Курсовая работа: Індустрыяльны турызм ў Беларусі
Сувязь з іншымі відамі турызму паказвае, што індустрыяльныя аб’екты могуць быць цікавымі для разнастайных груп турыстаў. Гэтыя аб’екты магчыма выкарыстоўваць адпаведна шырыні турыстычных мэтаў і інтарэсаў.
1.2 Узнікненне і развіццё індустрыяльнага турызму на сучасным этапе
Ёсць меркаванні, што індустрыяльны турызм існуе ўжо болей за стагоддзе. Усё пачыналася з наведванняў вінадзелен і шакаладных фабрык у Францыі, вяровачных прадпрыемстваў у Грэцыі і на Мальце, дацкіх сыраварняў і кветачных рынкаў. На пачатку 20 стагоддзе ў Парыжы ўжо існавалі туры, якія ўключалі наведванне сістэм каналізацыяй, рэдакцый газет, скотабойні, тытунёвай фабрыкі, друкарні, тканінавай фабрыкі, цэнтральнай біржы. У Злучаных Штатах Амерыкі індустрыяльны турызм з’явіўся яшчэ раней і развіваўся найбуйнейшымі тэмпамі. Так, вінакурных прадпрыемстваў JackDaniel’s у штаце Тэнэсі з самага пачатку свайго адкрыцця ў 1866 годзе прапаноўвала турыстычныя туры ў свой цэх. З 1904 года туры на шакаладную фабрыку Hersleyсталі вельмі папулярнымі сярод амерыканцаў, сюды спецыяльна ехалі з суседніх штатаў. Наведвальнікі маглі паглядзець на фабрыку з закулісся і прасачыць працэсы і стадыі выраблення шакаладу, апасля тур уключаў дэгустацыю. Прыбытак ад турыстычнай галіны кампанія выкарыстоўвала для адкрыцця сваіх філіялаў па ўсей Амерыцы.Туры ў цэха шакаладных фабрык працягваліся нават да сярэдзіну 70-х гадоў 20 стагоддзя, пакуль фабрыка не была вымушаная пабудаваць спецыяльны сімулюючы канвеер для турыстаў з-за ўзмацнення норм вытворчасці харчовых вырабаў. [2-39]
У былым СССР былі шырока распаўсюджаны вытворчыя экскурсіі, якія выкарыстоўваліся ў якасці інструмента выхавання ў савецкіх людзей камуністычнага стаўлення да працы, яго значэння для пабудовы камунізму. Вытворчыя экскурсіі праводзіліся не з пазіцыі атрымання даходаў, а ў мэтах прапаганды тэхналагічных і працоўных дасягненняў. Першыя вытворчыя экскурсіі былі распрацаваны ў 1936 годзе і здзяйсняліся праз бюро падарожжаў і экскурсій, якія складалі спіс толькі самых лепшых прадпрыемстваў і калгасаў. Вытворчыя экскурсіі не абмяжоўваліся толькі паказам тэхналагічных працэсаў а павінны былі раскрываць і жыццё, і грамадстка-палітычную дзейнасць, быт і вольны час працоўнага класа [3-120]. Экскурсіі з большага былі разлічаны на вучняў школ і адукацыйных профустаноў, У Беларусі турысты маглі наведваць шматлікія прадпрыемствы буйнай і лёгкай прамысловасці, у тым ліку МАЗ, “Мінскі завод халадзільнікаў”, “Гарызонт”.
Даследчыкі з Заходняй Эўропы прыйшлі да высновы, што індустрыяльны турызм мае вялікі патэнцыял. Некаторыя знакамітыя прыклады атракцый індустрыяльнага турызму дэманструюць, што яны могуць сумяшчаць як свае вытворчыя функцыі так і прапаноўваць турыстычныя паслугі. На самай буйнай і даходнай фільмавай і тэлевізійнай студыі ў свеце UniversalStudios у Каліфорніі публічныя туры арганізуюцца з 1954 года і за перыяд 1954-1994 закуліссе студыі наведалі 75 мільёнаў чалавек [2-40] . Тэматычны парк Universal і ўзровень турыстычных наведванняў зрабілі турызм адным з галоўных заробкаў студыі. Студыя NBC першая пачала ўключаць у свае экскурсіі актыўныя віды турпрадукта, прапаноўваючы сваім наведвальнікам удзельнічаць у здымках тэлевізійных праграм.
