Курсовая работа: Беларускія, польскія і рускія фразеалагізмы з мэтэаралагічным кампанентам

Глава І. Узаемадзеянне беларускай, рускай і польскай моў на ўзроўні фразеалогіі

1.1 Падабенства і адрозненне фразеалагічнага складу беларускай і іншых славянскіх моў

Кантактаванне і ўзаемадзеянне моў суседніх народаў, асабліва ў межах адной дзяржавы не магло не спрыяць узбагачэнню кожнай з іх перш за ўсё на ўзроўні лексікі і фразеалогіі. Уплыў і перавага польскай мовы над беларускай тлумачыцца не ўнутрымоўнымі, а экстралінгвістычнымі фактарамі. Беларуская мова праз пасрэдніцтва старажытнарускай і стараславянскай моў увабрала ў сябе лексічнае і фразеалагічнае багацці такіх міжнародных моў старажытнай культуры, якімі былі грэцкая і лацінская мовы, а таму яна характарызавалася дасканалым граматычным ладам за разгалінаванай сістэмай скланенняў імёнаў і спражэнняў дзеясловаў, багатай і разнастайнай сістэмай словаўтварэння і словазлучэння на ўзроўні як простага, так і складанага сказа. Менавіта таму, калі беларуская мова была дзяржаўнай у межах Вялікага Княства Літоўскага, яна доўгі час з поспехам абслугоўвала ўсе сферы жыцця, культурна-побытавыя запатрабаванні беларускага народа як яе носьбіта. Аднак нельга не ўлічваць таго, што ў сувязі з прымусовым апалячваннем і акаталічваннем беларускага народа ў адносінах да беларускай мовы кіраўніцтвам Рэчы Паспалітай пасля Люблінскай 1569 і Брэстскай 1596 года уній праводзілася палітыка дэскрэдытацыі і дэскрымінацыі. Гэта ў канчатковым выніку прывяло да забароны пастановай польскага сейма ў 1696 годзе карыстання беларускай мовай у афіцыйнай перапісцы, а потым канчатковага выцяснення з судова-адміністрацыйнай практыкі і іншых сфер грамадскага жыцця. У гэтай сітуацыі шматлікія фразеалагічныя адзінкі, паланізмы па паходжанні, нейкі час працягвалі развівацца і ўжываліся пераважна ў гутарковай мове, а пасля далучэння беларускіх зямель да Расеі, страты непасрэдных кантактаў з польскай мовай, за рэдкім выключэннем, былі канчаткова выцеснены адпаведнымі па семантыцы ўсходнеславянскімі эквівалентамі. Трэба таксама адзначыць, што працэс папаўнення беларускай фразеалогіі за кошт запазычанняў з польскай мовы працягваецца і ў наш час [4; 68].

Асаблівасці выяўлення агульных і спецыфічных адметнасцяў фразем некалькіх моў непасрэдна звязаны з агульнасцю і спецыфічнасцю іх семантычнай матывацыі, унутранай формы, вобразнай асновы. Не гледзячы на тое, што значная колькасць беларускіх, рускіх і польскіх фразеалагізмаў узыходзяць да адных і тых жа вытокаў, многія фраземы значна адрозніваюцца па матывацыйных якасцях.

Фразеалагічны фонд, які аб’ядноўвае беларускую мову з іншымі славянскімі мовамі, грунтуецца, па-першае, на фармальным і семантычным падабенстве пэўнай сукупнасці ўстойлівых звышслоўных адзінак (параўнаем: бел. бабіна лета, рус. бабье лето, укр. бабине літо, србх. бабино лето, пол. babielato, слв. babielеto); па-другое, у беларускай мове шматлікія фразеалагізмы будуюцца па тых жа структурных схемах, што і ў іншых славянскіх мовах (параўнаем: лье як з луба, рус. льет как из ведра, укр. лити як з ведра, бал. вали като ръкав, србх. пада као из кабла, пол. lijejakzzebra); па-трэцяе, агульнасць многіх фразеалагічных значэнняў узнаўляльных зваротаў беларускай і іншых славянскіх моў засноўваецца на рознай, але празрстай матывацыі (параўнаем: голы як бізун, рус. гол как сокол, укр. голий як бубен, бол. гол като пушка, србх. го као прост, пол. golyjakobicz); па-чацвертае, беларускія фразеалагізмы падаобныя на фразеалагізмы іншых славянскіх моў тым, што ў складзе дадзеных устойлівых адзінак ёсць агульныя кампаненты, часта дэсемантызаванія. Напрыклад, у фразеалогіі ўсіх славянскіх моў даволі часта выкарыстоўваюцца словы тыпу даць, мець, галава, рука, сэрца (параўнаем: бел. даць пытлю, рус. дать оплеуху, укр. дати пити, бал. давам ритник, србх. дати по глави).

