Курсовая работа: Колер і свет у прыродаапісальнай лірыцы Я. Коласа

Акрамя названых можна выдзеліць трэцюю - найменні колераў, што нельга аднесці ні да храматычнай, ні да ахраматычнай груп, напрыклад: буры, зямлісты.

Вялікую ролю ў сістэме колераабазначэння мастацкага твора адыгрывае прыём “колеравага кантрасту”. Гэта матываваная канцэнтрацыя супрацьлеглых па сваёй семантыцы каларонімаў у межах мікракантэксту.

Трэба звярнуць увагу на супрацьлеглыя па сваёй прыродзе каларонімы “чорны” і “белы", якія ў вялікай колькасці прысутнічаюць у вершах разгледжаных намі зборнікаў.

Так, прыметнікі “чорны” і “белы" абазначаюць звычайна колер прадмета (чорныя вочы, ночы; белы снег).

Чорны колер звычайна асацыіруецца са злом, нечым адмоўным, што ідзе з культуры, архетыпаў у падсвядомасці кожнага чалавека. Так, напрыклад, названы колер звязваецца аўтарам з міфалагічнымі істотамі, звышнатуральымі сіламі, рэлігійным уяўленнем пра грахоўнасць:

Ігрышча сіл чорных, начніц, ведзьмакоў [І; с.120].

Трэба, аднак, зазначыць, што прыкладаў, падобных да папярэдняга ў аўтарскіх тэкстах вельмі невялікая колькасць.

Часцей за ўсё ў прыродаапісальнай лірыцы Я. Коласа сустракаецца такое супрацьпастаўленне разгледжаных колераў, калі іх антанімічнасць праяўляецца ў межах адного кантэксту, дзе пераход ад цемры да святла, змена ночы і дня - сімвал перамогі дабрыні над злом:

Пройдзе ноч, згіне цьма, непраглядны мрок-цень [І; с.98] ;

І мне свеціш у тэй цемры яснаю зорой [І; с.93].

У аўтарскай пазіцыі можна выдзеліць дзве супрацьлеглыя тэндэнцыі: адна з іх апісвае веру ў аптымістычнае заканчэнне любой справы, добрае будучае і веру ў перамогу дабрыні над злом (як у прыведзеных вышэй прыкладах).

Другая ж, адваротная тэндэнцыя - апісвае непераможнасць чорных сілаў і бездапоможнасць чалавека ў змаганні з імі:

Над палямі мрок прарваўся , па нізінах расплыўся [І; с.31] ;

Церушыўся мрок бязмоўны і п’яніў мяне язмін [І; с.62] ;

Свет закрыла цьма густая [І; с.66] ;

Мрок насядае глыбей і цяжэй [І; с.119] ;

Хмурна. Глуха. / Цьма пануе [І; с.66].

Частым з’яўляецца таксама выпадак, калі Я. Колас выкарыстоўвае чорныя фарбы, цёмны свет пры апісанні рэалій асяроддзя, прыродных з’яў: пры дапамозе іх малюе ноч, палі:

Белым снегам замятае вецер чорныя палі [І; с.7 6] ;

А на беразе пад дубам, у ночку цёмную рыбак [І; с.1 0].

Да групы ахраматычных колераў таксама адносім белы, які даволі часта сустракаецца ў тэксце вершаў разгледжаных намі зборнікаў. Белы колер - гэта эквівалент дзённага святла, гэта сімвал малака і семені, што атаясамліваюцца з жыццём. Вельмі часта гэты колер выкарыстоўваецца для характарыстыкі белых вусаў, снегу што, магчыма, вядзе свой пачатак яшчэ з вуснай народнай творчасці: белы снег, белы дзень, белыя росы, анёл белы [11; 48]. Белы, светлы колер у аўтара ў асноўным апісвае з’явы прыроды: неба, снег, палі:

А над палямі ў ясным небе [І І; с.1 30] ;

Белыя хмаркі над намі гулялі [І; с.3 4] ;

І толькі зоркі пабялелі / У хаце дзверы зарыпелі [ІІ; с.135] ;

Над табою месяц круглы / У ясным небе ціха плыў [І І; с.2 9] ;

К-во Просмотров: 303
Бесплатно скачать Курсовая работа: Колер і свет у прыродаапісальнай лірыцы Я. Коласа