].
Значна меншай па колькасці з’яўляецца група сказаў, дзе даданая частка часу паясняе толькі адно слова ў галоўнай частцы. У алежнасці ад часціны мовы, да якой належыць тое ці іншае слова, што стаіць у галоўнай частцы і паясняецца даданай часткай часу, выдзяляюцца некалькі груп. Так, зафіксавана група сказаў, дзе адзначанае слова з’яўляецца прыслоўем. Лексічнае значэнне дадзеных слоў ахоплівае род паняццяў, што паказваюць на час:
Уначы , калі хлопцы ўжо ляжалі ў сваіх ложках, да іх прыйшоў на хвіліну стары Вежа [1; С. 318];
А ўлетку , калі ён жыў у Загоршчыне, бацька вазіў яе то на воды, то ў госці да цётак [1; С. 347];
Англічаніна і настаўніка дзяржаўнай мовы бацька абяцаў запрасіць толькі ўвосень , калі прадасць ураджай [1; С. 65];
Падлічылі шары позна ўвечары , калі за вокнамі ўжо даўно гарэлі гарадскія агні [1; С. 233];
Цяпер , пасля таго як я нагадаў вам гэта, мы можам пачаць балаціроўку, панове [1; С. 233].
Зафіксавана некалькі выпадкаў, калі слова, што паясняецца даданай часткай часу з’яўляецца дзеясловам:
Або, можа, вам сапраўды цяжка, а пакормнае і дзядзькавае, пакуль не аддасцё мяне, не належыцца [1; С. 28];
Прыдзе , калі цябе няма, і давай шныпарыць[1; С. 132].
Зафіксаваны выпадкі, калі слова, якое паясняе даданая чатстка часу з’яўляецца назоўнікам. Часцей за ўсё, дадзены назоўнік называе час:
З таго часу, калі бацькі зразумелі, што ад двараніна смярдзіць стайняй [1; С. 242];
Прайшоў той час , калі на зямлі былі толькі Адам і Ева [1; С. 42];
Паскараў усё гэта дзень , калі пан Юры збіраўся на першае сапраўднае паляванне [1; С. 147];
Прайшлі і тыя шчаслівы дні , калі ўсе былі побач [1; С. 154].
Сустракаюцца выпадкі, калі даданая частка часу паясняе не адно слова, а цэлае словазлучэнне ў галоўнай частцы: Было гэта праз некалькі дзён пасля таго , як Прыдняпроўе адпала ад Кароны [1; С. 8].
У некаторых складаназалежных сказах даданая частка паясняе якое-небудзь слова ў галоўнай не непасрэдна, а праз указальнае слова, якое выконвае функцыю пэўнага члена сказа. У такім выпадку даданая частка раскрывае сэнс указальнага (адноснага) слова (у нашым выпадку, гэта часцей словы тады, потым ) і выконвае тую ж сінтаксічную функцыю, што і гэтае слова:
Народ сілком скідае ярмо, менавіта тады , калі яно робіцца лягчэйшым [1; С. 320];
А потым , раніцай на касьбе, як толькі бацька адвернецца, дык ты галаву ў кусты і драмаць [1; С. 25];