Реферат: Cтиль вещания

УВОДЗІНЫ

Сярод даследчыкаў няма адзінства ў пытанні, што ўяўляе сабой рэпартаж. Адны лічаць, што гэта дынамічна напісаная інфармацыя, якая дае слухачу ўяўленне пра тую ці іншую падзею праз непасрэднае ўспыманне журналіста. Іншыя збліжаюць рэпартаж з карэспандэнцыяй. Думкі і ацэнкі розныя, таму што рэпартаж – не кансерватыўная форма. Ён знаходзіцца ў развіцці, і руху. Змяняюцца прыёмы, метады паднясення матэрыялу. Назіранні паказваюць, што рэпартаж здзяйсняе рух ад інфармацыйнасці да сінтэтычнасці. Такім чынам, рэпартаж можна назваць жанрам, які спалучае ў сабе, з аднаго боку, строгую дакументальнасць і аб’ектыўнасць (гэта далучае яго да інфармацыйных жанраў), з другога боку, маляўнічасць і эмацыянальнасць, яркасць вобразаў, а гэта ўжо звязана з самай істотнай прыкметай жанра, якую называюць рэпартажнасцю ва ўласным сэнсе слова. Мэта радыёрэпартажу- перанесці слухача на маесца падзеі. Але падзеі баваюць розныя. Напрыклад, дэпутацкі семінар з’яўляецца падзеяй статычнай. Зрабіць слухача удзельнікам статычнай падзеі – значыць адштурхнуць яго ад радыёпрыёмніку. Гаворачы пра рэпартаж, пад падзеяй трэба разумець дынамічны працэс. Толькі дынамічная падзея можа стаць падставай для стварэння рэпартажу. Жанр патрабуе ад журналіста “акунуцца” у атмасферу падзеі і праз уласныя адчуванні данесці сутнасць таго, што адбываецца. Журналіст вядзе аповяд, ужываючы займеннік я і дзеясловы бачу, чую, знаходжуся . І гэтым усё сказана. Указанне часу, калі адбылася падзея, апісанне яе акалічнасцей, розныя дэталі – усё гэта павінна быць не “прыблізна”, а з абсалютнай дакладнасцю.

У сваёй курсавой я звяртаюся да вывучэння стылю рэпартажу, таму што гэты жанр найбольш прыбліжаны да азначэння “журналістыка”. Ён вымагае заўсёды быць у віры падзей, ён - інфармацыя і адначасова экспрэсія. Тут можна цалкам рэалізаваць свой творчы патэнцыял. Рэпартажы ствараюць людзі з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якім уласціва заўсёды знаходзіць нешта новае, паведамляць пра гэта так, як не перадасць ніхто іншы. Рэпартаж патрабуе выпрацоўкі індывідуальнага стылю, каб слухач хацеў слухаць менавіта твае рэпартажы.

Для таго, каб слухач мог адчуць усе нюансы журналісцкага твору, рэпартаж павінен быць напісаны зразумелай і яснай мовай. Для выпрацоўкі добрага стылю рэпарцёру небходны інтэлект, здольнасць кампанаваць дэталі і будаваць асацыятыўны шэраг. Акрамя таго, патрэбна практыка і ўменне выкарыстоўваць асноўныя прынцыпы, не кажучы пра любоў да мовы і веданне граматыкі. Гэтыя прынцыпы павінны глыбока ўкараніцца і быць натурал нымі, каб праяўляцца ўжо рэфлектыўна, нават пад уціскам жорсткіх тэрмінаў і абставінаў.

