Реферат: Cтиль вещания

Ад маўленчых стандартаў, якія замацаваліся ў публіцыстычным стылі, трэба адрозніваць маўленчыя штампы – шаблонныя моўныя звароты, якія надаюць маўленню канцылярскую аарбоўку: на дадзеным этапе, на сёняшні дзень, падкрэсліў з усёй вастрынёй і інш.

Развіццё мовы – працэс дыялектычны. Адначасова са стварэннем моўнага клішэ адбываецца працэс яго зносу, старэння. У выніку частага ўжывання многія клішэ губляюць намінаыўную дакладнасць, выразнасць, здольнасць уздзейнічаць на аудыторыю. Такія клішэ ператвараюцца ў штампы. Штампы, зразумела, - недарэчныя ў мове рэпартажу, увогуле ў публіцыстыцы. Штамп – гэта дыскрэдытаваны грамадскай думкай выраз з аслабленым лексічным значэннем або сцёртай экспрэсіяй. Часцей за ўсё штампам становіцца былы экспрэсіўны выраз або метафара, і не таму, што часта паўтараецц ў эфіры ці ў друку, а таму, што ўжываецца неразборліва, механічна: чорнае золата, атрымаць прапіску, паставіць на лінейку гатоўнасці, даць пуцёўку ў жыццё. У процівагу дакладна выбранаму слову, якое выразна абазначае сутнасць прадмета або з’явы, штамп па прычыне сцёртай семантыкі дазваляе аўтару толькі жангліраваць моўнымі формуламі, маскіруючы адсутнасць жывога мыслення. [15]

Марфалагічныя асаблівасці публіцыстычнага стылю праяўляюцца ў асноўным у частотнасці ўжывання часцін мовы і іх форм. Напрыклад, у публіцыстычных тэкстах даволі часта сустракаюцца назоўнікі ў родным склоне (пасля эканамічнага крызісу, рэформа цэн, міністр абароны, скарачэнне ўзбраенняў і інш.), назоўнікі з суфіксамі –осць(-асць) , -ств- (-цтв-), -нн-, -ізм, -іст, дзеясловы ў цяперашнім і прошлым часе, дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу: Праект праграмы, накіраванай на падтрымку беларускай адукацыі, распрацаваны ў Мінітэрстве адукацыі. (Бел. радыё)

Стыль рэпартажу мае і сінтаксічныя асаблівасці. Тут часта выкарыстоўваюцца сінтаксічныя канструкцыі з ярка выражанай экспрэсіўнасцю – сказы з інверсійным парадкам слоў, сказы-звароты, рытарычныя пытанні, паўторы.

У публіцыстычным стылі выдзяляюцца некалькі разнавіднасцей, або падстыляў: газетна-публіцыстычны, агітацыйны, масава-палітычны. Аднак большасць навукоўцаў лічыць, што дакладнай мяжы паміж гэтымі падстылямі не існуе.

У рэпартажы выкарыстоўваюцца стылістычныя (рытарычныя) фігуры – гэта моўныя звароты, якія маюць своеасаблівую сінтаксічную будову і ўзмацняюць выразнасць выказвання. Да іх адносяцца антытэза, эліпсіс, інверсія.

Антытэза (ад грэч. Antithesis - супрацьпастаўленне) – выраз, у якім супраўьпастаўляюцца кантрасныя, процілеглыя паняцці, прыметы. Звычайна антытэза асноўваецца на антонімах. Выкарыстанне антытэзы дае магчымасць засяродзіць увагу слухача на пэўных рысах героя, абстаноўкі, з’явы і такім чынам узмацніць уражанне ад іх.

Інверсія (ад лац. Inversio - перастаноўка) – змяненне ў сказе звычайнага, прамога пардку слоў з мэтай надання пэўнаму слову, члену сказа дадатковай семантычнай і эмацыянальна-экспрэсіўнай нагрузкі. З дапамогай інверсіі падкрэсліваецца важнасць той ці іншай з’явы, апісанню надаецца ўзнятасць, урачыстасць або дынамічнасць. Але непатрэбная інверсія у сказе робіць мову напышлівай, манернай, таму ўжываць яе варта толькі там, дзе адчуваецца ў гэтым сапраўдная неабходнасць. [16]

Эліпсіс (ад грэч. еl

К-во Просмотров: 608
Бесплатно скачать Реферат: Cтиль вещания