Курсовая работа: Вобразы кахання ў беларускім арнаменце
Адным з яскравых помнікаў нашай беларусскай нацыянальнай культуры з’яўляеццца мастацтва вышывання і астаўленныя ў спадчыну – вышытыя вырабы.
Сучасныямайстрызапазычаюцьзскарбніцнароднайспадчыныцудоўныяўзоры, выкарыстоўваюцьякстарадаўнія, большскладаныя, такіновыя - дэкаратыўныя, лягчэйшыяўвыкананні - швы, ствараючыновыяўзорынароднайтворчасці.
Беларусскі арнамент змяшчае вялікую колькасць узораў, якія маюць сваю мову і сваю гісторыю.
Ў вышыўцы значнае месца займаюць вобразы кахання і вобразы любві. Аб гэтым сведчыць вялікая колькасць вырабаў з элементамі любоўнай тэматыкі.
Каханне і любоў адныя з вечных і моцных пачуццяў народа, якія дапамагаюць ствараць ў мастацтве неверагодныя вобразы і кампазіціі.
Вышытыя рэчы можна прачытаць. Яны змяшчаць у сабе цэлыя гісторыі і лес людзей.
Многія вучоныя напраўляюць сваю дзейнасць на растлумачванне вобразаў у беларускім арнаменце, у тым ліку і вобразаў кахання.
Такім чынам аб’ектам нашага курсавога праекту з’яўляецца беларускі народны арнамент.
Прадметам нашай дейнасці выступаюць вобразы кахання ў беларускім народным арнаменце.
Мэта: 1) аналіз вобразаў кахання ў беларускім арнаменце;
2) выкананне арнаментальнага пано «Гісторыя кахання»
Задачамі праекту з’яўляюцца наступныя:
1) Аналіз метадычнай, перыядычнай, навуковай і інцэклапедычнай літаратуры;
2) Адзначыць пэўныя асаблівасці рускага і украінскага арнаментаў;
3) Вызначыць некаторыя асаблівасці беларусскага арнаменту;
4) Вызначыць роль вобразаў кахання ў беларускім арнаменце.
Першыя даследчыкі матэрыяльнай культуры беларусаў М. Я. Нікіфароўскі, Е. Р. Раманаў, І. А. Сербаў і іншыя імкнуліся зафіксаваць асаблівасці вышытых узораў.
Найбольш дакладна разглядае вобразы кахання ў сваей кнізе «Беларускі арнамент» аўтар і даследчык Кацар М.С , які вызначае найбольш распаўсюджаныя вобразы кахання і таксама вобразы любві ў беларускім арнаменце. Прыводзіць варыяціі вобразаў па розным рэгіенам нашай Бацькаўшчыны.
Адной з асноўных праблем сучаснага даследавання вобразаў кахання ў беларускім арнаменце з’яўляецца праблема растлумачэння некатарых вобразаў, якія маюць аўтабіяграфічны характар.
Такім чынам, вобразы кахання як і шматлікія іншыя вобразы з’яўлюцца неад’емнай часткай гісторыі беларускага мастацтва так і часткай сучаснага.
РАЗДЗЕЛ 1ГІСТАРЫЧНЫЯ ЗВЕСТКІ АБ АСАБЛІВАСЦЯХ АРНАМЕНТУ
1.1Гісторычныя звесткі аб асаблівасцях арнаменту славянскіх народаў
1.1.1Асаблівасці рускага арнаменту
Мастацтва вышывання мае шматвяковую гісторыю. Аб існаванні вышыўкі ў эпоху Старажытнай Русі кажуць знаходкі археолагаў, якія адносяцца да 9-10 стагоддзяў. Гэта – фрагменты адзення, упрыгожаныя ўзорамі, выкананыя залатымі ніткамі. Залатым швом у далёкія часы ўпрыгожвалі прадметы быту, адзенне шляхты.
Паступова мастацтва вышывання распаўсюджваецца паўсюдна. Ў абіход ўвайшло слова арнамент.
Слова арнамент у перакладзе з лацінскага азначае упрыгожваць.
Арнамент выконваюць на вырабах прыкладнога мастацтва, таму ён з'яўляецца неад'емнай часткай гэтага выраба і цалкам залежыць ад яго формы, матэрыялу і прызначэння .
Пры перапрацоўцы малюнка ў арнамент адбіраюцца асноўныя, характэрныя рысы прадмета (напрыклад, кветкі, птушкі).
Пры стварэнні ўзораў для сучасных вырабаў мастакі часта выкарыстаюць матывы сялянскай вышыўкі 18- 19 стагоддзяў, у якіх заўсёды захоўваюцца прынцыпы арнаментальнай кампазіцыі.
Трактоўка ва ўзорах матываў расліннага або жывёльнага паходжання залежыць ад характару арнаменту, фактуры тканіны, тэхнікі выканання. Так, напрыклад, арнамент ягад і лісцяў ў трактоўцы можа быць розным і залежыць ад таго, якімі швамі ен будзе выкананы.
Характар кампазіцыі ў большай ступені вызначаецца рытмам – заканамерным чаргаваннем асобных элементаў або групы элементаў у арнаменце, што спрыяе дасягненню выразнасці кампазіцыі, выразнасці яе ўспрымання.
Для пабудовы арнаменту могуць быць выкарыстаныя геаметрычныя формы (трыкутнікі, квадраты, зоркі, акружнасці і г.д. ), а таксама хвалепадобныя, ламаныя лініі, спіралі (малюнак 1.1.1.1) і г.д., раслінныя матывы (лісце, кветкі, галіны, дрэвы і г. д.), малюнак выяў жывёл (казуркі, птушкі, рыбы, звяры), а таксама постаць чалавека ў вельмі абагульненай форме. Часам у арнаменце геаметрычныя формы спалучаюцца з матывамі прыроды. Усе часткі арнаменту павінны быць супамернымі.
--> ЧИТАТЬ ПОЛНОСТЬЮ <--