Менавіта адпаведныя журналісцкія хваты дазваляюць найбольш трапна перадаць прысутнасць журналіста на падзеі. Адзін з такіх хватаў – выкарыстанне ў рэпартажы дэталяў і падрабязнасцяў. Дэталь, скарыстаная журналістам, можа надаць рэпартажу нагляднасць. Менавіта праз рэпарцёра слухач атрымлівае магчымасць уявіць сабе рэчы, якія апісваюцца журналістам, адчуць тэмбр і інтанацыі галасоў людзей. Спецыфіка рэпартажу праяўляюцца ў яго стылі. Нагляднасць рэпартажу абумоўлівае выбар стылістычных сродкаў. Эпітэты, параўнанні, матафары даюць журналісту магчымасць перадаць абставіны падзеі, намаляваць вобраз непасрэднага ўдзельніка працэсу, паказаць дэталь, якая журналіста ўразіла. У рэпартажы не трэба асцярожнічаць з выкарыстаннем прыметнікаў, чаго варта пазбягаць ў іншых жанрах. Стылістычныя сродкі рэпартажу павінны несці элементы эмацыйнасці. Журналіст можа дамагчыся эфекта прысутнасці толькі тады, калі здолее правільна абраць стылістычныя сродкі для выказвання сваіх эмоцый, адшукаўшы яркія і дакладныя эпіэты, трапныя параўнанні.

Рэпартаж разнастайны, сінтэтычны. Галоўнае заключаецца не ў вызначэнні жанравай прыналежнасці рэпартажу, а ў вывучэнні рэпартажу ва ўсім багацці яго жанравых разнавіднасцей, індывідуальных стылістычных манер, у даследаванні яго выяўленчых рэсурсаў. Вялікае значэнне для высвятлення прыроды і спецыфікі рэпартажу мае вывучэнне яго стылю. Тэрмін стыль таксама мае даволі шырокае тлумачэнне. Стыль з’яўляецца асноўным паняццем стылістыкі – раздзелу мовазнаўства, у якім вывучаюцца функцыянальныя стылі мовы і асаблівасці ўжывання ў іх моўных сродкаў. Функцыянальны стыль – гэта разнавіднасць маўлення, якая адрозніваецца сістэмай моўных сродкаў і абслугоўвае пэўную сферу дзейнасці чалавека: навуковую, грамадска-палітычную, мастацкую, бытавую. [14]

Калі кіравацца класіфікацыяй В.В.Вінаградава, то ў стылістыцы – “вялікай, мала даследаванай і нават выразна не аддзеленай ад іншых філалагічных дысцыплін”- вылучаецца тры колы даследаванняў: стылістыка мовы, стылістыка маўлення і стылістыка мастацкай літаратуры. Вывучэнне рэпартажнага стылю адносіцца да стылістыкі маўлення. [10]

На долю стылістыкі маўлення выпадае задача разабрацца ў тонкіх адрозненнях семантычнага і экспрэсіўна-стылістычнага характару паміж рознымі жанрамі і відамі вуснага і пісьмовага маўлення.

Такім чынам, стылістыка маўлення вывучае любыя ўстойлівыя формы, спосабы, прыёмы выкарыстання мовы ў вусным і пісьмовым маўленні, іншымі словамі, вывучае маўленчыя жанры, ці маўленчыя стылі, напрыклад, судовую прамову, газетны фельетон, выступленне на мітынгу. Менавіта ў гэтым сэнсе мы говорым пра стыль рэпартажу. У самым агульным плане пад маўленчым стылем разумюць больш ці менш устойлівыя і традыцыйныя спосаб, манера выяўлення, агульнапрынятая маўленчая форма, спосабы аб’яднання маўленчых адзінак, пабудовы мовы. Таму, якімі б рознымі і непадобнымі адзін на аднага ні былі індывідуальныя манеры радыёрэпарцёраў, у жанры рэпартажу абавязкова ёсць агульнае, устойлівае, пастаяннае. Гэтае тыповае і ўстойлівае і вывучае стылістыка маўлення.

Стылістыка маўлення павінна выпрацоўвааець свае метады аналізу. Пры гэтым ужо вылучаецца галоўны накірунак – максімальная ўвага да маўленчай структуры жанра.

