Реферат: Эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь у перыяд пераходу да новых эканамічных адносін і ўмаццавання дзяржаўнасці

Асноўная мэта эканамічнага развіцця на другую палову 80-х гг. – гэта пераход да эфектыўнай эканомікі.

Першы этап рэфармавання (1985-1987 гг.)

Пачатак – Красавіцкі (1985 г.) пленум ЦК КПСС. Вызначаны задачы: неабходнасць перабудовы гаспадарчага механізму; паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

Паскарэнне – павышэнне тэмпаў эканамічнага развіцця шляхам інтэнсіфікацыі вытворчасці на падставе навукова-тэхнічнага прагрэсу, структурнай перабудовы эканомікі, новых, эфектыўных формаў арганізацыі, кіравання і стымулявання працы. Эканамічныя пераўтварэнні дапаўняліся адноснай палітычнай дэмакратызацыяй.

Запланавана:

- Фарсіраванае развіццё машынабудавання шляхам яго карэннай рэканструкцыі. На яго аснове правесці тэхнічнае пераўзбраенне ўсёй народнай гаспадаркі. На 1986-1990 гг. на машынабудаванне выдзялялася ўдвая больш грошай (у 1990 г. 90% прадукцыі машынабудавання павінна адпавядаць сусветнаму ўзроўню).

- У 1,5-2 разы павялічыць выкарыстанне новых тэхналогій, у 2,3 раза павялічыць выпуск вылічальнай тэхнікі, парк прамысловых робатаў у 3 разы.

- На 1986-1990 гг. выдаткаваць значныя сродкі на павышэнне матэрыяльнага дабрабыту людзей і развіццё сацыяльнай сферы.

- Правесці перабудову эканамічнага механізму шляхам пашырэння правоў прадпрыемстваў, укаранення гаспадарчага разліку, прымянення эканамічных нарматываў, развіцця ініцыятывы, удасканальвання структуры кіравання, павышэння эфектыўнасці.

Усе мерапрыемствы планавалася правесці хуткімі тэмпамі, за год-два. Асноўныя метады: ўмацаванне адказнасці, працоўнай дысцыпліны, мабілізацыя скрытых рэсурсаў, сродкаў і іх пераразмеркаванне (адміністрацыйныя).

Ход рэформы. Мерапрыемствы:

1) Увядзенне самафінансавання ў выглядзе эксперыменту (з 1986 г.). У 1987 г. ў Беларусі 20% прамысловай прадукцыі выраблялася на прадпрыемствах з самафінансаваннем. Сутнасць – пасля адлічэнняў часткі прыбытку згодна з устаноўленымі нарматывамі ў бюджэт і ў міністэрства, большая частка прыбытку заставалася ў распараджэнні прадпрыемства. Але разумны і прагрэсіўны прынцып самафінансавання без адпаведных змен у іншых сістэмах кіравання гаспадаркай (вызначаныя зверху цэны, планы выпуску прадукцыі, забеспячэння сыравінай і паліўна-энергетычнымі рэсурсамі) працаваць не мог.

2) Працягвала існаваць старая схема эканамічных рэгулятараў (загады, штурмаўшчына, планы, палітычныя кампаніі ў эканоміцы). Засталася адміністрацыйна-камандная сістэма кіравання і бюракратычны апарат (18 млн. чалавек).

Да восені 1986 г. зрухаў не адбылося.

Прычыны:

- Запланаванае апераджэнне росту машынабудавання ў адносінах да ўсёй прамысловасці ў 1,7 раза патрабавала росту інвестыцый, што выклікала інфляцыю.

- Значныя матэрыяльныя страты ў выніку аварыі на ЧАЭС і землетрасенняў у Арменіі і Таджыкістане (ад 16 да 20 млрд. руб. у цэнах 1986 г.).

- Рэзкае (у 2-3 разы) зніжэнне сусветных цэн на нафту і газ (у 1980 г. паступіла 22 млрд. долараў, у 1986 г. каля 8 млрд.).

- Пераадоленне наступстваў супрацьалкагольнай кампаніі, што суправаджалася знішчэннем вінаграднікаў і разбурэннем адпаведных галін вытворчасці, патрабавала мільярды капіталаўкладанняў. Страты бюджэту склалі больш 37 млрд. руб.

- Непаслядоўнасць, нерашучасць, палавінчатасць прымаемых мер: дзяржпрыёмкі, дзяржзаказу, барацьбы з непрацоўнымі даходамі і г.д.

- Рост сацыяльнай нестабільнасці – забастоўкі, супраціўленне кансерватыўных сіл.

- Няўменне эканамістаў і гаспадарнікаў распрацаваць і ўкараніць нетрадыцыйныя падыходы ў эканамічную палітыку і сістэму кіравання гаспадаркай краіны.

Другі этап рэфармавання (з чэрвеня 1987 г.)

Задача: радыкальная эканамічная рэформа. Сутнасць: Змяніць сістэму планавання праз пераход да дзяржзаказу, спачатку абавязковага, а потым добраахвотнага (на частку магутнасцяў прадпрыемства). Мэта – павысіць самастойнасць прадпрыемстваў. Стымуляванне палітыкі прадпрыемстваў на самастойнасць, самафінансаванне, самакіраванне, самаакупнасць. Увод у дзеянне дагаварных і самастойна вызначаных цэн. Увядзенне аптовага гандлю сродкамі вытворчасці.

Ход рэформы. Мерапрыемствы:

1) Стварэнне заканадаўчай базы. Прыняты законы і дакументы: "Аб дзяржаўным прадпрыемстве" (ВС СССР), "Аб карэннай перабудове кіравання эканомікай" з 12 асобных дакументаў (СМ СССР і ЦК КПСС). Мэты – ажыццявіць пераход ад адміністрацыйных да эканамічных метадаў кіравання.

2) Першы год – павелічэнне тэмпаў эканамічнага росту, паскарэнне дынамікі прадукцыйнасці працы адначасова з крызісам спажывецкага рынку і значным ростам рознічных цэн.

--> ЧИТАТЬ ПОЛНОСТЬЮ <--

К-во Просмотров: 175
Бесплатно скачать Реферат: Эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь у перыяд пераходу да новых эканамічных адносін і ўмаццавання дзяржаўнасці