Курсовая работа: Колер і свет у прыродаапісальнай лірыцы Я. Коласа

Зелянее луг, ралля [І; с.73] ;

Глуха шэпча лес зялёны [І; с.62] ;

Зялёныя межы далёкую гладзь [І; с.51].

Частотным з’яўляецца таксама ўжыванне ў паэтычных тэкстах аўтара лексем, якія называюць адценні блакітнага і сіняга колераў. Паколькі гаворка ідзе пра прыродаапісальныя вершы, то сіні і блакітныя колеры ў іх у большасці выпадкаў апісваюць і характарызуюць неба:

У сіняй далечы празрысты туман [І; с.51] ;

Па сіняй раўніне [І; с.88] ;

Тоне ў сінечы арэхавай гай [ІІ; с.297] ;

Бруяцца ў сіняй глыбіні [І; с.169] ;

У глыбіні блакітнага прастору [І; с.161] ;

А ў небе сінім, полі [І; с.99].

Таксама ў групе храматычных колераў поруч з малаўжывальным прыметнікам “жоўты” (Поле - жоўты пясок [І; с.29] ; І жоўць пяскоў на сонечным угрэве [І; с.160]) зафіксаваны прыметнікі “залаты", “залацісты". Як правіла, у мастацкіх тэкстах гэтыя прыметнікі ўжываюцца з даданым канататыўным значэннем у метафарычных спалучэннях. Але ў нашым выпадку семантычнае значэнне адзначанага калароніма прамое - ён называе з’явы прыроды (лісце дрэў, поле, каласы), што маюць такі колер:

Боязна шэпча трава, чараты, у хмарах знік месяца рог залаты [І; с.119] ;

Як залаты агністы жвір [І; с.85] ;

Сыпаць золата над гаем і над пералескам [І; с.31] ;

Светлыя хмаркі, рунь залатая [І; с.43].

Дастаткова распаўсюджанымі ў прыродаапісальных вершах Я. Коласа з’яўляецца чырвоны колер. Гэты колер ужываецца аўтарам пры апісанні заходу сонца, характарыстыкі месяца:

Чуць-чуць дрогне, праліецца чырвань на усходзе [І; с.31] ;

Стаў чырван месяц круглаліцы [І; с.85] ;

Ткуць у шоўк чырвоны [І; с.32].

Побач з прыметнікам “чырвоны” для перадачы адзначанага адцення, аўтар ужывае і назоўнік “багра”:

Жывою баграю па лесе [І; с.51] ;

Выяўлена таксама адзінкавая характарыстыка лесу пры дапамозе якаснага прыметніка “смуглы”:

Высокі, смуглы лес ціхутка гаварыў [І; с.10].

Такім чынам, аналіз прыметнікаў колеру ў разгледжаных зборніках дазволіў выявіць каляровую палітру паэта. Можна сказаць, што для паэзіі Я. Коласа характэрна шырокае ўжыванне колеранайменняў “халоднага” спектру. Менавіта зялёны і сіні колеры актывізаваны тэматыкай паэтычных дыскурсаў паэта (тэма прыроды, тэма жыцця чалавека ў еднасці з прыродай).

Звяртаючыся да характарыстыкі псіхолагамі чалавека ў сувязі з яго прыхільнасцю да цёплых ці халодных колераў, можна адзначыць, што А. Салавей у большай ступені экстравертыўная (скіраваны да знешніх аб’ектаў), чым інтравертыўная (скіраваная на ўнутраны свет думак, перажыванняў, самапаглыблення).

Заключэнне

Несумненна, што колеранайменні з’яўляюцца неад’емнай часткай слоўніка кожнага мастака, паколькі апісанне жыцця чалавека, прыроды, самых розных рэалій не можа быць поўным, дакладным без ужывання гэтай групы лексікі. Але такая роля каларатываў характэрна для ўжываня іх у рознай колькасці і разнастайнасці любым і кожным носьбітам мовы. У мастацкім творы, зразумела, скарыстоўваюцца каларатывы ў намінатыўнай функцыі, але толькі ёю іх ужыванне не абмяжоўваецца, бо спецыфічнай уласцівасцю мастацкага маўлення з’яўляецца сэнсавая шматпланавасць слоў, ужыванне іх у мэтах мастацкай вобразнасці.

К-во Просмотров: 304
Бесплатно скачать Курсовая работа: Колер і свет у прыродаапісальнай лірыцы Я. Коласа