Тым не менш індывідуальная сістэма фразеалагічных адзінак уяўляе адну з найбольш спецыфічных уласцівасцяў кожнай славянскай мовы, дзе адзначаецца мноства выразаў, якім няма эквівалентных адпаведнікаў у суседніх роднасных мовах (параўнаем: бел. на ласкавым хлебе быць выскачыць як піліп з канапель, дацца ў знакі і іншыя, рус. сидеть на шее, сказать невпопад, сидеть в печенках). Пэўная частка беларускіх фразеалагізмаў мае ў сваім складзе лексічныя кампаненты з забытай, выветранай семантыкай, такія кампанеты называюцца некрацізмамі, і як самастойныя адзінкі не выкарыстоўваюцца не толькі ў іншых славянскіх мовах, але і ў самой беларускай мове. Дзеля прыкладу можна прывесці такія фразеалагічныя кампаненты: бібікі, лахі, лухта, панталык, ходырам, лясы, байды. Згаданыя кампаненты на сённяшні дзень выкарыстоўваюцца толькі ў складзе фразеалагізмаў: біць бібікі, лахі пад пахі, плесці лухту, збіць з панталыку, хадзіць ходырам, тачыць лясы, біць байды. Такая акалічнасць робіць фразеалагізмы з адзначанымі кампанентамі даслоўна неперакладальнымі на іншыя славянскія мовы і складае адметнасць беларускай фразеалогіі. Калі дадаць да гэтага непаўторную нацыянальную вобразнасць многіх фразеалагізмаў (напрыклад: як пугаю па вадзе, раскажаш пра вераб’я, а перакажуць пра жураўля, выскваркі не варты, на лапату ды за хату), асаблівасці іх ужывання ў маўленні, спецыфічную экспрэсію, своеасаблівы каларыт, то ёсць падставы лічыць беларускія ідыёмы самацветамі нашай мовы, без засваення і выкарыстання якіх немагчыма пазнаць і вывучыць яе прыроду і характар.

Частка рускіх, беларускіх і польскіх фразеалагізмаў утварылася на базе прыказак і прымавак, іншых разгорнутых выказванняў. Пры гэтым пакладзены ў аснову прататып быў больш ці менш значна зменены з пункту погляду структуры і семантыкі. Згаданыя працэсы, якія праходзяць у мовах носяць, у асноўным, аналагічны характар, у той жа час іх канкрэтнае праяўленне ў фраземах можа збліжацца або разыходзіцца ў залежнасці іх першапачатковага кампанента.


Глава ІІ. Фразеалагізмы з метэаралагічным кампанентам у беларускай, польскай, рускай мовах

2.1 Тэматычная характарыстыка фразеалагізмаў у залежнасці ад частотнасці іх ужывання

Найбольш значную групу ў колькасным плане складаюць фразеалагізмы, што маюць у сваім складзе такія лексічныя адзінкі: дождж, снег, іней, гром, туман, град, вецер, мароз, раса, аблокі (тучы).

Так, у беларускамоўных слоўніках намі зафіксавана 16 фразеалагічных адзінак з названымі кампанентамі, якія з’яўляюцца ўласнабеларускімі. У рускіх жа слоўніках фразеалагізмаў у аналагічных умовах 20. Яшчэ 9 фразеалагічных адзінак сустракаюцца і выкарыстоўваюцца ў рускай і беларускай мовах.

