Курсовая работа: Аналіз складаназалежных сказаў у творчасці У. Караткевіча
1.3 Асноўныя адметнасці складаназалежных сказаў з даданымі часу
Паміж галоўнай і даданай часткай часу ў складаназалежным сказе выражаюцца часавыя адносіны. Даданая частка часу паясняе выказнік галоўнай часткі і ўказвае на час, у які адбываецца дзеянне, або канкрэтызуе сэнс акалічнасці часу галоўнай часткі: Да школы ён падышоў, калі ўжо добра пачало прыпякаць сонца. Калі добра сцямнела, пачалі выпраўляцца. Вярнуліся дадому позна, калі ўжо сонца паднялося над лесам, высушыл расу. Ужо цямнела тады, калі хлопцы ўвайшлі ў горад.
Дзеянні, пра якія паведамляецца ў галоўнай і даданай частках, могуць адбывацца ў адзін і той жа час або ў розныя часы, а таму часавыя адносіны маюць дзве разнавіднасці – адносіны адначасовасці і неадначасовасці. На гэтыя адносіны паказваюць адаведныя падпарадкавальныя злучнікі і злучальныя словы, парадак размяшчэння частак і трывальна-часавыя суадносіны выказнікаў галоўнай і даданай частак.
Складаназалежныя сказы часу, выступаючы адным з частковых сродкаў выражэння агульнай катэгорыі тэмпаральнасці, маюць выразна акрэсленыя паказчыкі граматычнай структуры, а менавіта: спецыяльныя злучнікі, злучальныя словы, трывальна-часавыя формы выказнікаў. Трывальна-часавыя формы характарыстыкі выказнікаў галоўнага і залежнага сказаў, паколькі яны марфалагічныя па сваёй аснове, становяцца аднымі з асноўных сінтаксічных паказчыкаў у структуры складаназалежнага сказа з залежнымі часткамі часу.
Роля трывальна-часовых паказчыкаў выказніка галоўнага і залежнага сказаў у выражэнні структурных паказчыкаў складаназалежнага сказа з даданай часу нельга, вячдома, разглядаць як вынік непасрэднага перанясення інфармацыі марфалагічных характарыстык дзеяслова на граматычны план складанай сінтаксічнай канструкцыі. Складаназалежны сказ з даданай часу фарміруецца не ў выніку прамой сукупнасці марфалагічных катэгорый віду і часу, а як вынік выкарыстання паведамлення пра вызначанае дзеянне ці стан для выражэнне тэмпаральных характарыстык, больш шырокіх па сваім аб’ёме ад марфалагічна часовых, налажаць, у прыватнасці, такія, як: адначасовасць, паслядоўнасць, поўнае ці частковае супадзенне працягу дзеяння ці стану, указанне на пачатак ці канец працягу аднаго дзеяння ці стану ў сувязі з паведамленнем пра другое.
Вызначаючымі семантычнымі кампанентамі, якія фарміруюць часовыя адносіны ў складаназалежных сказах са значэннем часу, з’яўляюцца дзеяловы-выказнікі з палярнымі значэннямі аначасовасці і неадначасвасці.
Складаназалежныя скаазы са значэннем адначасовасці і неадначасовасці адрозніваюцца паміж сабой характарам выражэння сэнсавых адносін і вызначанымі структурна-семантычнымі адносінамі.
Сувязь даданай часткі з галоўнай рэалізуецца з дапамогай злучнікаў калі, як, пакуль: Пагрузка дэсантнікаў на карабль пачалася ўжо вечарам, калі згусціўся змрок. Нас да саміх сябе бяда вяртае, як адыходзяць мамы ў нашы сны. Алена нахілілася да вуголля і пачала дзьмухаць, пакуль не ўспыхнуў вясёлы агеньчык.
Сродкамі сувязі даданай часткі часу з галоўнай могуць стаць састаўныя злучнікі у той час як, перад тым як, да таго часу калі: Да таго як пачаўся сход, сяляне гаманілі аб сваіх справах. Пасля таго як зайшло сонца, над рэчкай падымаецца густы туман.
У ролі злучнікаў таксама ўжываюцца і некаторыя часціцы (ледзь, толькі, ледзь толькі, толькі што): Адразу, ледзь надзеў кіцель, на хаду зашпільваючыся, Чарняхоўскі пайшоў да ганка. Уранку, толькі бойка адгула, баец ішоў па вуліцы сяла. Як толькі сонца згоніць снег з высокіх лапінак, яны становяцца нашымі стадыёнамі.
