Курсовая работа: Аналіз складаназалежных сказаў у творчасці У. Караткевіча
Змест
Уводзіны
Глава 1. Складаназалежныя сказы з даданымі часу ў межах складаных сказаў
1.1 Агульнае паняцце складаназалежнага сказа
1.2 Роля падпарадкавальных злучнікаў і злучальных слоў у складаназалежным сказе
1.3 Асноўныя адметнасці складаназалежных сказаў з даданымі часу
Глава 2. Складаназалежныя сказы з даданай часткай часу ў творы У.Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім"
2.1 Складаназалежныя сказы з даданай часу ў творы з пункту погляду адносін адначасовасці – неадначасовасці
2.2 Класіфікацыя складаназалежных сказаў з даданымі часткамі часу ў залежнасці ад сродкаў сувязі паміж часткамі
2.3 Класіфікацыя сказаў у залежнасці ад адносін паміж часткамі
Заключэнне
Спіс літаратуры
Уводзіны
Калі гаварыць пра складаназалежныя сказы ў цэлым, то трэба адзначыць, што яны характарызуюцца разнастайнасцю будовы, відаў адносін паміж часткамі і сродкаў іх сувязі. Адзінай класіфікацыі гэтых сказаў не існуе. У беларускім мовазнаўстве найбольш пашырана структурна-семантычная класіфікацыя, якая ўлічвае структуру прэдыкатыўных частак і характар адносін паміж імі. Згодна з гэтай класіфікацыяй выдзяляюцца наступныя віды даданых частак: дзейнікавыя, выказнікавыя, азначальныя, дапаўняльныя, акалічнасныя (месца, часу, прычыны, мэты, умовы, выніку, уступкі, спосабу дзеяння, меры і ступені), параўнальныя, далучальныя.
Актуальнасць тэмы, абранай намі для даследавання ў дадзенай курсавой рабоце, тлумачыцца, у асноўным, недастатковай распрацаванасцю яе ў лінгвістычнай літаратуры. Так, калі рабіць агляд літаратуры адпаведна тэмы даследавання, то трэба спыніцца на некаторых аўтарах, якія займаліся даследаваннем праблем складаназлучаных сказаў. Адным з вядучых у гэтай галіне з’яўляецца даследчык Шэмет Т.Я. Вядомы работы названага аўтара, у якіх ён спыняецца на аналізе складаназалежных сказаў ускладненай будовы з паслядоўным падпарадкаваннем. Аўтара таксама цікавяць адхіленні ад моўных нормаў у складаназалежных сказах ускладненай будовы. Яшчэ адна праца прысвечана парадку размяшчэння галоўнага і даданага сказаў у складаназалежных сказах ускладненай будовы з паслядоўным падпарадкаваннем.
Акрамя Шэмета Т.Я. пытаннямі ўжывання і функцыянавання складаназалежных сказаў займаўся Тулуш Т.І. Так, у прыватнасці, аўтар разглядае складаназалежны сказ як сродак інтэнсіфікацыі кампанентаў выказвання.
Такім чынам, вельмі абмежаванае кола даследчыкаў ставяць за мэту вывучэнне складаназалежных сказаў наогул і складаназалежных сказаў з даданымі часткамі часу ў прыватнасці, што пацвярджае важнасць і надзённасць вывучэння акрэсленай у тэме даследавання праблемы.
Прадметам даследавання курсавой работы з’яўляецца твор У.Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім".
Аб’ект даследавання і можна акрэсліць наступным чынам: складаназалежныя сказы з даданымі часткамі часу ў творы.
Мэтай дадзенай курсавой работы з’яўляецца аналіз складаназалежных сказаў з даданымі часу ў творы У.Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім".
Адпаведна мэце выдзяляюцца наступныя задачы:
1. Прааналізаваць інфармацыю пра паняцце складаназалежнага сказа ў розных мовазнаўчых крынцах;
2. Разглдзець асноўныя адметнасці складаназалежных сказаў з даданымі часу;
3. Зрабіць класіфікацыю складаназалежных сказаў з даданымі часткамі часу ў творы У.Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім"
Для практычнай часкі курсавой работы намі было сабрана 105 сінтаксічных адзінак. На аснове акрэсленага фактаграфічнага матэрыялу былі зроблены пэўныя вынікі, распрацаваны пэўныя класіфікацыі сказаў.
Глава 1. Складаназалежныя сказы з даданымі часу ў межах складаных сказаў
1.1 Агульнае паняцце складаназалежнага сказа
Складаны сказ, у якім адна састаўная частка тлумачыць другую састаўную частку і звязана з гэтай часткай з дапамогай падпарадкавальнага злучніка ці злучальнага слова, называецца складаназалежным. Такім чынам, адна з састаўных частак складаназалежнага сказа семантычна і сінтаксічнав падпарадкавана другой частцы. Адносна незалежная частка атрымала назву галоўнай, а залежная ад яе называецца даданай. Семантычныя і сінтаксічныя адносіны паміж галоўнай і даданай часткамі афармляюцца з дапамогай розных сродкаў злучнікаў або злучальных слоў; суадносін формаў слоў у складзе галоўнай і даданай частак (трывальна-часавых суадносін дзеясловаў-выказнікаў); парадку размяшчэння галоўнай і даданай частак у складаназалежным сказе; інтанацыі і інш.
Даданая частка складаназалежнага сказа можа залежаць не толькі ад галоўнай, але і ад другой даданай часткі: Я наязджаў сюды кожнае лета, бо неяк палюбіў і ціхую раку, і лазнякі над ёю, і пясчаныя пагоркі, на якіх аж да самай восені хвалюецца пад ветрам жыта.
--> ЧИТАТЬ ПОЛНОСТЬЮ <--