Калі гаварыць пра колькасны склад фразеалагізмаў у названай вышэй групе, то найбольшае месца сярод разгледжаных адзінак належыць фраземам, што маюць у сваім складзе лексему вецер. Так, у беларускай і рускай мовах такіх лексем адзначана 22, што складае 48,9% колькасці ўсіх фразеалагізмаў згаданай групы. Дадзеную тэматычную групу ілюструюць наступныя прыклады:

Вецер у спіну; як у полі вецер (как ветер в поле); адкуль (куды) вецер дзьме (какой ветер дует), на взвей ветер , иной ветер подул, ветер свистит в ушах, ветер в голове, с ветерком , с попутным ветерком , попутного ветра , с ветра , до ветру , не с ветр у, на вецер (на ветер ), які вецер загнаў (занёс), кідаць на вецер (бросать на ветер ), лаві вецер у полі ( ищи ветра в поле), на сямі вятрах, вецер нясе, вятры яго (іх, яе, цябе) ведаюць, вецер гуляе (свішча) у кішэнях, куды вецер дзьме.

Да названай вышэй группы належаць і фразеалагізмы з лексемай дождж.

Так, у слоўніках рускай і беларускай мовы такіх фразем 6:

Залаты дождж (золотой дождь), дождж за карак (за шыю) не лье, як грыбы пасля дажджу , звёздный дождь , свинцовый дождь , пасля дожджыку ў чацвер (после дождичка в четверг).

У адрозненні ад лексемы дождж, якая ўваходзіць у склад фразеалагізмаў, снег, хоць і таксама з’яўляецца назвай віду ападкаў, выкарыстоўваецца значна радзей. Так, у беларускай фразеалогіі зафіксавана толькі два выпадкі ўжавання названай фраземы: снегу леташняга не дапросішся, як снег на галаву.Што да рускай мовы, то фразеалагізмаў, якія б утрымлівалі такі лексічны элемент, не зафіксавана.

Аднолькавымі ў колькасным плане аказаліся групы фразеалагізмаў з лексемамі гром (навальніца) і туман (па 4 фраземы ў кожнай з названай груп):

Метать громы и молнии , гроза собирается, грянет гром , как гром среди ясного неба; туманіць вочы, туманіць галаву, напускаць туману , як у тумане (как в тумане ).

Цікавым з’яўляецца той факт, што фразеалагізмы з лексічным элементам гром зафіксаваны толькі ў рускай мове. У гэты ж час, элемент туман амаль не сустракаецца ў рускай і з’яўляецца даволі частотным для беларускай мовы.

Адзінкавымі з’яўляюцца фразеалагізмы, якія ўтрымліваюць такія метэаралагічныя кампаненты, як раса (2 адзінкі), мароз (1 адзінка). Названы факт можна праілюстраваць такімі прыкладамі: мароз па скуры (спіне, целе) прабягае (ходзіць, дзярэ, прабег, хадзіў, прайшоў), мороз по коже, раса вочы выядае, макавай расінкі ў роце не было. Трэба таксама зазначыць, што амаль усе фразеалагізмы зафіксаваны, зыходзячы з беларускамоўных слоўнікаў.

Як і папярэднія фраземы, адзінкавымі можна назваць тыя, у склад якіх уваходзяць кампанент аблокі (тучы). Такіх фразеалагізмаў зафіксавана 2. Абодва фразеалагізма належаць да рускай мовы: как с облаков, тучи сгущаются над головой.

Не зафіксаваны ў рускай і беларускай мовах фразеалагізмы з кампанентамі метэаралагічнага характару: іней, лёд.

Сярод тэматычных груп фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам вылучаюцца таксама тыя, што ўтрымліваюць лексемы тэмпературнага характару: горача, халодна, спякотна. Намі зафіксавана 21 адзінка фразем з адзначаным кампанентам (на базе рускай і беларускай фразеалогіі):

ͳ горача ні халодна (ни холодно ни жарко ), повеяло холодком , усыпаць гарачых, па гарачых слядах (по горячим следам), папасціся пад гарачу ю руку, пад гарачую руку, астудзіць гарачую галаву, гарачая галава, пароць гарачку , як уюн на гарачай патэльні, як халодны самавар, халодная вайна (холодная война), кідае ў халодны пот, з халадком , у гарачай вадзе купаны, куй железо, пока горячо , на гарачым (злавіць), як на гарачым вуголлі, небу горача было, жар костей не ломит, заячий холодок.

Для польскай фразеалагічнай сістэмы характэрна ўжыванне лексемы wiatr:

- Szukaj wiatru w polu

- (patrzec) skad wiatr wieje

- miec wiatr w glowie

К-во Просмотров: 444
Бесплатно скачать Курсовая работа: Беларускія, польскія і рускія фразеалагізмы з мэтэаралагічным кампанентам