Курсовая работа: Вобразы кахання ў беларускім арнаменце
славянскага арнаменту;
- арнамент славянскіх народаў мае фальклорны характар.
1.2Тэарэтычны аспект вывучэння арнамента
1.2.1 Паняцце арнаменту і яго класіфікацыйная характарыстыка
Арнаментам (ад лацінскага ornamentum – упрыгожванне) называецца ўзор, які характарызуюцца рытмічным раскладам элементаў. Чалавек з даўніх часоў упрыгожвае арнаментамі розныя прадметы: посуд, прылады і зброю, тэкстыльныя вырабы, меблю, кнігі, архітэктурныя будаванні і г.д. Усё тое, што людзі бачаць, а майстры робяць сваімі рукамі, павінна адказваць не толькі свайму функцыянальнаму, утылітарнаму назначэнню, але і радаваць вока прыгажосцю. Акрамя чыста эстэтычнай функцыі арнамент традыцыйна нясе інфармацыю аб уладальніке, а раней выконваў і ролю талісмана, напрыклад, аберега ад злых сіл. Таму пры стварэнні ўзораў у народным стыле неабходна ўлічваць сэнсавае значэнне іх асобных матываў [17, с.12].
Па віду выяўленчага элемента, або матыва, які выкарыстоўваецца ў арнаменце, яго падзяляюць на:
1. Геаметрычны (кропкі, стужкі - ламаныя, прамыя і зігзагападобныя, кругі, ромбы, шматгранікі, зоркі, крыжы і г.д.).
2. Раслінны (які стылізуе лісці, кветкі, плады, у прыватнасці лотас, акант, лілія, гронка вінаграда і г.д.).
3. Анімалістычны, які стылізуе фігуры або часткі фігур рэальных або фантастычных жывёл (леў, л'віныя лапы, арол, паўлін, рыба і дэльфін, змяя, матылёк, сфінкс і г.д.).
4. Прыродны, які стылізуе з'явы прыроды (маланкі, арэол пламені, сонца, месяц, зоркі іг.д.) [15,с.35].
5. Геральдычныя матывы: гербы і іх элементы, найбольш цэннымі якасцямі якіх з'яўляюца прастата і лаканізм, і якія ў апошні час шырока выкарыстоўваюцца пры распрацоўке таварных знакаў [10 , с.34].
Выкарыстоўваюцца таксама так званыя комплексныя матывы, – матывы з двайным назначэннем: утылітарным і дэкаратыўным, выяўленчым. Да іх адносяцца мастацкія або арнаментальныя надпісы, напрыклад, арабская або старажытнаруская вязь, стылізаваныя кітайскія іерогліфы.
У гэтых выпадках надпіс нясе сэнсавую нагрузку і адначасова з'яўляецца ўпрыгожваннем.
Сімвалічныя матывы, напрыклад, трохвугольніксімвалізуе горы; круг, спіраль - сонца або месяц; круг, які падзелен надвае сінусоідай – знак інь-янь – абазначае непадзельнасць жаночага і мужчынскага пачаткаў [8, с.145].
1.2.2 Кампазіцыя арнаменту і яе асноўныя матывы
Вывучэнне арнаменту патрабуе агульнай сістэматызацыі шматлікіх і разнастайных па тэматыцы матываў, якія ва ўзоры звязаны паміж сабой і ўтвараюць цэласную і адзіную кампазіцыю.
Сярод вышэй адзначаных матываў пануючае становішча займаюць геаметрычныя, бытаванне якіх у той ці іншай ступені прасочваецца на Беларусі паўсюдна. Важнай умовай атрымання вышыванага геаметрычнага арнаменту з'яўлялася выкарыстанне льняной даматканкі, перапляценне нітак якой утварала дробна-сятчатую структуру з роўнымі строгімі лініямі папярочна-падоўжных напрамкаў [ 6, с.107].
Традыцыйны геаметрычны арнамент беларускай народнай вышыўкі, падобна да арнаменту іншых усходнеславянскіх народаў, не вызначаўся асаблівай разнастайнасцю састаўных элементаў. Яго асноўнымі фігурамі былі ромбы, квадраты, крыжы, разеткі, зоркі, трохвугольнікі, прамыя і ламаныя лініі [1 , с.103].
