Курсовая работа: Індустрыяльны турызм ў Беларусі
Турызм выконвае падобныя з масавай культурай функцыі – задавальняе патрэбнасці людзей у рэкрэацыі і рэлаксацыі ва ўмовах пастаяннага стрэсу. Механізм выраблення турыстычных паслуг прыводзіць да пастаяннага расшырэння сферы спажывання, прадстаўляючай варыянтнае і бесперапыннае абнаўленне набору турпрадуктаў. Аперыруючы базавымі міфамі, прадукт набыў сімвалічнае значэнне. Падарожжы дапамагаюць атрымаць максімум вобразаў за мінімальны перыяд часу, што з‘яўляецца пэўнай мадэллю ўспрымання навакольнага асяроддзя ў сучасным грамадстве. Турызм адлюcтроўвае патрэбнасць сучаснага чалавека ў нарастаючых тэмпах змены вобразаў рэчаіснасці.
Турыстам ужо не дастаткова простых падарожжаў, назіраецца імкненне да актыўных відаў турызм.
Пераход да індустрыяльнага грамадства нараджае попыт на новыя вобразы і пры дапамозе масавай культуры іх прапаноўвае. Менавіта ў з’яўленні такіх вобразаў трэба шукаць вытокі індустрыяльнага турызму. З ростам гарадоў, развіццём тэхналогій, забруджваннем навакольнага асяроддзя, турысты пачынаюць наведваць сельскую мясцовасць, збягаюць ад стылю гарадскога жыцця, шукаюць спакою. Аднак з’яўляецца і супрацлегласць, якая заключаецца не ў змене асяроддзя на спакойнае і неўласцівае, а больш глыбокае пранікнавенне ў існуючае тэхнагеннае асяроддзе, атрыманне большых ведаў аб тэхналогіях, вытворчых працэсах і іх уплываў на штодзённае жыццё.
Інтарэс да індустрыяльнага турызму падштурхоўваецца разнастайнымі субкультурамі, якія з’явіліся як рэакцыя на развіццё грамадства і сутнасць якіх злучана з тэхнагенным характарам асяроддзя. Імпэтнае развіццё тэхналогій, пастаянная неабходнасць іх асваення нараджае футурыстычныя вобразы недалёкай будучыні. Індустрыяльны турызм ўзнік для задавальнення такіх вобразаў.
Сутнасць паняцця індустрыяльнага турызму разглядаецца ў навуковай літаратуры ўжо дастаткова даўно, масавы інтарэс выпаў на канец 70 – пачатак 80-хх. г. і аформіўся ў розных падыходах ў вызначэнні індустрыяльнага турызму.
Аднаго асобнага азначэння гэтага паняцця вылучана не было, і гэта, ў першую чаргу, злучана з шыратой такіх паняццяў як “індустрыя” і “індустрыяльны”. Так у слоўніку У.І. Даля азначэнне індустрыі гучыць як “прамысловасць, праца ручная, фабрычная, рамёсная” і не адпавядае сучаснаму значэнню гэтага слова, якое можа выкарыстоўваецца ў дадатковых значэннях галіны і працэсу вытворчасці.Трэба зазначыць сэнсавыя адрозненні паміж азначэннямі назоўніка “індустрыя” і прыметніка “індустрыяльны”, бо першае не мае канкрэтнага азначэння, а другое мае большае сэнсавае адценне ў кантэкстах індустрыяльнай рэвалюцыі і грамадства, прамысловасці і непасрэднага працэсу вытворчасці. Таму сутнасць паняцця індустрыяльны турызм разглядаецца на аснове стандартнай класіфікацыі Індустрыі, па якому індустрыя ўключае ў сябе не толькі галіны цяжкай, здабываючай і перапрацоўваючай прамысловасці, энергетыкі і г.д, аднак і сферы паслуг такіх як фінансы і гандаль [2-22].
У заходняй літаратуры азначэнне індустрыяльнага турызму вылучаюць праз канцэпцыю турыстычнай атракцыі Гана, згодна з якой любую турыстычную атракцыю можна разглядзець ў выглядзе графічнай інтэрпрэтацыі (малюнак 1) якая складаецца з трох асноўных функцыянальных частак. Цэнтральная і галоўная з’яўляецца ядром турыстычнай атракцыі ці мэтай турыстычнай вандроўкі, другое кальцо з’яўляецца прасторай і часам, якую неабходна пераадолець турысту, каб дасягнуць турыстычнай мэты. Трэццяе кальцо прадстаўляе сабой набор турыстычных паслуг і тавараў, якія дапамагаюць турысту пераадолець другое кальцо (транспарт, турыстычная інфраструктура і паслугі, інфармацыя) і дасягнуць ядра. Ядром для атракцыі індустрыяльнага турызму з’яўляецца арганізацыя працэсаў вытворчасці тавараў і паслуг. На прыкладзе гэта можа быць любы вытворчы, ці невытворчы аб’ект, турыстычны інтарэс на які можа быць накіравана з-за адметнасці працэсаў вытворчасці, іх функцый і ўплываў для гісторыі і грамадства.
