Курсовая работа: Жанр пародыі і эпіграмы ў беларускай літаратуры
Не заўсёды належнай якасці прыгодніцкія творы, і ў пародыі на У. Шыціка “На ўлонні сусвету" парадыст піша пра прыгоды піфпафлётаўцаў на планеце Сымонаўка, на якой яны апынуліся з дапамогай аўтамотаэлектроналёта з пазасветлавой хуткасцю і на якой гераіня “з натугай паклала на плячо лом і стомлена пайшла да кар’ера”. Дэтэктыўная тэма распрацавана ў пародыях на творы П. Кавалёва, А. Капусціна, А. Шышкова.
Сустракаецца легкаважнасць, павярхоўнасць у песенных тэкстах, пра што засведчана ў пародыях на тэксты А. Дзеружынскага, У. Карызны.
Маладыя калі-некалі перабіраюць меру ў апісанні маленства і ледзь не пішуць мемуары пра ўчарашні дзень. Г. Юрчанка гэта тонка адлюстраваў у пародыі “З мемуараў некаторых маладых паэтаў". Здараецца, што не заўсёдыўдаецца мемуарнасць і сталым майстрам (пародыі “Незабыўнае", “Усё ў мінулым”).
Як памятаецца, існуе такое правіла: для дзяце трэба пісаць так, як і для дарослых, толькі яшчэ лепш. Тым не менш, творы для дзяцей нярэдка неглыбокія па задуме, спрошчаныя, з іх востра вытыркае павучальнасць. Парадыст крытыкуе просталінейнасць, знешнюю займальнасць (пародыі “Вянок і вершы", “Выкрыццё”). Супраць сюсюкання скіравана пародыя “Калыханачка". Звышмера ў памяншальна-ласкальнай лексіцы стварае смешную калізію.
Аддаючы належнае таленту, вопыту, моўнаму слыху Я. Скрыгана, парадыст выступае супраць яго некаторых улюбёных форм, якія трапна, праўда, у іншай сітуацыі, назваў скрыганізмамі, супроць падкованы, адукованы, бракованы, апрацованы, усталёванасць. Над захапленнямі дыялектнай лексікай паэт падсмейваецца ў пародыях “Бабкавічы", “Па дарозе ў Стараградак", “Бабровыя ловы".
Аддаючы перавагу памяркоўнаму гумару, парадыст можа быць і з’едліва-вострым, бязлітасна едкім.
Перападае ад яго сябрам па сатырычным цэху. Неяк здрабнела ў апошні час байка. Прытупілася яе вастрыня, адчуваецца коўзанне па паверхні. І з-пад пяра Г. Юрчанк з’явілася байка “Кузьма і штаны". Гэта ўзор антыбайкі, узор, якой байка не мае права быць. Ужо загаловак насцярожвае. І сапраўды, пародыя паведамляе, як праз ранішнюю мітрэнгу “Кузьма Кузьміч, памначканторы" пайшоў на слжбу без штаноў. Сапраўды, якая патрэба пісаць байку да наступнай высновы:
Мараль? Калі выходзіш з хаты,
Не забывай надз?