Сярод пералічаных элементаў цэнтральнае месца адводзілася ромбу. Звычайна ён з'яўляўся стрыжнем кампазіцыі, вакол якога групаваліся астатнія фігуры. Семантыка ромбу вельмі разнастайная: 1) ромб (ці квадрат) ускладняўся прадаўжэннем двух сумежных бакоў, якія ўтвараюць верхні і ніжні вуглы; прадаўжэннем усіх чатырох бакоў у абодвух напрамках (малюнак 1.2.2.1); дапаўненнем двума, трыма ці большай колькасцю паралельных і роўных (грабеньчатых) адрэзкаў, размешчаных на ўнутраных і вонкавых баках (малюнак 1.2.2.2; малюнак 1.2.2.3); злучэннем парамі грабеньчатых адрэзкаў (малюнак 1.2.2.4). Нярэдка прадоўжаныя бакі ўскладняліся ромбамi па ўсіх вуглах. Узнікала крыжа-падобная рамбічная канструкцыя (малюнак 1.2.2.5).
Вядучая роля ромба ў беларускім геаметрычным вышываным арнаменце дасягалася не толькі разнастайнасцю форм унутранага малюнка, закончанасцю контураў, але і кантрастным вылучэннем яго на фоне іншых матываў ці, наадварот, аднастайным запаўненнем акаляючага фону.
Акрамя рамбічных фігур у геаметрычных узорах беларускай народнай вышыўкі значнае месца займаў крыж. Часцей за ўсё гэта касы роўнаканцовы крыж, абазначаны лінеарна або шырокай палосай. Ён можа быць упісаны ў іншыя фігуры або складаць самастойны рапорт арнаментальнай кампазіцыі.
Устойлівым матывам з'яўляецца ўпамянутая вышэй ромба- крыжападобная канструкцыя (малюнак 1.2.2.6). Розныя прапорцыі паміж велічынёй цэнтральнага бакавых ромбаў даюць мноства варыяцый.
Значнае месца ў беларускай вышыўцы займае матыў, які ўмоўна можна назваць разеткай. Гэта могуць быць васьмівугольныя зоркі, упісаныя ў ромб ці апісаныя вакол яго (малюнак 1.2.2.7).
У раслінна-геаметрычных узорах трансфармацыя разеткі вядзе да стварэння стылізаванай кветкі з пялёсткамі мяккіх круглявых контураў (малюнак 1.2.2.8).
Агульнаэтнічная і рэгіянальная своеасаблівасць вышыванага арнаменту любога тыпу, у тым ліку геаметрычнага, складаецца з некалькіх фактараў. Да іх адносяцца асартымент матываў і іх тыпалагічных варыянтаў, прынцыпы сіметрыі, асаблівасці тэхнічнага выканання і каларыту [19 , с.109].
Разнастайнасць арнаментальных кампазіцый па законам сіметрыі зводзіцца да трох відаў: бардзюры,сеткі, разеткі (медальены).
Бардзюры – пераважны від арганізацыі арнаментальных матываў беларускай народнай вышыўкі. Бардзюр – гэта бясконцы рад фігур, размешчаных уздоўж яго восі і валодаючых адным з відаў сіметрыі [ 21, с.85].
Пры нанясенні геаметрычнага арнаменту ў выглядзе бардзюраў выкарыстоўваліся практычна ўсе віды лічаных аздабляльных швоў па суцэльнай, а таксама разрэджанай тканіне. Аднак традыцыйным і пераважным тэхнічным прыёмам з'яўляўся нацяг, які выконваўся пражай чырвонага колеру [10 , с.112] .
У беларускай народнай вышыўцы выкарыстоўваецца таксама сятчаты арнамент: фігуры на плоскасці размяшчаюцца ўздоўж прамых ці нахіленых восей (прамая ці косая сетка).
На рубяжы стагоддзяў паміж вышываным геаметрычным арнаментам з яго абстрактнымі формамі і выяўленчым раслінным матывам, у цэлым рэалістычным, існаваў даволі вялізны пласт раслінна-геаметрычных узораў [10, с.115] .
Адна з прычын з'яўлення новых узораў – адыход ад строгіх лінейных форм старажытных матываў.
Трансфармацыя геаметрычных узораў у раслінна-геаметрычныя мела пэўныя заканамернасці. Хутчэй змяняліся разеткі і зоркі, якія лёгка ператвараліся ў стылізаваныя кветкі.