Мадэль турыстычнай атракцыі Гана
Крыніца [1-49]
Згодна з адным з падыходаў атракцыі індустрыяльнага турызму разглядаюцца выключна з пункту гледжання іх вытворчай дзейнасці. Адпаведна гэтай канцэпцыі даюцца азначэнні атракцыі індустрыяльнага турызму як “ аб’ект ці месца адкрытае для грамадскіх наведванняў, адна з функцый якіх прапанова турыстычнага прадукту, пры гэтым галоўная дзейнасць якога можа быць злучаная як з вытворчасцю тавараў так і з вытворчасцю паслуг.” Азначэнне індустрыяльнага турызму гучыць як “такі від турызму, пры якім турысты наведваюць і знаёмяцца з дзейнічаючымі індустрыяльнымі аб’ектамі, галоўная дзейнасць якіх не злучана з турыстычнай індустрыяй”[ 2-20]. Адпаведна гэтай канцэпцыі аказваюцца выкрасленымі шматлікія аб’екты індустрыяльнай спадчыны, якія маюць турыстычную каштоўнасць і непасрэдныя сувязі з развіццём індустрыяльнага грамадства і гісторыяй, аднак якія на дадзены момант ужо не дзейнічаюць. У спіс індустрыяльных атракцый не трапляюць прыродныя ландшафты, змянённыя ў выніку прамысловай дзейнасці, рэкультываваныя тэрыторыі, закансерваваныя фабрыкі і заводы, якія на дадзены момант не дзейнічаюць і таму не разглядаюцца прыкладамі індустрыяльнага турызму. Згодна з гэтым падыходам сэнс паняцця індустрыяльны турызм злучаны толькі з працэсам непасрэднай вытворчасці.
Арганізацыя працэсаў вытворчы з’яўляецца, тым не менш, асноўнай складаючай індустрыяльнага турызму. Асноўным метадам пазнання арганізацыі вытворчасці служаць вытворчыя экскурсіі. У СССР вытворчыя экскурсіі мелі масавы характар і сваё адметную класіфікацыю. Згодна з якой [3-118],вытворчыя экскурсіі дзеляцца на вытворча-гістарычныя, вытворча-эканамічныя і вытворча-тэхнічныя. Вытворча-гістарычныя экскурсіі раскрываюць гісторыю прадпрыемства ад яго ўзнікнення да маманту наведвання, вытворча-эканамічныя прысвечаны такім пытанням, як прадукцыйнасць і навуковая арганізацыя працы, сабекошт прадукцыі і меры па ўдасканаленню яе якасці; у вытворча-тэхнічных паказваецца рух тэхналагічнага працэсу, праца асобных цэхаў.
Папярэднія два падыходы разглядаюць індустрыяльны турызм з пункту гледжання вытворчай дзейнасці аб’екта і яго вытворчых асаблівасцей. Тым не менш, яны не ўключаюць шматлікія аб’екты індустрыяльнай спадчыны. Гэтыя аб’екты непасрэдна могуць быць злучаныя з развіццём рамёслаў, тэхналогій, працэсамі індустрыялізацыі, індустрыяльнага грамадства, прамысловай гісторыяй, экалагічным станам. Таму неўключэнне гэтых аб’ектаў бачыцца неапраўданым.
Адпаведна ўсім заўвагам найбольш шырокім азначэннем прадстаўляецца наступнае
Індустрыяльны турызм – від турызму, для якога характэрна наведванне такіх аб’ектаў, якія прадстаўляюць каштоўнасць з пункту гледжання арганізацыі працэсаў вытворчасці, іх ўплываў на эканамічны, сацыяльны, экалагічны стан мясцовасці як ў мінулыя часы так і сёння.
