Курсовая работа: Жанр пародыі і эпіграмы ў беларускай літаратуры

Такім чынам, мы маем два погляды на сатыру адзін - разгляд яе ў дачыненні да лірыкі (з характарыстыкай астатніх жанраў праз камічнае ці смешнае), і другі - разгляд яе як “пачуццяў", “адносін” аўтара да жыцця, якія праяўляюцца ў відах таго ці іншага жанру.

Калі звяртацца да больш сучасных сістэм, то можна назваць рускага літаратуразнаўцу Барыса Тамашэўскага, які разглядае сатыру ў сувязі з формамі жанру (напрыклад, адной з формаў рамана ён вылучае “сатырычны раман”). Але трэба адзначыць, што тэрмін “форма” даследчык прымяняе і ў дачыненні “малая форма", “вялікая форма". Такая з’ява можа прыводзіць да тэрміналагічнай блытаніны [6; С.110].

Сучасны рускі даследчык Міхаіл Палкін прытрымліваецца думкі, што “від” і “жанр" - тэрміны раўназначныя і ўзаемазамяняльныя. Жанравая спецыфіка, на яго думку, залежыць ад творчага метаду і асаблівасцей таленту пісьменніка. На думку даследчыка, своеасаблівасцю адрозніваюцца, напрыклад, творы пісьменнікаў-сатырыкаў і гумарыстаў.

Даследчык Леанід Цімафееў бачыць у сатыры асаблівую вобразную форму адлюстравання жыцця. І менавіта гэты факт, на думку аўтара, дазваляе вылучыць сатыру ў асобны род літаратуры.

Блізкія да думак Л. Цімафеева і разважанні даследчыка Якава Эльсберга. Па яго словах, сатыра не з’яўляецца ў дакладным сэнсе слова эпасам, бо ў ёй заўсёды адчуваецца прысутнасць сатырыка, да лірыкі яе таксама цалкам аднесці нельга. Урэшце, даследчык прыходзіць да высновы, што сатыра, якая стала самастойным родам літаратуры, разам з тым у кожным са сваіх твораў выяўляе рысы і асаблівасці, якія да вядомай ступені набліжаюць яе да іншых родаў літаратуры, разам з тым, у кожным са сваіх твораў выяўляе рысы і асаблівасці, якія да вядомай ступені набліжаюць яе да іншых родаў літаратуры - то да эпічных, то да лірычных, то да драматычных жанраў.

Існуе ў літаратуразнаўчых крыніцах і канцэпыі Івана Гутарава, які ўключае паняцці “сатыра", “гумар", “сарказм”, “іронія" для характарыстыкі звязаных з гэтымі паняццямі жанраў. У падобным рэчышчы разглядаюць гэтае пытанне Міхась Лазарук і Алена Ленсу ва “Уводзінах у літаратуразнаўства”. Праўда, больш падрабязна яны спыняюцца на такіх паняццях, як іронія і сарказм. А гумар і сатыру згадваюць у сувязі жанрам камедыі.

Сатыру, гумар, іронію, сарказм Іван Волкаў разглядае як тыпы мастацкага зместу. Тып мастацкага зместу, па аўтару, гэта сінтэз устойлівай характэрнасці жыцця, узвядзення яго да ўсеагульнай значнасці, асэнсавання, адзнакі і перастварэння ва ўяўленні пісьменніка.

Такім чынам, падводзячы вынікі ўсяго вышэйсказанага, прадстаўляецца магчымым даць азначэнні некаторым разгледжаным паняццям.

Камічнае - эстэтычная катэгорыя, якая адлюстроўвае ў мастацтве з’явы, што нясуць у сабе несуадноснасць, алегарычныя супярэчлівасці і гэтак далей, і ацэньвае іх апасродкавана, праз смех. Камічнае мае разнавіднасці: сатыру і гумар. Як бачна, некаторыя даследчыкі побач з сатыраю і гумарам называюць іронію, сарказм.

