Курсовая работа: Колер і свет у творчасці А. Салаўя

Трэба адзначыць, што адзін і той жа каларонім у розных дыстрыбуцыйных умовах можа мець розную канатацыю.

Класічная эстэтыка лічыць ізаляванасць колеру, яго якасці асноўным крытэрыем прыгажосці.

У храматычнай групе каларатываў перш за ўсё неабходна адзначыць ужыванне ў паэтычных тэкстах назваў “колер”, “фарбы”, якія абагульнена называюць наяўнасць колеравай лексікі:

Сярод іх шмат такіх цудоўных хварбаў, што лепшых нельга больш знайсці нідзе;

Вянок свій промневы уладзе на хварбы;

У тых жа хварбах шырокім шляхам лета прыставала;

І восень ува ўсіх сваіх калёрах схіляецца ў паклонах

Краса ў вясновых зыркіх хварбах.

Група храматычных колераў найбольш багата прадстаўлена з боку прыметнікаў, якія называюць адценні блакітнага і сіняга колераў.

Часцей за ўсё гэты колер выкарыстоўваецца паэтам для апісання нябёсаў. З кантэкстаў можна зразумець, што гэты колер асацыіруецца менавіта з небам Радзімы:

Узняўся сокам у блакіт;

Неба - вечная сінь;

Блакіт нябёсаў; сінь азёраў;

У сінім небе сівыя воблакі плывуць;

Радзіму маю я, дзе неба йшчэ сіней;

Нат неба сіняга аблонь пунсуе;

Любіў вясной глядзець у сінь нябёсаў;

Частотнымі таксама з’яўляюцца спалучэнні, дзе сіні (зрэдку) і блакітны (часцей) колеры служаць для апісання вачэй:

Усмешка такая, і гэткі блакітны пагляд;

Тугой па дзяўчыне любімай, па ейных блакітных вачах;

Ах вочы, блакітныя вочы;

За ўсё сіней блакіт вачэй;

Заплюшчыў дзень змораныя сінія вочы;

Трэба адзначыць таксама выпадак, калі апісанне блакітнага колеру вачэй падаецца праз параўнанне: Вочы твае - васількі.

Упамінаецца аўтарам і кветка, што мае разглядаемы колер і з’яўляецца сімвалам Беларусі: Няма нідзе блакітных васількоў.

У храматычнай групе колераў па колькасці таксама выдзяляецца зялёны. Трэба сказаць, што гэты колер уваходзіць у групу самых глыбока сімвалічных колераў: можна прывесці для ілюстрацыі гэтага выказвання той факт, што зялёны колер складае колеравую гаму на сучасным сцягу Беларусі. Гэта свет зялёных раслін, без якіх немагчыма жыццё і якія сваімі каранямі ідуць у зямлю, а лістамі цягнуцца да неба [11; 49]. Так, у зборніках вершаў А. Салаўя сустракаем наступныя прыклады ўжывання дадзенага колеру:

К-во Просмотров: 349
Бесплатно скачать Курсовая работа: Колер і свет у творчасці А. Салаўя