Стылістычны аналіз рэпартажу, як і іншых жанраў, павінен таксама ўключаць у сябе вывучэнне кампазіцыі, маўленчай пабудовы твораў, якая мае адносна ўстойлівы характар. Асобныя элементы маўлення часта маюць ярка падкрэсленую стылістычную афарбоўку і прызначэнне.

Наша задача – разгледзець стыль рэпартажу: выявіць агульныя кампазіцыйна стылістычная рысы жанру (незалежна ад індывідуальнай манеры журналіста, тэматыкі, зместу), назіранне за функцыянальным выкарыстаннем моўных адзінак, якія ствараюць жанр, вылучэнне тыповых асаблівасцей ў гэтым выкарыстанні, даследаванне маўленчай структуры рэпартажу.

Рэпартажы бываюць падарожныя, прынагодныя, спартыўныя, ваенныя, судовыя і інш. Трэба памятаць, што калі аўэнтычны матэрыял спалучаееца з белетрыстыкай, а гэта дапушчальна, тады рэпартаж пачынае межаваць з формамі мастацкай літаратуры. Прыёмы апавядальнай прозы ўжываліся і цяпер часта ўжываюцца тымі, хто дасканала валодае інструментарыем рэпарцёра.

Адным з важных фактараў , ўто вызначаюць характар, стылістычную афарбоўку, з’яўляецца пазіцыя вытворцы маўлення. Вядома, што любое маўленне мае свайго вытворцу, але граматычныя формы, спосабы яго выяўлення абмежаваныя. Так, у беларускай мове маўленне можа весціся ад 1-й і 3-й асобы, але фактычна прамоўца выступае заўсёды як 1-я асоба, нават калі фармальна маўленне пабудавана ў 3-й асобе. Форма маўлення ад 1-й асобы больш натуральная, звычайная. І граматычна займеннік я – дамінуючая, зыходная форма. Усе астатнія ўласныя займеннікі функцыяніруюць і існуюць толькі ў сувязі з я і адносна я . Так, уласны займеннік 2-й асобы адзіночнага ліку ты - называнне субяседніка гаворачым; ён – абазначэнне любой 3-й асобы (не я і не ты ) пры звяртанні да слухача. Маўленне можа весціся ад любой з трох граматычных асоб. Іх каардынацыя і складае аснову маўлення. Улічваючы дамінуючую ролю я (вытворцыы маўлення) у фарміраванні маўлення, можна пакласці гэтую прыкмету ў аснову класіфікацыі ці тыпалогіі маўлення, і вылучыць наступныя яе тыпы:

- І тып – маўленне вядзецца ад першай асобы. Адбываецца супадзенне

вытворцы маўлення з аўтарскім я. Такі тып выкарыстоўваеца ў размоўным стылі, лістах, дзённіках, часткова ў публіцыстыцы. ІІ тып – маўленне выдзецца ад 3-й асобы: вытворца маўлення фармальна

(але не фактычна) не ўдзельнічае ў маўленні. Вытворца маўлення і граматычная катэгорыя не супадаюць;

- ІІІ тып – змешаны: маўленне адбываецца ад 1-й і 3-й асобы;

- IV тып – апавяданне адбываецца ад імя 2-й асобы.

У публіцыстыцы маўленне стылістычна адносна аднароднае – вядзецца галоўным чынам ад 3-й асобы, але я прысутнічае ў большай ці меншай ступені, у залежнасці ад жанра, тэмы і іншых фактараў. Тая ці іншая ступень падкрэслівання аўтарскага я служыць спосабам зрабіць мову разнастайнай, змяняць яе эмацыянальны тонус, мадальнасць, гэта адзін з галоўных выяўленчых сродкаў. [14]

Рэпартаж належыць да ІІІ тыпу маўлення. Гта азначае, што аповяд у ім вядзецца ад 3-й ці 1-й асобы, але фактычны вытворца маўлення вядомы – гэта аўтар, журналіст. У залежнасці ад характару рэпартажу ён так ці інакш праяўляе сябе ў маўленні.

