Реферат: Эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь у перыяд пераходу да новых эканамічных адносін і ўмаццавання дзяржаўнасці
4) Абмежаванне росту грашовай эмісіі, жорсткія ўмовы крэдытавання спалучаліся са шматмільярднымі ссудамі і адтэрміноўкай пагашэння раней узятых крэдытаў.
5) Правал аптовага гандлю рэсурсамі і сродкамі вытворчасці. Захавалася размеркаванне па фондах і нарадах па фіксаваных цэнах.
6) З чэрвеня 1988 г. пераход на адносіны рэгіянальнага ці рэспубліканскага гаспадарчага разліку. Суправаджаўся канфліктамі паміж цэнтральнымі і мясцовымі ўладамі (з сярэдзіны 1990 г.).
7) Перабудова ваенна-прамысловага комплексу і канверсія.
Вынікі рэформы і прычыны крызісу (пачаўся ў трэцім квартале 1988 г.):
- Палавінчатасць і непаслядоўнасць рэформаў. Рэформы былі заменены размовамі аб рэформе.
- Невыкананне прынятых законаў і рашэнняў.
- Арыентацыі народнай гаспадаркі не на спажыўца, а на прамежкавыя валавыя паказчыкі.
- Адміністрацыйныя метады рэгулявання аслаблі, а эканамічныя не былі ўведзены. На пачатак 90-х гг. дзяржзаказ ахопліваў амаль усю вытворчасць, рэсурсы і сыравіна размяркоўваліся цэнтралізавана, цэны вызначаліся зверху, дзяржаўная форма ўласнасці пераважала над іншымі, боль-шая частка капіталаўкладанняў кантралявалася з цэнтра.
- Склалася ўпэўненасць, што пераадолець крызіс магчыма толькі шляхам рэформ, накіраваных да рынку.
- Пачатак разбурэння адзінай эканамічнай прасторы СССР.
- Некантралюемае падзенне вытворчасці з 1990 г.
- Супрацьстаянне цэнтра і рэгіёнаў мела вынікам адмову выконваць абавязкі па гаспадарчых дагаворах, забарона вывозіць прадукцыю мясцовай прамысловасці і сельскай гаспадаркі, асаблівая цэнавая палітыка.
- Чацвёрты квартал 1990 г. – нацыянальны даход зменшыўся на 13,5-14,5%, вытворчасць сыравіны і матэрыялаў на 13-15%, ўзрос дэфіцыт саюзнага бюджэту. За 1989-1991 гг. падзенне нацыянальнага прыбытку дасягнула 33%, што адпавядае ўзроўню вялікай амерыканскай дэпрэсіі 1929-1933 гг.
Ліпень 1990 г. – апошні з’езд КПСС вызначыў:
1) сістэма гаспадарання патрабуе змены;
2) адзіная альтэрнатыва адміністрацыйна-каманднай сістэме кіравання – рынкавая эканоміка.
Тры варыянты пераходу да рынкавых адносін (на восень 1990 г.):
- радыкальная праграма "500 дзён" (С.Шаталін і Р.Яўлінскі);
- кансерватыўная ўрадавая праграма (М.І.Рыжкоў);
- ліберальная прэзідэнцкая праграма (М.С.Гарбачоў).
Сутнасць праграмы «500 дзён »
Першы этап (з 1 кастрычніка 1990 г. да пачатку 1991 г.). Мэта – падрыхтаваць эканоміку да ўваходжання ў рынак. Надзвычайныя меры: раздзяржаўленне эканомікі; прыватызацыя кватэр і зямлі пад жылымі пабудовамі; стварэнне акцыянерных прадпрыемстваў (50-60 з ліку буйных дзяржаўных); закрыццё асабліва неэфектыўных прадпрыемстваў; прыватызацыя дробнага гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання; стварэнне заканадаўчай базы аб рынкавай эканоміцы; гарантаванне права ўласнасці; адкрыццё біржаў, камерцыйных банкаў; скарачэнне дэфіцыту дзяржаўнага бюджэту да 5 млрд. руб.
Другі этап (наступныя 150 дзён). Мэта – захаваць дасягнутае, нарасціць станоўчы патэнцыял рэформы, стварыць ўмовы для фарміравання сапраўднага рынку. Меры: лібералізацыя цэн; раздзяржаўленне і дэманапалізацыя энергетычнай галіны эканомікі; заахвочванне прадпрымальніцтва; стварэнне акцыянерных таварыстваў замест буйных дзяржпрадпрыемстваў (у 1991 г. давесці іх колькасць да 1000-1500); прыватызаваць 50% дробных і сярэдніх магазінаў.
Трэці этап (наступныя 150 дзён). Мэта – стабілізацыя рынку спажывецкіх тавараў і сродкаў вытворчасці; пашырэнне сферы рынкавых адносін; наладжванне новай сістэмы гаспадарчых сувязяў. Меры: да канца 1991 г. ліквідаваць структуры адміністрацыйна-каманднай сістэмы; прыватызаваць 30-40% асноўных фондаў прамысловасці, 50% будаўніцтва і аўтамабільнага транспарту, 60% гандлю і грамадскага харчавання.
Чацвёрты этап (апошнія 100 дзён). Мэта – замацаванне стабілізацыі эканомікі і фінансаў; фарміраванне канкурэнтнага рынкавага асяроддзя. Меры: закончыць раздзяржаўленне і прыватызацыю народнай гаспадаркі (70% прамысловасці, 80-90% будаўніцтва, аўтамабільнага транспарту, гандлю, грамадскага харчавання і паслуг).
Сутнасць ліберальнай і кансерватыўнай праграм: адмова ад часовых параметраў заканчэння пераўтварэнняў; паступовы пераход да рынку; мадыфікацыя і захаванне адміністрацыйна-каманднай сістэмы; абмежаванне “шокатэрапіі”, захаванне адзінай эканамічнай прасторы СССР і інш. Ліберальная праграма падтрымана ВС СССР (19 кастрычніка 1990 г.), радыкальная – рэгіёнамі СССР.
27 ліпеня 1990 г. – абвяшчэнне суверэнітэту БССР, кастрычнік 1990 г. – ВС БССР прыняў “Праграму пераходу да рыначных адносін у БССР” (распрацавана СМ БССР на аснове радыкальнай праграмы).