Курсовая работа: Жанр пародыі і эпіграмы ў беларускай літаратуры

Змест

Уводзіны

Глава І. Вызначэнне месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры

1.1 Дыферэнцыяцыя поглядаў даследчыкаў на сатырычны род

Літаратурная пародыя як жанр мастацкай творчасці

Асаблвасці развіцця эпіграмы як літаратурнага жанру

Глава ІІ. Пародыя і эпіграма ў беларускай літаратуры

2.1 Працэс станаўлення і развіцця жанру пародыі ў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя

2.2 Парадыйная спадчына Г. Юрчанкі

Заключэнне

Спіс літаратуры

Уводзіны

Дастаткова вялікая колькасць даследчыкаў прысвяцілі свае працы апісанню сутнасці, этапаў станаўлення парадыйнага жанру ў беларускай літаратуры. У гэтай сувязі мэтазгодна назваць некаторыя прозвішчы.

Так, даследчык Літвінава Ю. аналізуе рысы сатыры і гумару ў паэтычных творах Уладзіміра Караткевіча (“Сатыра і гумар у паэзіі Уладзіміра Караткевіча”). Зянько А.І. разглядае сатырычнае на базе дакастрычніцкіх апавяданняў Якуба Коласа (" Сатырычны аркан на злабадзённыя праблемы свайго часу”). Ролю сатырычных твораў у літаратурным працэсе перыяду Вялікай Айчыннай вайны раскрывае літаратуразнаўца Багрова Д. у сваёй працы “Беларуская сатырычная літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны". Літаратурная пародыя як жанр мастацкай творчасці аналізуецца і ацэньваецца ў працы Наркевіча А. “Зайздросны талент пераймальніка”.

Плённа займаецца даследваннем жанрава-стылёвых асаблівасцяў беларускай сатырычнай прозы 1920-1930-х гг. даследчык літаратуры, кандыдат філалагічных навук В.Ф. Падстаўленка (“Крывое люстэрка трагедыі: тэндэнцыі развіцця беларускай сатырычнай прозы 1920-1930-х гг. ”).

Праца Шчэрбы С. “Парадыяванне як спосаб сатырычнай тыпізацыі ў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя" прысвечана раскрыццю сутнасці і асаблівасцяў працэсу парадыявання ў паэзіі і прозе ХХ стагоддзя. Аб’ектам аўтарскай увагі ў дадзенай працы выступаюць творы Ядвігіна Ш., Я. Коласа, К. Крапівы.

У выдавецтве “Ураджай” выйшла “Анталогія беларускай пародыі", якая ўпершыню сабрала пад адной вокладкай пародыі амаль на паўтысячы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Выданне раздзелена на дзве асобныя кнігі: адна змяшчае пародыі на вершы, другая - на прозу. Укладальнік і аўтар прадмовы Анатоль Кудласевіч надзвычай сур’ёзна падышоў да тэмы. Пародыя ў згаданых кнігах разглядаецца не толькі як літаратурны жанр, але і як з’ява жыцця. Пры складанні анталогіі аўтар уключаў па адной лепшай пародыі на аднаго пісьменніка.

Што да беларускай эпіграмы, то яшчэ ў 30-х гадах ХХ стагоддзя быў выдадзены зборнік літаратурных пародый і эпіграм. Сярод яго аўтараў значыліся вядомыя паэты Кандрат Крапіва, Тодар Кляшторны, Сяргей Дарожны, Андрэй Александровіч, Цішка Гартны.

Мэтай даследавання нашай курсавой працы з’яўляецца: вылучэнне месца і ролі пародыі і эпіграмы ў беларускай літаратуры.

Адпаведна, перад курсавой работай ставяцца наступныя задачы :

Прааналізаваць літаратуразнаўчыя крыніцы, тэмы якіх прысвечаны

разгляду пародый і эпіграм беларускай літаратуры;

Вызначыць месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры;

Ахарактарызаваць літаратурную пародыю як від мастацтва;

Апісаць парадыйную спадчыну Г. Юрчанкі.

Аб’ектам даследавання выступаюць парадыяванне і эпіграмы.

У якасці прадмета даследавання можна вылучыць парадыйныя творы і эпіграмы пісьменнікаў ХХ стагоддзя.

Глава І. Вызначэнне месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры

1.1 Дыферэнцыяцыя поглядаў даследчыкаў на сатырычны род

Праблема літаратурных родаў, на думку некаторых даследчыкаў - адна з самых складаных у тэорыі літаратуры. З часоў Арыстоцеля (які першы вылучыў тры асноўныя роды) і да нашага часу сістэма гэтая сістэма перапрацоўвалася (так, напрыклад, з’явіліся ліра-эпічны, ліра-драматычны, мастацка-гістарычны роды літаратуры, а некаторыя даследчыкі вылучаюць яшчэ і сатырычны.

Розныя даследчыкі мінулых стагоддзяў мелі свае погляды на праблему вызначэння месца і ролі сатырычных твораў у літаратуры.

Так, вядомы нямецкі філосаф Георг Гегель пісаў, што звычайныя тэорыі не ведалі, што рабіць з сатыраю, і ім было цяжка вырашыць, да чаго яе аднесці. Бо ў сатыры зусім няма нічога эпічнага, а да лірыкі яна, уласна кажучы сама не падыходзіць" [19; С.93].

--> ЧИТАТЬ ПОЛНОСТЬЮ <--

К-во Просмотров: 289
Бесплатно скачать Курсовая работа: Жанр пародыі і эпіграмы ў беларускай літаратуры