Курсовая работа: Вобразы кахання ў беларускім арнаменце

Зязюлю частей вышываюцьна посцілках і ручніках.

Калі яна паказана ў спалучэнні з зоркамі – сімваламі дзяцей, значыць, твор прысвечаны мацярынскаму гору: ці сын загінуў навайне, ці нехта з дзяцей памёр (малюнак 2.1.2.1).

Зязюля разам з букетам абазначае, горкую ўдовіну долю і няшчаснае каханне, разлуку закаханых (малюнак 2.1.2.2) [7, с.137].

Такім чынам, зязюля – гэта сімвал няшчаснага кахання, які ў сваю чаргу можа быць сімвалам гора, страты і г.д., гэта залежыць ад матываў вышыўкі.

2.1.3 Русалка як сімвал трагічнага нераздзеленага кахання

Трагічнае, нераздзеленае каханне дзяўчыны апета ў мастацкай творчасці многіх народаў Еўропы і звязваецца звычайна з вобразам русалкі. У старажытнай Грэцыі русалак, або німфаў, было некалькі: дрыяды – лясныя, наяды – рачныя, нерэіды – марскія русалкі.

У павер'ях старажытных славян русалкамі рабіліся няхрышчаныя дзяўчынкі, калі яны паміралі. Але часцей – падманутыя, кінутыя, няшчасныя дзяўчаты, якія тапіліся з гора.

З глыбокай старажытнасці ў славян вядомы абрадавыя ігрышчы – Русаллі. Яны былі звязаны з аграрнай магіяй, вераю ў русалак, якія распараджаліся воднай стыхіяй і забяспечвалі ўраджай. Было гэта і свята дзяўчат, у якім спалучаліся энергія маладосці і трагізм няшчаснага кахання, радасць і смутак, абрадавая магія і звычайная весялосць.

Русалка ў народнай мастацкай творчасці выяўляецца па-рознаму, але звычайна ў выглядзе букета кветак, які сваім сілуэтам нагадвае дзявочую фігуру на кусце. На ўвазе маецца куст каліны, якую звычайна звязваюць з вобразам дзяўчыны, што пакутуе ад няшчаснага кахання (малюнак 2.1.3.1).

Акрамя сімвалічнага куста каліны русалка часам паказвалася і больш рэалістычна. Аднак, рэалізм тут даволі адносны. Фігуры моцна стылізаваныя, сілуэтам нагадваюць Ладу, Лёлю і іншыя жаночыя вобразы (малюнак 2.1.3.2) [7, с.138].

Такім чынам, русалка – гэта сімвал нераздзеленага кахання, сімвал дзяўчыны, якая пакутае ад нясчаснага кахання, але ж пры гэт?

К-во Просмотров: 298
Бесплатно скачать Курсовая работа: Вобразы кахання ў беларускім арнаменце