Іронія ж у сваім першапачатковым змесце - не самі насмешлівыя адносіны да жыцця, а сродак, пры дапамозе якога гэтыя адносіны раскрываюцца. Такім чынам іронія - адзін з тропаў, як і сарказм. Іронія - прыхаваная насмешка. Разнавіднасцю іроніі з’яўляецца сарказм - едкая, знішчальная насмешка. Сатыра і гумар увасабляюцца ў мастацкім творы праз мастацкія прыёмы, паэтычныя тропы: іронію, сарказм, гратэск, каламбур, гіпербалізацыю, парадзіраванне. Каб не парушаць адзінага крытэрыю падзелу на літаратурныя роды, мэтазгодна пакінуць сістэму з трох родаў літаратуры: эпасу, лірыкі, драмы. У такім выпадку сатыра і гумар уключаюцца ў мастацкі твор як пафас і уплываюць на від жанру, на яго асаблівасці. Кожны з родаў літаратуры мае сатырычныя, гумарыстычныя, сатырыка-гумарыстычныя жанры.

Літаратурная пародыя як жанр мастацкай творчасці

Літаратурная пародыя як жанр мастацкай творчасці мае даўнія традыцыі. Яна была вядома яшчэ ў антычным свеце, у старажытнай Грэцыі. Да нас дайшлі пародыі на вялікага Гамера. У Заходняй Еўропе яна асабліва развівалася ў сярэднія вякі. З ХVІІІ стагоддзя пародыя стала вядома і ў рускай літаратуры. Беларускія пародыі з’явіліся ў нашым стагоддзі і асабліва пашырыліся з развіццём літаратуры ў 20-х гадах. Тады пародыі пісалі М. Хведаровіч, З. Астапенка, Ю. Таўбін, А. Куляшоў. У пасляваенны час з пародыямі выступалі М. Паслядовіч, С. Шушкевіч, М. Скрыпка, Н. Гилевіч, Р. Барадулін, П. Місько. Сапраўднае ж развіццё беларуская пародыя атрымала ў наш час і звязана з імем Георгія Юрчанкі, які зрабіў яе сваім сталым заняткам, прафесійнай справай. У галіне пародыі ён працуе тры з паловай дзесяцігоддзі. Пры яго ўдзеле пародыя трывала прапісалася ў нашай літаратуры, набыла правы грамадзянства.

Існаванне жанру пародыі - адна з істотных прыкмет самастойнасці літаратуры. Пародыя на працягу тысячагоддзяў была яе пастаяннай спадарожніцай [9; С.18].

Надзвычай цікава паглядзець на беларсукую літаратуру з парадыйнага ракурсу, па-новаму прачытаць знаёмыя ўжо творы. Слова “пародыя” перакладаецца з грэчаскай мовы як “навыварат".

Роданачальнікам пародыі лічыцца грэчаскі пісьменнік Гіпанакт (памёр у 530-м годзе да н. э). А ўзнікла пародыя яшчэ раней. Да жанру пародыі звярталіся Шэкспір, Сервантэс, Шылер, Гётэ, Пушкін, Дастаеўскі [7; С.5].

Адна з першых беларускіх пародый - славутая ананімная паэма “Прамова Мялешкі", напісаная ў пачатку ХІХ стагоддзя. У парадыйных паэмах ХІХ стагоддзя “Энеіда навыварат" і “Тарас на Парнасе" востра высмейваюцца прынцыпы класіцыстаў. З гісторыі літаратуры вядома: рамантыкі пісалі пародыі на прадстаўнікоў класіцызму, рэалісты - на рамантыкаў. Пісалі пародыі Кандрат Крапіва, Паўлюк Трус, Аркадзь Куляшоў, Мікола Хведаровіч.

Пародыя - самастойная галіна, трывалы камель, крона на магутным ствале літаратуры. Гэта адметны від літаратурнай крытыкі. Яна нараджаецца ад клопатаў за стан літаратуры. Своеасаблівыя яе будовы, склад, гучанне паэтычнага слова. Яна выкарыстоўвала прыёмы, прынцыпы, метады, стыль, жанравыя асаблівасці, мову, граматычны лад таго ці іншага творцы. Пародыя развіваецца тады, калі літаратура дасягае сапраўднай сталасці, калі паспяхова развіваюцца ўсе яе віды і жанры, пра што Г. Юрчанка сказаў у невялікай прадмове-анатацыі да зборніка “Немеладычныя мелодыі”. Па яго меркаванні, галоўнае не ў тым, хто напісаў пародыю, а “галоўнае ж у тым, што гэта сама беларуская літаратура дасягнула такога ўзроўню сталасці і ўзмужнення, што спарадзіла сваю пастаянную і неад’емную спадарожніцу” [10; С.7].