Пры адносінах адначасовасці паміж галоўнай і даданай часткамі ў абедзвюх частках паведамляецца пра падзеі, факты, якія адбываюцца ў адзін час. На адначасовасць дзеянняў паказваюць злучнікі пакуль, калі, у той час як і форма незакончанага трывання дзеясловаў-выказнікаў у галоўнай частцы і незакончанага – у даданай: Яго чорныя вочы цяплелі і, здавалася, святлелі, калі ён пачынаў гаварыць пра гісторыю. Пакуль Півавараў ішоў па ягоным следзе, Іваноўскі адшпіліў рамяні лыж і сышоў на снег.
Пры адносінах неадначасовасці паміж галоўнай і даданай часткамі дзеянне, якое называецца ў галоўнай частцы, адбываецца пасля або перад дзеяннем, якое называецца ў даданай частцы. Калі дзеянне галоўнай часткі адбываецца адразу пасля дзеяння даданай, то ўжываюцца злучнікі ледзь, толькі, ледзь толькі, пасля таго як і дзеясловы-выказнікі ў адной трывальнай форме, часцей – закончанага трывання: Ледзь параход прышвартаваўся да прычала, як на каменнай пляцоўцы на беразе сталі збірацца людзі. Як толькі канчалася работа ў школах, настаўнікі з’язджаліся на лета да бацькоў. Пераехалі Галкоўскія ў Зацішша ў пачатку кастрычніка, пасля таго як згарэў перад боем Зялёны Бор.
Калі дзеянне галоўнай часткі папярэднічае дзеянню даданай часткі часу, для сувязі частак ўжываюцца злучнікі перад тым як, да таго як і дзеялоў-выказнік у даданай частцы абавязкова мае форму закончанага трывання.
Сярод складаназалежных сказаў з часавымі адносінамі паміж галоўнай і даданай часткамі сустракаюцца сказы, у якіх злучнік як самастойна не звязвае даданую частку з галоўнай, а толькі ў спалучэнні з выказнікам галоўнай часткі – дзеяловам з адмоўем не (не паспеў – як, не прайшло – як): Не паспелі хлопцы апамятацца, як засохлае сена палыхнула агнём. Не прайшло і некалькі мінут, як агні ўспыхнулі на балоце.
Даданая частка часу можа размяшчацца перад галоўнай часткай, у сярэдзіне або пасля яе: Пакуль Сцёпка гойсаў па вакоіцы з сябрамі, Мірон Патапавіч на адзіноце думаў пра сваё. За пагоркам, як схавалася з вачэй вёска, угледзелі раптам чалавека. Вечарам, калі на небе запальваліся першыя зоры, падарожнікі спыніліся на начлег. Яны прыехалі ў райцэнтр ужо тады, калі лунала над яго нешырокімі цяністымі вуліцамі ўрачыстая песня аркестра. Дамоў Сяргей паехаў надвячоркам, калі пачалі гусцець прыцемкі.
Глава 2. Складаназалежныя сказы з даданай часткай часу ў творы У.Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім"
2.1 Складаназалежныя сказы з даданай часу ў творы з пункту погляду адносін адначасовасці – неадначасовасці
Сярод складаназалежных сказаў з даданай часу заўважаецца семантычны падзел, сэнс якога заключаецца ў адносінах адначасовасці ці неадначасовасці паміж галоўнай і даданай часткамі сказа.
З такім падзелам непасрэдна звязана і абумоўлена рознае выкарыстанне злучнікаў і злучальных слоў для сувязі галоўнай і даданай частак.
Нступныя прыклады могуць праілюстраваць наяўнасць адносін адначасовасці ў складаназалежных сказах:
Ты шэсць год таму роў, калі цябе да нас прывезлі [1; С. 15];
Іхнія вочы былі такія глыбокія і такія добрыя, якія бываюць толькі ў чалавечай маці, калі яна глядзіць на сваё дзіця [1; С. 43];
Калі яны падыходзілі да круга гонару, на ім кідалі павады на рукі слугам два чалавекі [1; С. 93];
Калі дзеці падышлі да Загорскіх, Мусатаў ужо сядзеў перад імі [1; С. 93];
І гэта адбывалася ў той час, калі па ўсім Прыдняпроўі звычаёвае права прадугледжвала два дні паншчыны [1; С. 111];
Перш за ўсё ён перстаў залічваць вознікам дарогу, калі яны вярталіся паражняком [1; С. 113];
Маці, калі была маладая, часамі ціхутка спявала ўначы на прызбе [1; С. 130];
Увесь час, пакуль цягнуўся памол, завознікі і млынар не абмовіліся і словам [1; С. 131];
Сонца ўзыходзіла за спінаю, калі яны ўз’ехалі на адзін такі горб [1; С. 151];