Ужо ў 1975 г. у ЗША налічвалася 5000 тур. прадпрыемстваў, якія прапаноўвалі туры на вытворчыя аб’екты і аб’екты індустрыяльнай спадчыны. Налічвалася 438 індустрыяльных атракцыі, якія пастаянна выкарыстоўваліся ў турыстычных мэтах [2-45]. Яны ахаплялі 12 асноўных галін прамысловасці, сферу паслуг і культурныя аб’екты. На пачатку 80-х індустрыяльны турызм пранікае ў Эўропу і ў 90 –хх. г індустрыяльны турызм становіцца масавай з’явай, аб чым сведчыць табліца 2.
Табліца 2
Наведанні індустрыяльных аб’ёктаў у1990
Індустрыяльная атракцыі | Колькасць наведвальнікаў штогод |
GadburyWorld, Бірнінгем, Велікабрытанія (фабрыка жавацельнай гумкі) | 400000 |
Toyota Motor Corporation, Японія | 300000 |
Guava processing plant, Гаваі ( кансервавы завод) | 300000 |
Ben and Jerry’a Homemade Inc.,ЗША ( фабрыка марозіва) | 170000 |
TupperwareWorldHeadquarter, Арланда, ЗША ( фабрыка пластыкавага посуду і кантэйнераў для захавання прадуктаў) | 100000 |
VilleroyandBosh, Саарланд, Германія (фарфоравая фабрыка) | 100000 |
Брытанская атамная станцыя, Шеллафілд, Вялікабрытанія | 100000 |
CumberlandPencils, Камбрыя, Вялікабрытанія ( канцылярскія тавары) | 64000 |
FordFactory, Дагенхам, Вялікабрытанія ( аўтамабільная фабрыка) | 25000 |
Крыніца [2-41]
Па колькасці наведванняў самымі папулярнымі на той перыяд з’яўляліся прамысловыя аб’екты, вырабляючыя: папулярную прадукцыю, такую як жавацельную гумку ці марозіва, што найбольш цікавіць дзяцей; штодзённыя тавары, як канцылярскія прыстасаванні ці посуд; аўтамабілі, атамную энергію. У 1996 годзе англійскім турыстычным агенствам было зроблена даследаванне ў Англіі, мэтай якога было выявіць маштабы і патэнцыял індустрыяльнага турызму. Колькасць атракцыі індустрыяльнага турызму складае 6% ад ўсіх турыстычных атракцый Англіі. Туры індустрыяльнага кшталту прапаноўвалі на пачатак 1990 г. 294 турыстычнай арганізацыі. Прыблізна 90% тура ўзнікла ў перыяд з 1980-1990 гг. У 1990 годзе зарэгістравана 5 млн. турыстаў, якія наведалі атракцыі індустрыяльнага турызму. У 1996 годзе гэтая лічба склала 9 млн. чал. Па прагнозам у 2006 годзе гэтая лічба павінна скласці 18 млн. турыстаў.На 1990 год згодна з характарыстыкай атракцыі індустрыяльнага турызму Вялікабрытаніі асноўны прыбытак (75%) прадпрыемствы атрымоўвалі ад дадатковага продажу сваёй прадукцыі турыстам [2-43] .
У 1993 годзе ў Францыі ў індустрыяльны турызм былі ўключыны 5000 прадпрыемстваў якія наведалі 10 мільёнаў турыстаў, што ў два разы болей за 1980 год. Самымі папулярнымі месцамі былі энергетычныя аб’екты , аб’екты харчовай і алкагольнай прамысловасці.