Пародыя адкрывае пісьменніка ў некалькі незвычайным плане. У парадыста даследчыцкі падыход да ідэйна-мастацкіх і стылёвых асаблівасцяў твораў ці ўсёй творчасці пісьменніка. Ён праз павелічальнае школ гумара ці сатыры раскрывае адметнасць індывідуальна-творчага вобліку, аўтарскага почырку. Важныя сродкі пародыі - гіпербала, гратэск. Парадыст імітуе літаратурны твор камічнымі ці сатырычнымі прыёмамі, прымушае пісьменніка выказацца ў адпаведнасці з яго схільнасцямі, густамі, звычкамі, выказацца наперкор яго жаданню гаварыць самакрытычна, схіляе падаваць у перабольшанай форме сваі пралікі, недахопы.

Да паслуг парадыста багаты інструментарый. Гэта і спагадлівая ўсмешка, добразычлівы жарт, і лагодны гумар, мяккая смяшынка, і жартаўлівы намёк, сатырычная шпілька, з’едлівая іронія. Пад удар крытыкі падпадаюць асобныя радкі, няўдалыя творы і нават асобныя кнігі.

Парадысту, безумоўна, патрэбны і веды, і густ, і такт, каб беспамылкова выбраць від зброі і належным чынам яе прымяніць.

Поспехі беларускай літаратуры бясспрэчныя. Але крытыкаваць у ёй ёсць што. У празаікаў часам заўважаецца слізганне па паверхні апісываемых з’яў і працэсаў, празмернае захапленне словатворчасцю, дэалектызмамі, сустракаецца драбнатэм’е, шматслоўе.

У паэтаў можна сустрэць надзвычайную аблегчанасць або, наадварот, залішнюю ўскладненасць, калі за словам губляецца думка. Не вельмі шанцуе ў наш час і байцы. Мала сапраўдных набыткаў у песеннікаў. Нярэдка і ў крытыкаў можна прыкмеціць уяўную глыбакадумнасць. Так што, на думку многіх аўтараў, у сучасных парадыстаў шырокі абсяг дзейнасці.

Па-рознаму ставяцца розныя аўтары да пародыі. Напрылад, быў вельмі задаволены пародыяй на сябе аўтар песні “Бывайце здаровы" Адам Русак. Тарас Хадкевіч прызнаваў, што па стылі пародыя “Апошні хутаранін" лепш за яго прозу. Таксама вядомы такі факт, што старэйшы сучасны беларускі парадыст Георгій Юрчанка ў свой час так удала спарадыраваў Аляксея Русецкага, што той адразу даў яму рэкамендацыю для ўступлення ў Саюз пісьменнікаў.

Беларускія парадысты па-сяброўску ўсміхаюцца з нейкіх прынцыпаў жыцця. Іх крытыка ў асноўным не бывае злой, абразлівай. Генадзь Бураўкін, прачытаўшы пародыю на сябе, зазначыў, што можна было ўесці і мацней. Добра ставліся да пародый Станіслаў Шушкевіч у “ЛіМе", Сяргей Дзяргай у “Вожыку”, Эрнест Ялугін у газеце “Наша слова.

Алесь Адамовіч у свой час зазначыў, што не вельмі прыемна чытаць пародыі на сябе, затое сапраўднае задавальненне - на іншых. Як, напрклад, гэту. Пад назвай “Упоравень з Трусам” на наступныя радкі Міхася Губернатарава:

У яе далонях томік Труса

І газета з вершыкам маім.

Анатоль Зэкаў удала парадыруе:

Гарнуся да дзяўчыны русай -

Няўжо каханнем абміне?

К-во Просмотров: 295
Бесплатно скачать Курсовая работа: Жанр пародыі і эпіграмы ў беларускай літаратуры