Сёння раніцай Мінск нагадвае хутчэй не святочны горад, а зону баявых дзеянняў ці стыхійнага бедства. Прспект Ф.Скарыны ад цырка да плошчы Незалежнасці і прылеглыя да яго вуліцы перакрыты міліцэйскімі кардонамі. Прайсці можна толькі па спецыяльным пропуску. У метро на станцыях Купалаўская і Кастрычніцкая цягнікі не спыняюцца. Пасажыры вымушаны падымацца на паверхню, каб дабрацца ў іншы раён гораду. Я сам прабіраўся на плошчу Незалежнасці дварамі. На шляху пераадолеў некалькі платоў. А тым часам на галоўнай плошчы краіны пачынаецца ўрачысты парад. Міністр абароны генерал А.Чумакоў далажыў Прэзідэнту, што яго падначаленыя да параду гатовыя. […] Пасля прамовы перад урадавай трыбунай праязджае баявая тэхніка. (Радыё “Свабода”) У прыведзеным урыўку з рэпартажу пра пачатак святкавання ў горадзе добра падкрэсліваецца, што сам рэпарцёр знаходзіцца на месцы падзеі. Аўтар толькі фіксуе падзеі, не аналізуючы іх. Такі тып рэпартажу – аператыўны: рэпарцёр паслядоўна выкладае факты, убачанае і пачутае.

Сёння я рэпарцёра зрабілася амаль галоўнай стылёвай рысай жанра, вызначае і іншыя яго характарыстыкі. У чым жа спецыфіка рэпарцёрскага я як стылёвай асаблівасці рэпартажу?

Перш за ўсё, у параўнанні з белетрыстыкай, я рэпарцёра-журналіста – не літаратурная маска, не вобраз апавядальніка, не спосаб стылізацыі. Тут я аўтара, складальніка і расказчыка непасрэдна супадаюць, і гэта надае аповяду асаблівы дух публіцыстычнасці, відавочнасці і дакументальнасці таго, што адбываецца і апісваецца. Гэта не мастацкае апісанне, якое дапускае выдумку, зрух у часе, белетрызацыю, а дакладны, дакументальны аповяд. Аднак рэпарцёр не можа быць толькі бясстрасным назіральнікам, які халодным вокам фіксуе падзею. Традыцыйнае аўтарскае я журналіста, не прымаючага удзел у падзеі, саступае месца журналісту-удзельніку. Гэта дазваляе пашыраць рамкі рэпартажу, змяняць пункт гледжання, падаваць панараму падзеі як бы знутры.

Разам з я журналіста ў рэпартаж уварваўся струмень публіцыстычнасці: непасрэдныя пачуцці, ўражанні, пераыванні назіральніка ці ўдзельніка, звязаныя з рэпартажным аповядам, ацэнкі, тлумачэнні, каментарыі – усё тое, што ў выніку стварае так званы эфект прысутнасці.

Аднак і ўдзел я у структуры рэпартажу мае свае межы. Празмернасці ў выяўленні я супрацьстаіць іншая тэндэнцыя- да дакументальнага, строга-факталагічнага выкладання зместу. Нельга адыходзіць убок ад падзеі, не павінна быць чагосьці суб’ектыўнага, эмацыянальнага, прыватнага.

Такім чынам дзве тэндэнцыі, дзве плыні ствараюць у сваёй супярэчлівасці яркі шматпланавы стыль рэпартажу:

1. тэндэнцыя да строгай дакументальнасці, дакладным аднаўленні падзей;

2. тэндэнцыя да маляўнічага, эмацыянальнага выяўлення рэчаіснасці, імкнення

--> ЧИТАТЬ ПОЛНОСТЬЮ <--

К-во Просмотров: 607
Бесплатно скачать Реферат: Cтиль вещания