Табліца 2
Самыя наведваемыя атракцыі турыстычнай індустрыі ў Францыі ў 1993
Турыстычная атракцыя | Колькасць турыстаў 1993 у тыс. |
EDF ( марская прыліўная энергетычная станцыя) | 350 |
Caves de Roquefort(сырныя вырабы) | 200 |
Cusenier-Pernod-Ricard ( харчовыя і алкагольныя вырабы) | 130 |
Benedictine (алкагольныя вырабы) | 123 |
Hennessey(алкагольныя вырабы) | 88 |
Central EDF( электрычная станцыя) | 72 |
Aerospatiale(фабрыка самалётаў) | 60 |
Martell(алкагольныя вырабы) | 60 |
Evian( касметыка) | 40 |
Peugeot( аўтазавод) | 36 |
Cointreau ( алкагольныя вырабы) | 34 |
Крыніца [1-44]
Масавыя наведванні, магчымасць павялічыць прыбыткі ад сваё дзейнасці падштурхнулі шматлікія прадпрыемствы развіваць індустрыяльны турызм. На сённяшні момант перадавымі ў індустрыяльным турызме лічацца такія краіны як ЗША, Нідэрланды, Англія, Германія, Францыі, Гішпанія, Італія, Швейцарыя. Тым не менш індустрыяльны турызм пранікае і ў краіны Ўсходняй Эўропы. Прамысловыя туры можна знайсці ў Чэхіі, Польшчы, Венгрыі, Латвіі, Літве, Эстоніі. З масавым распаўсюджваннем інтэрнэт прадпрыемствам стала прасцей прапаноўваць экскурсіі на свае аб’екты, павялічыўся паток індустрыяльнага турызму, які адзначаецца на сённяшні момант ў 120 млн. чалавек.
1.3 Матывацыйны аспект арганізацыі індустрыяльных тураў
Узнікненне і шырокае развіццё індустрыяльнага турызму, ініцыяванае сумеснымі намаганнямі індустрыяльных прадпрыемстваў, некаторых тураператараў і навукоўцаў і экспертаў па турызму, былі б немагчымымі і непрадуктыўнымі, калі б не адпавядалі пэўным, яскрава адлюстраваных патрэбах грамадства ў новых вобразах і мерапрыемствах.
Так у Германіі з 1970 па 1987 гада колькасць турыстаў, абіраючых туры з арыентацыяй на пасіўны адпачынак, скарацілася з 67 да 24%. За гэты ж час колькасць турыстаў, адпачываючых больш актыўна: з дадатковымі экскурсіямі, тэматычнай афарбоўкай і г.д., узрасло з 12 да 22% [6-46].
Такія змяненні ў арыентацыі попыту на турыстычныя паслугі, якія маюць характар устойлівай тэндэнцыі, тлумачыцца трыма групамі фактараў:
· агульным ростам дабрабыту і павышэнням узроўню жыцця грамадзян, што як вынік адлюстроўваецца ў павялічэнні вольнага часу.
· змяніліся цэннасныя арыентацыі грамадзян у жыцці і адпачынку. Выразным стала імкненне да разнастайнасці і змене праграм і заняткаў пад час адпачынку, да яго насычанасці новымі ўражаннямі і ведамі, а таксама разумнай фізічнай нагрузкай.
· па меры развіцця турызму як формы адпачынку, уцягненне ў яго большай колькасці людзей і накапленне вопыту, адпачываючыя навучыліся лепей ідэнтыфікаваць асабістыя інтарэсы і патрэбнасці і вылучаць іх ад стандартных, масавых мадэлей паводзінаў [6-47].
Такім чынам індустрыяльны турыст на сённяшні момант прадстаўляе сабой такога наведвальніка, для якога характэрна:
· многааспектнасць патрабаванняў
· індывідуалізацыя праграм
· узрастанне патрабавальнасці да тураператараў і якасці турыстычнага прадукта.
Індустрыяльны турызм можа выконваць некаторыя сацыяльныя функцыі, якія могуць быць матывамі для турыста: