Курсовая работа: Асаблівасці падрыхтоўкі рэпартажаў для тэлеканалаў

Змест

Уводзіны

Глава 1. Стылістыка рэпартажу

1.1 З гісторыі рэпартажа

1.2 Пазіцыя журналітса ў рэпартажы

1.3 Тыпы рэпартажа

1.4 Вобразныя сродкі мовы ў рэпартажы

1.5 Патрабаванні да тэксту тэлерэпартажа

Глава 2 . Стылістычны аналіз рэпартажу на матэрыяле рэпартажаў АНТ, СТБ, БТ

2.1 Рэпартажы тэлеканала АНТ

2.2 Рэпартажы тэлеканала СТБ

2.3 Рэпартаж тэлеканала БТ

Заключэнне

Спіс выкарыстанай літаратуры

Уводзіны

Рэпартаж – самы аператыўны жанр у сучаснай журналістыцы. Яго папулярнасць тлумачыцца перш за ўсё яго максімальнай прыблізнасцю да жыцця. У нашай курсавой працы мы вырашылі больш падрабязна разгледзець менавіта тэлерэпартаж, а не рэпартаж на радыё ці ў газеце. Бо на тэлебачанні рэпартаж з’яўляецца жанрам нумар адзін. Асабліва ў інфармацыйных праграмах.

У друку існуе прыярытэт ў аналітычных і мастацка-публітыстычных жанраў, а сярод інфармацыйна-публітыстычных дамінуе інтэрвью. На тэлебачанні іншая справа. Аналітычныя і мастацка-публітыстычныя жанры тут таксама ёсць, але яны распаўсюджаны не так часта як інфармацыйныя. Аналітычныя праграмы, якія выходзяць пасля навін, займаюць меньш эфірнага часу, і гледачоў у іх няшмат. А штодзённыя навіны глядзяць усе. А глядзяць іх менавіта таму, што у іх ёсць рэпартажы. Гэта зразумела: бо тэлебачанне патрабуе аператыўных жанраў. На нашу думку, раскрываючы гэтую тэму праз тэлерэпртаж, можна больш дакладна і яскрава растлумачыць, што такое рэпартаж увогуле.

Асноўная мэта рэпартажа – аператыўна, дакладна і выразна паведаміць пра што-небудзь значнае і цікавае. Рэпартаж дае магчымасць слухачу як бы самому, на свае ўласныя вочы ўбачыць тое, аб чым расказвае журналіст. Звычайна ў рэпартажы паведамляецца пра тыя падзеі, сведкам якіх быў сам аўтар. рэпартаж беларускі тэлеканал журналіст

Мэта нашай работы: вызначыць, якія вобразныя сродкі мовы выкарыстоўваць на тэлебачанні ў рэпартажах сёння, параўнаць, як падаюцца аператыўныя навіны на некалькіх беларускіх тэлеканалах, вылучыць тыповыя асаблівасці ў выкарыстанні моўных адзінак, даследаваць моўную структуру рэпартажа.

Беларускае тэлебачанне сёння развіваецца. Прафесійны ўзровень, на нашу думку, даволі высокі, але трэба яшчэ шмат працаваць, каб дасягнуць большых поспехаў. Гэта датычыцца і такога жанру, як рэпартаж. Любое здарэнне ў свеце: ці гэта выбары прэзідэнта, ці прыродныя катаклізмы, ці , нават, рабаванне банка -- патрабуе аператыўнасці ў падачы інфармацыі. Вось тут не абыйсціся без рэпартажу. Навіна, якая пададзена у гэтым жанры, будзе прыцягваць аудыторыю, інтрыгаваць, не дазваляючы адысці ад экрана тэлевізара. Менавіта такія навіны ніколі не застануццца без заўвагі гледача, які заўсёды будзе зацікаўлены ў тым, каб іх убачыць. Рэпартаж не кансерватыўная форма, ён знаходзіцца ў руху, развіваецца. Змяняюцца прыёмы, метады падання матэрыялу. Змяняюцца і асаблівасці жанру. Навозаў М. так гаворыць пра гэтую з’яву: ” Репортаж – жанр информационный – всё более и болееприобретает черты газетной публицистики”. Далей: “Важно заметить, что авторы репортажей, неограничиваются информационной стороной дела, описанием тех фактов, событий, очевидцами которых имдовелось быть, но делают обобщения на основе анализа и сопоставления предыдущих фактов и событий.Репортаж как бы заглядывает вглубь явления, изучает его с самого рождения”. [2, с.38]


Глава 1. Стылістыка рэпартажу

1.1 З гісторыі рэпартажу

Рэпартаж – адна з асноў журналістыкі. Усю гісторыю журналістыкі можна назваць гісторыяй станаўлення і развіцця рэпартажу. Тэрімн “рэпартаж” паходзць з францускай мовы і азначае “reportage” і англіскай “report” – паведаміць. Агульны корань гэтых слоў -- ад лат. (“reporto” - перадаваць). Першыя рэпартажы з’явіліся ў газетах Англіі, Францыі, Германіі, ЗША у першай палове XIX ст.

