Реферат: Эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь у перыяд пераходу да новых эканамічных адносін і ўмаццавання дзяржаўнасці

9. Высокая інфляцыя пасля лібералізацыі цэн 1992 г. 1992 г. 27% у месяц, 1993 г. 32% у месяц.

У 1994 г. ВВП у адносінах да 1990 г склаў 72%, аб’ём прамысловай вытворчасці 67%, капітальныя ўкладанні 57%. Рэзка ўзмацнілася дыферэнцыяцыя даходаў насельніцтва. З’явілася і стала пастаянна расці беспрацоўе. Працягласць жыцця зменьшылася з 71,1 года ў 1990 г. да 69,0 ў 1994 г. У гэты крызісны перыяд адбывалася пераліўка капіталу з матэрыяльнай вытворчасці ў сферу гандлёва-пасрэдніцкай дзейнасці і фінансаў, дзе мелі месца хуткае абарачэнне капіталу і магчымасці атрымання звышпрыбытку ва ўмовах інфляцыі. У 1994 г. рэйтынг Беларусі па ІРЧП знізіўся да 62-га месца сярод 175 краін свету.

Осноуным i задачамi праграмы неадкладных мер па выхаду эканомікі Рэспублікі Беларусь з крызісу (1994 г.) былi:

- Аздараўленне фінансавай і грашова-крэдытнай сістэм (у першую чаргу).

- Нармалізацыя знешнеэканамічных адносін, стабілізацыя нацыянальнай валюты.

- Сацыяльная падтрымка найбольш неабароненых слаёў насельніцтва. Удасканаленне аплаты працы.

- Узмацненне дзяржаўнага рэгулявання ў эканоміцы.

- Пераадоленне спаду вытворчасці.

Рэалізацыя праграмы дазволіла ў 1994-1995 гг. на час зменшыць інфляцыю, знізіць дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту, затармазіць падзенне ўзроўню жыцця народа, прыпыніць абвальны спад вытворчасці.

Асноўныя накірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996 – 2000 гг .

Актуальнай стала новая задача стварыць перадумовы для пераходу ад спаду вытворчасці да яго стабілізацыі і некатораму росту. У гэтых мэтах былі распрацаваны і зацверджаны Асноўныя накірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996 – 2000 гг. Прыярытэты: экспарт, жыллё, харчаванне.

У якасці перспектыўнай прынята мадэль сацыяльна арыентаванай рынкавай эканомікі, якая будуецца па прынцыпах канстытуцыйных гарантый асабістых правоў і свабод грамадзян, свабоды прадпрымальніцтва, выбару прафесіі і месца працы, роўнасці ўсіх форм уласнасці, гарантыі яе недатыкальнасці і выкарыстання ў інтарэсах асобы і грамадства, забеспячэння ўзаемасувязі дабрабыту работніка і вынікаў яго працы, сацыяльнай абароны непрацаздольных і іншых сацыяльна ўразлівых пластоў насельніцтва, сацыяльнага партнёрства (паміж дзяржавай, прафсаюзамі і саюзамі прадпрымальнікаў). Сацыяльная арыентацыя рынкавай эканомікі дазваляе, з аднаго боку, захаваць сацыяльныя заваёвы народа, а з другога – выкарыстоўваць рынкавыя механізмы для павышэння эфектыўнасці эканамічнай сістэмы, яе ўспрымальнасці да навукова-тэхнічнага прагрэсу. Ствараючы ўмовы для рынкавай эканомікі, дзяржава ў сваёй эканамічнай палітыцы павінна імкнуцца да дасягнення такіх прынцыповых мэтаў, як рост дабрабыту народа, высокая ступень занятасці, спрыяльная для жыцця навакольнага асяроддзя.

Для гэтага неабходна:

- назіранне за сацыяльнымі індыкатарамі эканамічнага развіцця, уключаючы экалагічныя паказчыкі;

- змякчэнне праблемных эканамічных сітуацый;

- садзейнічанне эканамічнаму і сацыяльнаму прагрэсу.

