Курсовая работа: Беларускія, польскія і рускія фразеалагізмы з мэтэаралагічным кампанентам
· Раса вочы выядае – хто-небудзь нешчаслівы, жыве ў горы, нядолі;
· Усыпаць гарачых – сурова правучыць каго-небудзь, жорстка расправіцца з кім-небудзь;
· Папасціся пад гарачую руку – у хвіліну злосці, раздражнення, у самы непрыдатны момант;
· Пад гарачую руку – у стане ўсхваляванасці, раздражнення, запальчывасці;
· Астудзіць гарачую галаву – угаманіць, суцішыць каго-небудзь залішне нястрыманага, запальчывага, неразважлівага;
· Гарачая галава – хто-небудзь залішне паспешны, неразважлівы, нястрыманы;
· Пароць гарачку – ужыв. пры дзейніку – дзейнічаць з залішней паспешлівасцю, раздражненнем;
· Як уюн на гарачай патэльні (круціцца) – бесперастанку і не знаходзячы выйсця з цяжкіх абставін;
· Як халодны самавар – вельмі моцна;
· Кідае ў халодны пот – непрыязныя, варожыя адносіны паміж кім-небудзь;
· З халадком – не спяшаючыся, без руплівасці рабіць што-небудзь;
· У гарачай вадзе купаны – вельмі завальчывы, нястрыманы, занадта гарачы;
· На гарачым злавіць – пры яўных доказах, у момант учынення чаго-небудзь заганнага;
· Як на гарачым вуголлі – у стане крайнягя хвалявання, неспакою, трывогі;
· Небу горача было – мацней, актыўней, лепш і быць не магло. Пра самую высокую ступень інтенсіўнасці чаго-небудзь;
· За добрае надвор’е выбірацца – пакуль не позна, пакуль спрыяюць абставіны, умовы;
· Рабіць пагоду – мець рашаючае значэнне, самую істотную ролю у чым-небудзь;
· За пагодай выбірацца- пакуль спрыяюць абставінны;
· Ні пры якой пагодзе – ніколі і ні пры якіх умовах, абставінах не рабіць чаго-небудзь;
· Чакаць з мора пагоды – заставацца ў пасіўным, вымушаным, няпэўна-доўгім чаканні каго ці чаго-небудзь.
Такім чынам, можна зрабіць вывад пра тое, што ўласнабеларускіх фразеалагізмаў зафіксавана дастаткова вялікая колькасць. У той жа час група фразеалагізмаў, якія сустракаюцца адначасова ў польскай, беларускай і рускай мовах, альбо беларускай і рускай мовах нязначная. Асобна трэба выдзеліць групу фразеалагізмаў, што маюць кампанент тэмпературнага характару – горача, халодна і г.д. Фразеалагізмаў з названымі кампанентамі амаль не сустракаецца ў рускамоўных слоўніках. Таксама асаблівасцю беларускай фразеалогіі можна назваць наяўнасць у ёй фразем, што маюць у сваім складзе лексемы тэрміналагічнага характару (надвор’е, пагода).
2.3 Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў
У залежнасці ад таго, якой часцінай мовы з’яўляецца метэаралагічны кампанент у складзе фрезеалагізма, увесь сабраны матэрыял можна размеркаваць на групы. Самай вялікай па колькасці групай фразеалагізмаў з’яўляюцца тыя, метэаралагічны кампанент у якіх выражаны назоўнікам. Такіх фразеалагізмаў 52, што складае 66 % ад агульнай колькасці сабраных адзінак. Калі называць прыклады назоўнікаў, што ўваходзяць у склад фразеалагізмаў, то трэба адзначыць іх разнастайнасць. Так, вылучаюцца назоўнікі: мароз (мароз па скуры прабягае); вецер ( на вецер, лаві вецер у полі, не с ветру, до ветру, с попутным ветерком, ветер в голове, на взвей ветер, вецер у спіну, які вецер загнаў, на сямі вятрах, вецер гуляе ў кішэнях), гром (как гром среди ясного неба, метать громы и молнии), тучи (тучи сгущаются над головой, как с облаков), холад (повеяло холодком, заячий холодок, з халадком), жар (жар костей не ломит), дождж (дождж за карак не лье, як грыбы пасля дажджу), снег ( як снег на галаву, снегу леташняга не дапросішся, залаты дождж), туман ( напускаць туману, як у тумане), раса ( раса вочы выядае, макавай расінкі ў роце не было), пагода (рабіць пагоду, за пагодай выбірацца, ні пры якой пагодзе, чакаць з мора пагоды).
Акрамя таго, можна адзначыць выпадкі, калі метэаралагічны кампанент, што ўваходзіць у склад фразеалагізмаў, з’яўляецца адвербіяльным назоўнікам: усыпаць гарачых , пароць гарачку .
Другой у колькасных адносінах з’яўляецца група фразеалагізмаў, дзе кампанент метэаралагічнага характару з’яўляецца прыметнікам:
· Кідае ў халодны пот;
· Як халодны самавар;
· У гарачай вадзе купаны;
· Па гарачых слядах (по горячим следам);