Курсовая работа: Колер і свет у прыродаапісальнай лірыцы Я. Коласа

Космы густа ім абвіты; /У ясным снезе маладняк [І; с.2 4] ;

Рады белай мы зіміцы,/ Рады з ёю ваяваць [І; с.7 6] ;

Усё змяшаецца ў тумане, /У белым попеле снягоў [І; с.7 5] ;

Белым снегам замятае /Вецер чорныя палі [І; с.7 6] ;

Скверыць холад. Пабялелі/ Вусы, світка вазака [І; с.2 4].

Белы колер - гэта яшчэ і колер срэбра, а срэбра - гэта колер Месяца і патоку прарокаў, што ачышчаюць аўру зямлі. Нядзіўна, што ў паэтычных творах наогул і у творах Я. Коласа ў прыватнасці, заўсёды нясе дадатную ацэнку:

Прыбіты вадою на срэбраны гак [ІІ; с.163] ;

Пад горкаю, бы срэбраны равок [І; с.161] ;

Як срэбра блішчалі [І; с.34].

Як бачна з папярэдніх прыкладаў, колер серабра ўводзіцца аўтарам у паэтычны тэкст пры дапамозе прыёма параўнання.

Як зазначана вышэй, да ахраматычных каларонімаў належаць найменні колеру, што абазначаюць усе адценні шэрага. Хутчэй за ўсё, сустракаюцца найменні шэрага колеру пры апісанні стану прыроды, асаблівасцяў надвор’я:

Заслоны шэрыя смугі [І; с.169].

Калі прыняць пад увагу, што да ахраматычных колераў, акрамя непасрэдна белага і чорнага належаць яшчэ і ўсе адценні шэрага, то да названай катэгорыі варта аднесці знойдзеныя ў паэтычных зборніках Я. Коласа каларонімы:

Крыштальны (Ой, гладзь нябёс далёкая, крыштальная, глыбокая!) [І; с.91] ;

Брыльянцісты (І брыльянцістаю расою) [ІІ; с.115].

Празрысты (У сіняй далечы празрысты туман ) [І; с.51].

Адзначаныя вышэй каларонімы фактычна не маюць свайго выразнага колеру, а семантычна абазначаюць тое, што “прасвечваецца, прапускае праз сябе святло”, “празрысты".

2.3 Храматычныя каларонімы ў прыродаапісальнай лірыцы Я. Коласа

Побач з колера-светлавой і светлавой эстэтыкай вылучаецца таксама эстэтыка ізаляванага колеру. Колер валодае найбольшай ступенню эмацыянальнага ўздзеяння, ён можа нават выступаць адносна незалежным носьбітам пэўнага настрою, ідэйна-вобразнага зместу.

Трэба адзначыць, што адзін і той жа каларонім у розных дыстрыбуцыйных умовах можа мець розную канатацыю.

Класічная эстэтыка лічыць ізаляванасць колеру, яго якасці асноўным крытэрыем прыгажосці.

У храматычнай групе каларатываў перш за ўсё неабходна адзначыць ужыванне ў паэтычных тэкстах назваў “колер”, “фарбы”, якія абагульнена называюць наяўнасць колеравай лексікі:

І сабрала неба фарбы колераў дзівосных [І; с.32].

Група храматычных колераў найбольш багата прадстаўлена з боку прыметнікаў, якія называюць адценні зялёнага колеру. Трэба сказаць, што гэты колер уваходзіць у групу самых глыбока сімвалічных колераў: можна прывесці для ілюстрацыі гэтага выказвання той факт, што зялёны колер складае колеравую гаму на сучасным сцягу Беларусі. Гэта свет зялёных раслін, без якіх немагчыма жыццё і якія сваімі каранямі ідуць у зямлю, а лістамі цягнуцца да неба [11; 49]. Паколькі ў межах дадзенай курсавой работы намі разглядалася толькі прыродаапісальная лірыка, то ўжыванне ў згаданых вершах зялёнага колеру натуральна для апісання аўтарам з’яў жывой прыроды: лісця дрэў, поля, леса:

Зялёнае мора ржаных каласоў [І; с.51] ;

Разгорнуць шырока зялёныя крылы [ІІ; с.287] ;

Зелянеюць два-тры клёны [І; с.15] ;

У зелень убрала вясна [І; с.88] ;

К-во Просмотров: 306
Бесплатно скачать Курсовая работа: Колер і свет у прыродаапісальнай лірыцы Я. Коласа