Реферат: Эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь у перыяд пераходу да новых эканамічных адносін і ўмаццавання дзяржаўнасці

- свабода прадпрымальніцтва, рэалізацыя права ўласнасці, прызнанне законным прымянення наёмнай працы;

- свабода эканамічнага выбару для ўсіх грамадзян рэспублікі, якія маюць аднолькавыя магчымасці для самарэалізацыі ў якасці прадпрымальніка, наёмнага працаўніка, уласніка, дзяржаўнага служачага і г.д.;

- свабоднае цэнаўтварэнне як асноўны рэгулятар рынкавай сістэмы разам з дзяржаўным рэгуляваннем эканомікі ў інтарэсах усяго грамадства;

- максімальная адкрытасць рынкавай сістэмы Беларусі знешнім гаспадарчым сувязям як бліжняга, так і дальняга замежжа;

- суверэннае права рэспублікі распрацоўваць і ажыццяўляць свае законы і нарматыўна-прававыя акты.

Мерапрыемствы па рэалізацыі праграмы:

- Кастрычнік 1991 г. – дагавор аб адзінай эканамічнай прасторы паміж Расіяй, Беларуссю, Арменіяй, Кыргыстанам, Таджыкістанам, Туркменістанам і Узбекістанам, Украінай, Малдовай і Азербайджанам. Прынцыпы: узгодненая палітыка ў галінах транспарту, энергетыкі, інфармацыі, развіцця прадпрымальніцтва, фінансаў, падаткаў і цэн, грашовай і банкаўскай сістэм, мытных правіл і тарыфаў, стандартаў, статыстыкі, бухгалтарскага ўліку, развіцці зарубежных эканамічных адносін і г.д.; прызнанне прыватнай уласнасці, свабоды прадпрымальніцтва і канкурэнцыі.

- Скарачэнне выдаткаў на дзяржаўнае капіталаўкладанне, утрыманне апарату кіравання, фінансаванне стратных прадпрыемстваў і г.д.

- Распрацавана дзяржаўная праграма па стабілізацыі эканомікі і сацыяльнай абароне насельніцтва. Згодна яе створаны рэспубліканскі фонд стабілізацыі эканомікі, рэфармуецца грашова-крэдытная сістэма. Насельніцтву дазволена выкупляць ва ўласнасць кватэры, дачы, акцыі, аблігацыі, гаражы і г.д.

- Утварэнне суб'ектаў рынкавай эканомікі – незалежных, самастойных, эканамічна адказных таваравытворцаў, якія будуць займацца прадпрымальніцтвам ва ўмовах здаровай канкурэнцыі.

- Раздзяржаўленне і прыватызацыя на працягу 5—10 гадоў. Канчатковая мэта – стварэнне эканомікі з сацыяльнымі прыярытэтамі.

- Утварэнне сістэмы дзяржаўнага рэгулявання эканомікі, асноўныя элементы якой: ўласная банкаўская і крэдытная сістэмы (Нацыянальны банк Беларусі, Знешэканомбанк, Ашчадны і шэраг камерцыйных банкаў); уласны бюджэтны і падатковы механізм; планавае рэгуляванне (комплексны прагноз эканамічнага і сацыяльнага развіцця рэспублікі), абласцей, раёнаў і гарадоў; распрацоўка механізма цэнаўтварэння (свабоднае цэнаўтварэнне за выключэннем спажывецкага кошыка), і сістэмы аплаты працы (самастойнасць у аплаце працы, пры ўстаноўленым мінімуме зарплаты).

- Складванне рынкавай інфраструктуры (спажывецкага рынку, рынку сродкаў вытворчасці, фінансавага рынку, рынку працоўнай сілы) і механізму яе дзеяння.

- Сацыяльная абарона насельніцтва праз мінімум аплаты працы і прыняцце законаў ("Аб сацыяльнай абароне малазабяспечаных грамадзян", "Аб індэксацыі прыбыткаў насельніцтва", "Аб абароне правоў інвалідаў" і інш.). Створаны Пенсійны фонд і фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2001 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі

Асаблівасць эканамічнага развіцця Беларусі ў пачатку 90-х гг. – крызісныя з'явы выявіліся пазней, чым у іншых рэспубліках СССР.

Займаючы 0,9% тэрыторыі СССР і налічваючы 3,6% насельніцтва і 3,4% кошту асноўных вытворчых фондаў, у 1990 г. Беларусь вырабляла 4% валавага нацыянальнага прадукту, 4,5% прамысловых тавараў і 5,6% прадукцыі сельскай гаспадаркі СССР.

У 1990 г. выдаткі дзяржавы на сацыяльна-культурныя мерапрыемствы поўнасцю пакрываліся прыбыткамі, прафіцыт дзяржбюджэту быў роўны 2,6% да ВНП. Практычна адсутнічалі беспрацоўе і інфляцыя. У 1991-1992 гг. па індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу (ІРЧП) Беларусь займала 40-е месца сярод 174 краін свету і адносілася да групы краін з яго высокім узроўнем.

Толькі ў 1991 г. у Беларусі ўпершыню адбылося абсалютнае падзенне вытворчасці прамысловай і с/г прадукцыі (ВНП склаў 98%, а нацыянальны даход 97% ад 1990 г.). У наступныя гады адбылося рэзкае абвастрэнне эканамічнага крызісу (супала з першымі гадамі незалежнага існавання Беларусі). Народная гаспадарка рэспублікі стаяла на мяжы абвалу.

Прыкметы крызісу пачатку 90-х гг.

1. Падзенне за 1991-1994 гг. выпуску прамысловай прадукцыі на 31% (з улікам нерэалізаваных таварных запасаў і неаплочанай прадукцыі – у 2 разы). Спад меў усеагульны характар (усе галіны вытворчасці).

2. Узнікненне праблемы збыту прадукцыі, рэзкае падаражанне матэрыяльных рэсурсаў, хранічныя неплацяжы.

3. Нізкі ўзровень канкурэнтаздольнасці прадукцыі (вынік скарачэння інвестыцый у навуку і новыя тэхналогіі). Страта традыцыйных рынкаў збыту.

4. У с/г зніжэнне аб'ёмаў вытворчасці склала 14%. Прычыны: дрэннае забеспячэнне рэсурсамі, недахоп уласных крыніц фінансавання, нізкі ўзровень закупачных цэн, нізкая рэнтабельнасць сельскагаспадарчай вытворчасці, засуха 1994 г. (у той жа час на с/г у 1990-1994 гг. выдзялялася 50-60% бюджэту).

5. Палітыка штучнага стрымліванія цэн на с/г тавары, тавары прамысловасці, паслугі сувязі і транспарту, камунальнай гаспадаркі і г.д.

6. Рэзкае зніжэнне даходаў насельніцтва. На 1994 г. рэальная зарплата склала 24,8% ад узроўню снежня 1991 г. Даходы 60% насельніцтва апынуліся за мяжой мінімальнага спажывецкага бюджэту.

7. Выкарыстоўванне клірынгавых разлікаў (безнаяўныя разлікі гатовай прадукцыяй па заніжаных цэнах). Прамыя страты Беларусі ў 1993 г склалі 440 млн. долараў.

К-во Просмотров: 177
Бесплатно скачать Реферат: Эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь у перыяд пераходу да новых эканамічных адносін і ўмаццавання дзяржаўнасці