Реферат: Cтиль вещания

Усе літаратурна-публіцыстычныя творы павінны не толькі амаль фатаграфічна перадаваць факты рэчаіснасці, але і выражаць патрэбную думку пра гэтыя факты, г.зн. аказваць уздзеянне на свядомасць слухача як аб’ектыўна, так і суб’ектыўна. Пазіцыя аўтара і так званае аўтарскае “я” не павінны стылізавацца, як у мастацкім стылі, пад штосьці або кагосьці, а выражацца проста і адкрыта даступнымі і зразумелымі і адрасанту, і адрасату сродкамі ўздзеяння, якіх дастаткова мае ў сваім арсенале наша публіцыстыка. [15] Вельмі важна, каб кожны публіцыст, асабліва пачатковец, не заблытаўся ў жанравай стратыфікацыі сучаснай публіцыстыкі, мог разнастайваць і моўнымі, і пазамоўнымі сродкамі свае рэпартажы і інтэрв’ю, карэспандэнцыі і агляды. Сёння ад журналіста патрабуецца выдатнае веданне усіх стыляў беларускай літаратурнай мовы. Значыць, журналіст, акрамя ўсяго, павінен быць выдатным стылістам. Як лічыць М.В.Абабурка, значную дапамогу журналістам могуць аказаць наступныя патрабаванні культуры маўлення:

- вартасць і каштоўнасць інфрмацыі, афармленне яе паводле ўсіх законаў

сучаснага беларускага мыслення і маўлення;

- адпаведнасць зместу маўлення рэчаіснасці, дакументалізм яго;

- аптымальнасць змястоўнай паўнаты і лаканічнасць у адпаведнасці з умовамі

камунікацыі;

- аб’ектыўная абумоўленасць сэнсавых і эмацыянальных сродкаў;

- кампазіцыя ў адпаведнасці з жанрам, асаблівасцямі камунікацыі;

- стылістычна-моўная вытрыманасць. [1]

Своеасаблівасць публіцыстычнага стылю вызначаецца ў першую чаргу спецыфікай

публіцыстычнай формы адлюстравання рэчаіснасці, якая спалучае сістэму разгорнутых доказаў, што дзейнічаюць на розум чытачоў і слухачоў строгай лагічнасцю думкі і на іх пачуцці – эмацыянальнага выкладу. У публіцыстычным стылі, такім чынам, спалучаюцца дзве важныя функцыі мовы – інфармацыйная (перадача грамадскай інфармацыі) і экспрэсіўная (уздзеянне на вядомасць людзей).гэтыя функцыі ўзаемазвязаныя, неаддзельныя адна ад другой. Таму публіцыстычным стылем карытаюцца тады, калі неабходна перадаць пэўную інфармацыю і адначасова аказаць уздзеянне на адрасата, пераканаць яго ў чым-небудзь, выклікаць цікавасць да канкрэтных ідэй, поглядаў, заахвоціць да пэўных дзеянняў і ўчынкаў. Публіцыстыка атрымала назву “летапісу сучаснасці”, таму што яна асвятляе саvыя важныя праблемы грамадства – палітычныя, сацыяльныя, бытавыя, філасофскія і інш. Тэматычны дыяпазон публіцыстыкі вельмі шырокі, ён вызначаецца таксама багаццем жанравых форм адлюстравання рэчаіснасці. Вылучаюцца тры катэгорыі публіцыстычных жанраў:

- інфармацыйныя (заметка, рэпартаж, справаздача, інтэрв’ю, хроніка, агляд);

- аналітычныя (артыкул, карэспандэнцыя, каментарфй, рэцэнзія, агляд);

- мастацка-публіцыстычныя (нарыс, эсэ, фельетон, памфлет).

Наша задача – разгледзець функцыянаванне рэпартажа на радыё, а таксама

вызначыць стылістычныя сродкі і прыёмы, з якіх ён павінен складацца.

Як вышэй ужо адзначана, рэпартаж адносіцца да інфармацыйных жанраў публіцыстычнага стылю. Яго асноўная мэта – аператыўна, дакладна і выразна паведаміць пра што-небудзь значнае і цікавае. Рэпартаж дае магчымасць слухачу як бы самому, на свае ўласныя вочы ўбачыць тое, аб чым расказвае журналіст. Звычайна ў рэпартажы паведамляецца пра тыя падзеі, сведкам якіх быў сам аўтар.

Тыповымі рысамі публіцыстычнага стылю з’яўляюцца эмацыянальнасць, ацэначнасць, вобразнасць, пабуджальнасць.

Яркая эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка публіцыстычных твораў тлумачыцца тым, што аўтар, перадаючы інфармацыю, выражае свае адносіны да яе. Прычым пазіцыя аўтара-публіцыста ў адрозненні, напрыклад, ад пазіцыі аўтара мастацкага твора выражаецца звычайна прама і адкрыта, што часта і абумоўлівае агітацыйны, пабуджальны характар публіцыстыкі.