Першапачаткова жанр рэпартажу прадстаўлялі публікацыі, у якіх паведамлялася аб судовых справах, парламенцкіх дэбатах, розных сходах. Пазней такія рэпартажы сталі называць справаздачамі. А рэпартажамі былі публікацыі іншага плану, якія па свайму зместу былі падобныя да сучасных нарысаў. Так, знакамітыя западныя рэпарцёры Джон Рыд, Эган Эрвин Киш, Эрнэст Хемінгуэй, Юліус Фучык былі хутчэй нарысістамі, чым рэпарцёрамі. Менавіта западныя нарысы з’яўляюцца генетычнымі папярэнікамі сучаснага рэпартажа.

1.2 Пазіцыя журналіста ў рэпартажы

Асноўная мэта гэтага жанру – інфармаваць, апісаць, расказаць, ацаніць з’яву, факты рэальнага жыцця. Доўгі час лічылася, што рэпартаж – “аднаднеўка” і жыве толькі разам з газетай адзін дзень, а на радыё і тэлебачанні -- толькі ў час трансляцыі. Насамрэч, рэпартаж крэпкі, даўгавечны і як журналісцкі матэрыял, і як гістарычны дакумент. Для выпрацоўкі добрага стылю рэпарцёру небходны інтэлект, здольнасць кампанаваць дэталі і будаваць асацыятыўны шэраг. Акрамя таго, патрэбна практыка і ўменне выкарыстоўваць асноўныя прынцыпы, а таксама любоў да мовы і бездакорнае веданне граматыкі. Гэтыя прынцыпы павінны глыбока ўкараніцца і быць натуральнымі, каб праяўляцца ўжо рэфлектыўна, нават пад уціскам жорсткіх тэрмінаў і абставінаў. Нагляднасць рэпартажу абумоўлівае выбар стылістычных сродкаў. Эпітэты, параўнанні, матафары даюць журналісту магчымасць перадаць абставіны, падзеі, намаляваць вобраз непасрэднага ўдзельніка працэсу, паказаць дэталь, якая журналіста ўразіла. У рэпартажы не трэба асцярожнічаць з выкарыстаннем прыметнікаў. Стылістычныя сродкі рэпартажу павінны несці элементы эмацыйнасці. Журналіст можа дамагчыся эфекта прысутнасці толькі тады, калі здолее правільна абраць стылістычныя сродкі для выказвання сваіх эмоцый, адшукаўшы яркія і дакладныя эпіэты, трапныя параўнанні.

Паводле артыкула Л. Царовай, рэпартаж трымаецца на трох кітах: навочнасці, інфарматыўнасці,аператыўнасці. [7, с.86]

Тэлерэпартаж аб’ектыўны сам па сабе, таму што відэакамера здымае толькі тое, што адбываецца на самой справе. Аднак у закадравым тэксце рэпарцёра адчуваецца суб’ектыўнае ўспрыманне аўтарам таго, што адбываецца. Таму можна сказаць, што рэпартаж – гэта суб’ектыўны жанр.

Задача любога рэпарцёра заключаецца перш за ўсё ў тым, каб даць аўдыторыі магчымасць убачыць з’яву, якая адбываецца, вачамі рэпарцёра. Чалавека, які пысутнічае на месце ў гэты час. Трэба стварыць “эфект прысутнасці”. Мэта тэлерэпартажу -- перанесці глядача на маесца падзеі. Рэпарцёру трэба не толькі апісаць якую-небудзь з’яву, але апісаць яе так, каб вызваць перажыванні. Вобраз аўтара, аўтарскія адносіны да прадмета размовы, ступень выражанасці аўтарскага “я” вызначаюць не толькі форму маўлення, але і своеасаблівасць адбору лексічных і граматычных сродкаў мовы. Мера ўдзелу аўтарскага “я” ў моўнай структуры рэпартажу дазваляе вылучаць шэраг яго разнавіднасцей – ад кароткага інфармацыйнага рэпартажу, дзе факты ў асноўным толькі паведамляюцца, да рэпартажу аналітычнага, напоўненага аўтарскім роздумам, аўтарскай экспрэсіяй, публіцыстычнымі каментарыямі, вобразнымі сродкамі. Кожная з гэтых разнавіднасцей рэпартажу, падпарадкуючыся пэўнай форме вобраза аўтара, абумоўлівае характар выбару лексіка-граматычных сродкаў: нейтральная, агульнаўжывальная лексіка, фразеалогія, граматычныя сродкі – у рэпартажах інфармацыйнага тыпу; актыўнае выкарыстанне эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі і фразеалогіі, гутарковых сродкаў сінтаксісу – у рэпартажах аналітычнага, публіцыстычнага характару.

--> ЧИТАТЬ ПОЛНОСТЬЮ <--

К-во Просмотров: 335
Бесплатно скачать Курсовая работа: Асаблівасці падрыхтоўкі рэпартажаў для тэлеканалаў