Грамадская думка рэспублікі не падтрымлівала ідэалогію, “скачка ў рынак”. З 1990 г. па 1998 г. (з 30% да 15%) знізілася колькасць прыхільнікаў радыкальнага і хуткага пераходу да рынку. Больш за 40% рэспандэнтаў выступаюць за працяглы, але сацыяльна кантраляваны пераход да рынку.

У масавым усведамленні грамадзян Беларусі дамінуючае становішча па-ранейшаму займаюць каштоўнасці і арыентацыі мінулай эпохі. Сацыялагічныя даследаванні сведчаць, што пераважнай формай грамадскага ладу ў Беларусі ў 1996 – 41%, а ў 1998 г. – 42% грамадзян назвалі сацыялізм. За капіталізм пры гэтым выказалася, адпаведна 17% і 23% рэспандэнтаў. Такім чынам, для многіх грамадзян рэспублікі так і не зразумелы сапраўдныя мэты ажыццёўленых пераўтварэнняў. Усё гэта сведчыць і аб нежаданні насельніцтва адмовіцца ад сацыяльных гарантый ранейшага грамадскага ладу, сацыяльных каштоўнасцей.

На сённяшні дзень сярод краін СНД на долю Рэспублікі Беларусь прыходзіцца 0,9% тэрыторыі, 3,6% насельніцтва. Адначасова рэспубліка вырабляе 26,1% мінеральных угнаенняў, 53,7% хімічных валокан і ніцяў, 33,8% металарэжучых станкоў, 6,7% грузавых аўтамабіляў, 58,7% трактараў, 27,4% тэлевізараў, 33,4% халадзільнікаў і маразільнікаў, 11,4% тканіны, 13,3% бульбы, 7,7% малака і мяса, 6,7% яек.

Па апошніх апублікаваных дадзеных Беларусь па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу займае 57-е месца ў свеце. Гэта лепшы паказчык сярод дзяржаў СНД (Расійская Федэрацыя – 62-е месца, Казахстан – 73-е, Украіна – 78-е), хаця ў апошнія гады яе значна апярэдзілі краіны Прыбалтыкі і дзяржавы Усходняй Еўропы.

Уключэнне Беларусі ў эфектыўны міжнародны працэс падзелу працы дапускае наяўнасць адпаведных унутраных прадпасылак: развітага навукова-тэхнічнага і прамысловага патэнцыялу, высокага ўзроўню адукацыі насельніцтва, нацыянальнай тэхнічнай і гуманітарнай інтэлігенцыі, доступу да знешніх крыніц інфармацыі, капіталу і рэсурсаў. Усе гэтыя ўмовы ў той ці іншай ступені прысутнічаюць у Беларусі. Задача складаецца ў іх выкарыстанні і найлепшым камбінаванні з мэтай адстояць свае нацыянальныя інтарэсы ў глабальнай міжнароднай канкурэнцыі і выкарыстаць канкурэнтныя перавагі для ўмацавання свайго становішча ў сусветнай эканамічнай сістэме.

“Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2010 г.” зацверджаны СМ РБ у красавіку 2000 г. У дакуменце вызначаны стратэгічныя мэты, задачы, базавыя прынцыпы і асноўныя прыярытэты на новае тысячагоддзе.

- Улік асаблівасцей Беларусі як малой краіны з адкрытай эканомікай.

- Улік працэсу глабалізацыі сусветнай эканомікі.

- Удзел беларускіх прадпрыемстваў у фінансава-прамысловых групах (ФПГ) і транснацыянальных кампаніях (ТНК) з мэтай прыцягнення новых тэхналогій і інвестыцый.

Паскарэнне працэсаў інтэграцыі Беларусі ў сусветную эканоміку з’яўляецца важнай перадумовай для паспяховай сістэмнай трансфармацыі яе эканомікі і далейшага прагрэсу чалавечага патэнцыялу.

Сацыяльная палітыка

К-во Просмотров: 178
Бесплатно скачать Реферат: Эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь у перыяд пераходу да новых эканамічных адносін і ўмаццавання дзяржаўнасці