Асноўныя рысы публіцыстычнага стылю выяўляюцца з дапамогай розных моўных сродкаў. Тут шырока выкарыстоўваецца грамадска-палітычная лексіка і фразеалогія (грамадзянін, канстытуцыя, суверэнітэт, дэпутат, міждзяржаўнае пагадненне, скарачэнне узбраенняў, канферэцыя, парламенцкія выбары і г.д. ); словы, якія набываюць прымету публіцыстычнасці толькі пры ўжыванні ў пераносным значэнні (школа выжывання, працоўная вахта, палітычная гульня, атмасфера даверу, сустрэча на ўзроўні паслоў і інш. ); стылёва афарбаваныя словы са станоўчай і адмоўнай ацэнкай (працаўнік, перадавік, міласэрнасць, дабрабыт, расіст, экстрэміст, мешчанін і інш .).

Як і ў мастацкай літаратуры, у публіцыстыцы шырока выкарыстоўваюцца метафары, эпітэты, параўнанні і іншыя тропы. У рамках кожнага стылю метафры трансфармуюцца, відазмяняюцца ў адпаведнасці з унутрыстылявымі фактарамі і патрэбамі. Публіцыстычнай метафары характэрна ярка выражаная ацэначнасць, станоўчая або адмоўная. У рэпартажы метафарызуюцца, як правіла, паняцці, важныя ў ідэалагічных, эканамічных і іншых адносінах: чорнае золата, хлеб прамысловасці, блакітныя артэрыі . У гэтых і аналагічных выпадках замена прамых найменняў экспрэсіўнымі мае пазітыўна-ацэначны характар, падкрэслівае важнасць метафарызуемых паняццяў.

Матэрыялы для метафар у рэпартажы бяруцца звычайна з галін, што карыстаюцца грамадскім аўтарытэтам, напрыклад, актывізацыя ў 60-я гады метафар на касмічныя тэмы. Прадуктыўна метафарызацыя ваенных, спартыўнах тэрмінаў; у апошні час шырока метафарызуюцца навукова-тэхнічныя тэрміны: патэнцыял, інтэграл, дыяпазон і інш.

Сталі актыўна ўжывацца такія словы інтэрнацыянальнай палітычнай лексікі, як парламент, электарат, інаугурацыя, спікер, імпічмент, легітымны, рэйтынг, кансенсус, эксклюзіўны, карупцыя, прэзентацыя . Аднак менавіта такая лексіка патрабуе дакладнасці словаўжывання, адпаведнасці слова значэнню. Некаторыя з такіх слоў з’яўляюцца врварызмамі – словамі, якія ўласцівыя толькі рэаліям той краіны, адкуль яны прыйшлі да нас. Неахайнае выкарыстанне нашымі журналістамі “імпартных” слоў паратварае беларускую мову ў своеасаблівае эсперанта. Напрыклад, слова імпічмент мог бы быць лёгка заменены ў розных выпадках выразамі накшталт: адхіленне ад улады, ініцыяваць працэс недаверу, судовы працэс над прэзідэнтам, абвінавачванне ў злачынстве і г.д.

Калі паглядзець у тлумачальны аднамоўны слоўнік англійскай мовы, то адразу стане зразумела, што паводле азначэння гэтага паняцця пры перадачы адпаведнай журналісцкай інфармацыі не абысціся без узгадкі наступнага:

  1. папярэдняе дасудовае абвінавачванне;
  2. афіцыйнай асобы, што займае дзяржаўную пасаду;
  3. у час выканання афіцыйных абавязкаў;
  4. пры далейшым судовым разглядзе ў Кангрэсе ці іншай дзяржаўнай судовай

установе. [11]

Для эканоміі часу і месца мэтазгодна карыстацца тэрмінам імпічмент , гаворачы пра ЗША. Але зусім недапушчальна ўжываць яго ў адносінах да Беларусі ці Расіі. Тут зцсім іншыя рэаліі.

Стыль рэпартажу хутка засвоіў новыя словы і словазлучэнні, якія адлюстроўваюць сацыяльныя і палітычныя працэсы ў грамадстве: фінансавае аздараўленне, альтэрнатыўныя выбары, новае палітычнае мысленне і інш.

Значна папоўніўся слоўнік навуковай тэрміналогіі: Інтэрнэт, прынтэр, віртуальны свет, стагнацыя, холдынг, дылер, інвестыцыя, спонсар і інш. Тут таксама існуе небяспека забруджвання мовы іншамоўнымі словамі, у той час як можна лёгка знайсці адпаведнікі ў беларускай мове. Напрыклад, рэпарцёры асабліва ўпадабалі слова хай-тэк (скарочана ад англ. hightechnology – “высокая тэхналогія”). Чаму ж і па-беларуску не вымаўляць “высокія тэхналогіі?” Далёка не ўсе слухачы радыё валодаюць англійскай мовай, ды яшчэ на такім узроўні, каб лёгка ўжываць запазычаную лексіку ў кантэсце ўласнага маўлення.

Галоўная ўвага павінна быць скіравана на тое, каб высветліць, наколькі выкарыстаннне тых ці іншых вобразных сродкаў мовы ў рэпартажы апраўдана зместам і разнавіднасцю твора, наколькі гэтыя сродкі арганічна упісваюцца ў моўныю тканіну.

К-во Просмотров: 616
Бесплатно скачать Реферат: Cтиль вещания