Курсовая работа: Асаблівасці падрыхтоўкі рэпартажаў для тэлеканалаў

І тып – маўленне вядзецца ад першай асобы. Адбываецца супадзенне

вытворцы маўлення з аўтарскім я. Такі тып выкарыстоўваеца ў размоўным стылі, лістах, дзённіках, часткова ў публіцыстыцы.

ІІ тып – маўленне вядзецца ад 3-й асобы: вытворца маўлення фармальна

(але не фактычна) не ўдзельнічае ў маўленні. Вытворца маўлення і граматычная катэгорыя не супадаюць;

ІІІ тып – змешаны: маўленне адбываецца ад 1-й і 3-й асобы;

IV тып – апавяданне адбываецца ад імя 2-й асобы.

У публіцыстыцы маўленне стылістычна адносна аднароднае – вядзецца галоўным чынам ад 3-й асобы, але “я” прысутнічае ў большай ці меншай ступені, у залежнасці ад жанра, тэмы і іншых фактараў. Тая ці іншая ступень падкрэслівання аўтарскага я служыць спосабам зрабіць мову разнастайнай, змяняць яе эмацыянальны тонус, мадальнасць, -- гэта адзін з галоўных выяўленчых сродкаў.

Рэпартаж належыць да ІІІ тыпу маўлення. Гэта азначае, што аповед у ім вядзецца ад 3-й ці 1-й асобы, але фактычны вытворца маўлення вядомы – гэта аўтар, журналіст. У залежнасці ад характару рэпартажу ён так ці інакш праяўляе сябе ў маўленні.

1.3 Тыпы рэпартажу

Рэпартажы бываюць падарожныя, спартыўныя, ваенныя, судовыя і інш. Па спосабу трансляцыі адрозніваюць прамы , калі падзея адбываецца ў гэты момант, і фіксаваны рэпартажы, калі дзеянне зацягваецца і яго інфармацыйная каштоўнасць уступае каштоўнасці эфірнага часу. Па гукаваму тыпу рэпартажы бываюць нямыя і сінхронныя . У апошніх прысутнічаюць шумы канкрэтнай з’явы, а таксама мова яе ўдзельнікаў. У нямым рэпартажы можна пачуць толькі голас рэпарцёра. Такі від рэпартажа ўсё меньш з’яўляецца ў эфіры. Па спосабу падачы інфармацыі рэпартаж падзяляецца на каменціраваны і некаменціраваны . Некаменціраваны рэпартаж ці трансляцыя, - гэта самы просты від рэпартажа. У ім няма закадравага тэксту аўтара, а гледачам усё зразумела без каментарыяў. У рэпартажы выкарыстоўваецца каментарый, дзе рэпарцёр паясняе падзею з дапамогай закадравага тэксту.

Ёсць яшчэ адна класіфікацыя рэпартажа: тэматычны, пастановачны і падзейны .

Падзейны рэпартаж

Падзейны рэпартаж прысвечан якой-небудзь падзее ці здарэнню. У гэтым выпадку, з’ява заўсёды адбываецца самастойна ў канкрэтны момант незалежна ад рэпарцёра. Таму яе немагчыма змяніць. Тут рэпарцёр не кіруе падзеяй, а ідзе ўслед за ёй.

Існуе праблема інфармацыйнай падставы ці праблема выбару навін.Дэвід Рэндал дае такое азначэнне навіне: “Это свежая и необычная информация на тему, представляющую всеобщий интерес, и ранее неизвестная”. [4, с.34]

У кнізе Эверэтта Дэнніса “Размовы аб масс-медыя” првыедзен спіс падзей, найбольш цікавых глядачу:

1. Канфлікт, сутыкненне інтарэсаў людзей, краін, арганізацый,

2. Катастрофа ці аварыя,

3. Новыя факты якой-небудзь значнай падзеі,

4. Навіны палітыкі і эканомікі,

5. Навіны культуры, спорту,

6. Значныя з’явы ў жыцці знакамітых людзей,

Іншымі словамі, навіна – гэта не толькі тое, што людзам неабходна ведаць, але і тое, пра што ім будзе цікава ведаць.

Тэматычны рэпартаж - гэта такі рэпартаж, калі журналіст на працягу адпавденага часу збірае факты пра якую-небудзь з’яву, выбудоўвае прычынна-выніковы ланцужок. Менавіта з яго атрымоўваецца нейкая выснова, якая і з’яўляецца інфармацыйнай падставай для стварэння тэматычнага рэпартажу. Гэта можа быць рэпартаж аб працы гарадскога транспарта ці экалагічным стане якога-небудзь рэгіёна. Часам тэматычны рэпартаж нараджаецца дзякуючы падзейнаму. У гэтым выпадку тэматычны рэпартаж -- гэта распрацаваная тэма аператыўнага рэпартажу.

Пастановачны рэпартаж -- гэта такі рэпартаж, калі журналіст правацыруе якую-небудзь з’яву, а потым апісвае яе, гледзячы на рэакцыю людзей. Тут усё пад кантролем рэпарцёра, ён можа ўплываць на з’яву, а не ісці ўслед за ёй.

1.4 Вобразныя сродкі мовы ў рэпартажы

Рэпартаж адносіцца да інфармацыйных жанраў публіцыстычнага стылю. Своеасаблівасць публіцыстычнага стылю вызначаецца ў першую чаргу спецыфікай публіцыстычнай формы адлюстравання рэчаіснасці, якая спалучае сістэму разгорнутых доказаў, што ўздзейнічаюць на розум чытачоў і слухачоў строгай лагічнасцю думкі і на іх пачуцці – эмацыянальнага выкладу. У публіцыстычным стылі спалучаюцца дзве важныя функцыі мовы – інфармацыйная (перадача грамадскай інфармацыі) і экспрэсіўная (уздзеянне на свядомасць людзей). Гэтыя функцыі ўзаемазвязаныя, неаддзельныя адна ад другой. Таму публіцыстычным стылем карыстаюцца тады, калі неабходна перадаць пэўную інфармацыю і адначасова аказаць уздзеянне на адрасата, пераканаць яго ў чым-небудзь, выклікаць цікавасць да канкрэтных ідэй, поглядаў, заахвоціць да пэўных дзеянняў і ўчынкаў. Тэматычны дыяпазон публіцыстыкі вельмі шырокі, ён вызначаецца таксама багаццем жанравых форм адлюстравання рэчаіснасці. Вылучаюцца тры катэгорыі публіцыстычных жанраў:

1) інфармацыйныя(заметка, рэпартаж, справаздача, інтэрв’ю, хроніка, агляд);

2) аналітычныя(артыкул, карэспандэнцыя, каментарый, рэцэнзія, агляд);

3) мастацка-публіцыстычныя (нарыс, эсэ, фельетон, памфлет).

К-во Просмотров: 339
Бесплатно скачать Курсовая работа: Асаблівасці падрыхтоўкі рэпартажаў для тэлеканалаў