Адпаведна азначэння аб’ектам індустрыяльнага турызму можа быць любое дзейнічае прадпрыемства, аб’екты індустрыяльнай спадчыны, антрапагенныя ландшафты. Для іх сістэматызацыі аўтарам курсавой работы была складзена табліца класіфікацыі рэсурснай базы індустрыяльнага турызму, якая атрымалася шырокай. Аднак трэба разумець, што аб’ектаў, дзе можна паказаць арганізацыю працэсаў вытворчасці тавараў ці паслуг, цікавай для турыста значна меней
Табліца 1
Рэсурсная база індустрыяльнага турызму
Клас аб’ектаў | Апісанне і прыклады | |
Вытворчы сектар | ||
Прамысловасць | Усе галіны прамысловасці. | |
Сельская гаспадарка | фермы, калгасы, маслабойні, вінаграднікі, рыбныя фермы | |
Будаўніцтва | Арганізацыя будаўнічага працэсу, адметныя і буйныя будаўніцтва | |
Рамяство | Прадпрыемства з ручной працай, вадзяны і паветраны млын, скульптурныя, кавальныя, ганчарныя, ткацкія майстэрні, ручная выпрацоўка шкла, рамёсніцкія вёскі | |
Энергетыка | на поўначы Італіі распрацаваны спецыяльныя маршруты па электрастанцыям рознага пакалення, з прапагандай альтэрнатыўных і экалагічных спосабаў выпрацоўкі электрычнасці [10] | |
Невытворчы сектар | ||
Транспарт | Транспартныя развязкі, чыгунка, вакзалы, тэрміналы, метро [13] | |
Фінансы | Фінансавыя біржы, банкі | |
Навука | Навукова-тэхналагічныя цэнтры, аб’екты выкарыстання альтэрнатыўных тэхналогій, | |
Культура | Тэатры, кінатэатры, тэлестудыі | |
Аб’екты дзяржаўнага падпарадкавання | Ваенныя палігоны, парламент | |
Адукацыя | ВНУ, ССНУ | |
Індустрыяльная спадчына | Тэхналагічныя, навуковыя і г.д музеі, выдатныя дзейнічаючыя і нядзейнічаючыя заводы і комплексы | |
Антрапагенны ландшафт |
Індустрыяльныя раёны, кар’еры, гарады. |
Індустрыяльны турызм адпаведна шырыні сваёй рэсурснай базы і ўзаемадапаўняльнасці мэтаў можа перасякацца з іншымі відамі турызму:
- Экатурызм. Наведванне шматлікіх індустрыяльных аб’ектаў такіх як: заводы, фабрыкі, электрастанцыі, антрапагенныя ландшафты, злучана з пытаннямі экалагічнасці вытворчасці, уплываў на навакольнае асяроддзе.Часам турыстычныя наведванні на вытворчыя аб’екты выкарыстоўваюцца для фарміравання станоўчага стаўлення да дзейнасці пэўнага прадпрыемства, такога як АЭС ці альтэрнатыўных электрастанцый [2-46].
- Навуковы турызм. Наведванне індустрыяльнага аб’екта можа быць злучаным з навукова-пазнавальнымі мэтамі. Прыкладам могуць быць туры на аб’екты праграмы водабяспекі “Дэльта” у Галандыі, якія аб’ядноўваюць шэраг высокатэхналагічных дамб, валоў, каардынацыйны цэнтр. Яшчэ адзін прыклад, гэта наведванне 30 км. “Зоны адчужэння”, у якой можа прасачыць уплыў радыяцыі на прыродны комплекс.
- Сацыяльны турызм. Туры на індустрыяльныя аб’екты могуць даваць людзям неабходныя прыродазнаўчыя, тэхнічныя, экалагічныя веды, акрамя таго фарміраваць адэкватнае стаўленне да сучасных вытворчых працэсаў, іх сацыяльнай мясцовай ролі, уплываў на ўзровень жыцця і экалогію.
- Сельскі турызм. Цікавымі прыкладамі арганізацыі працэсаў вытворчасці могуць быць сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. На сённяшні момант у свеце ўзмацнілася роля агратурызму, які дазваляе турысту пажыць пэўны час у ролі сельскага жыхара. Магчымая вытворчая дзейнасць турыста і яго месца ў працоўных адносінах з сапраўднымі работнікамі сельскай гаспадаркі таксама можа быць разгледжана як прыклад індустрыяльнага турызму [2-30].
- Альтэрнатыўны турызм. Як і індустрыяльны аформіўся ў 70-х г. Асноўны прынцып - пошук новых альтэрнатыўных відаў адпачынку, не адпавядаючых характару масавага турыстычнага прадукта. Характар некаторых індустрыяльных аб’ектаў дазваляе арганізаваць туры альтэрнатыўнага адпачынку, такія як прапаноўваюць турыстычны аператары Пецярбургу – “ экскурсія па дахам цэнтра”
- Адукацыйны турызм. У асобную групу вылучаюцца спецыялізаваныя вучэбныя вытворчыя экскурсіі, якія ладзяцца з мэтай прафесіянальнай арыентацыі студэнтаў, атрымання кваліфікацыі.