Реферат: Эканоміка Беларусі ХІХ стагоддзя
– 9 год – часоваабавязанае становішча сялян – адпрацоўка паншчыны ці аброку ў поўным дарэформеным памеры, забарона пакідаць зямлю;
– адмянялася асабістая залежнасць сялян да памешчыкаў;
– уводзіліся ўстаўныя граматы, якія вызначалі пазямельнае ўпарадкаванне і павіннасці сялян на карысць памешчыка;
– сяляне атрымлівалі некаторыя грамадзянскія правы – яны маглі займацца промысламі, гандляваць, набываць рухомую і нерухомую ўласнасць, паступаць у навучальныя ўстановы і на службу, несці асабістую адказнасць перад судом.
"Мясцовае палажэнне для вялікарускіх, новарасійскіх і беларускіх губерняў" дзейнічала ў Магілёўскай і васьмі паветах Віцебскай губерні (асаблівасць – панаванне абшчыннага землекарыстання).
Памер сялянскага надзелу – "вышэйшы" ад 4 да 5,5 дзесяціны, "ніжэйшы" ад 1 дзесяціны 800 кв. сажняў да 1 дзесяціны 200 кв. сажняў. У сялян з большым надзелам праводзілі адрэзкі. Так у Магілёўскай і Віцебскай губернях сяляне страцілі ад 25 да 40 % зямлі.
Павіннасці. За "вышэйшы" – паншчына ў 40 мужчынскіх і 30 жаночых дзён ці аброк 8 руб. у год і іншыя павіннасці. Захоўвалася абшчына, уводзілася кругавая парука – багацейшыя абшчыннікі выконвалі павіннасці за бедных абшчыннікаў.
"Мясцовае палажэнне для Мінскай, Гродзенскай, Віленскай і чатырох паветаў Віцебскай губерні" мела наступныя асаблівасці:
Не вызначаліся нормы сялянскіх надзелаў, захоўваліся прысядзібныя і палявыя надзелы, якімі яны карысталіся да 1861 г. Адрэзкі дапускаліся: калі памер сялянскага надзелу перавышаў устаноўлены інвентаром; калі ў памешчыка заставалася менш 1/3 часткі зручных зямель. Сялянскі надзел нельга было зменшыць больш як на 1/6.
Панскія лясы застаюцца выключна ў распараджэнні памешчыка.
Заставалася сервітутнае права.
Павіннасці. Аброку не вышэй 3 рублёў з дзесяціны, паншчына — не больш 23 дзён у год з десяціны. Праз год сяляне, якія не мелі нядоімак, маглі патрабаваць пераводу з паншчыны на аброк. Дзейнічала асабістая адказнасць селяніна за выкананне павіннасцяў.
Выкупная здзелка рабіла селяніна ўласнікам зямлі. Асноўныя этапы і прынцыпы выкупной здзелкі:
З пераходам на выкуп часоваабавязаныя адносіны спыняліся, сяляне залічваліся ў разрад уласнікаў.
Калі сяляне згаджаліся ўзяць 1/4 частку устаноўленага надзелу, то зямля выдзялялася ім ва ўласнасць бясплатна.
Сядзібную зямлю селянін мог выкупіць у любы час незалежна ад жадання памешчыка, а палявы надзел — толькі з яго згоды. У 1881 г. быў выдадзены закон, па якім ўсе часоваабавязаныя сяляне да 1 студзеня 1883 г. павінны былі перайсці на абавязковы выкуп.
Правілы выкупу былі аднолькавымі для ўсіх губерняў Расіі. Выкупная сума была такога памеру каб памешчык, паклаўшы яе ў банк (пад 6% гадавых), мог атрымліваць штогод прыбытак, роўны штогадоваму аброку з зямлі, што перайшла да селяніна. Сяляне павінны былі не толькі заплаціць за зямлю, але і выкупіць свае аброчныя павіннасці. Гэта былі вялікія сумы, якіх сяляне не мелі.
Пры выкупе надзелаў сяляне павінны былі заплаціць 20% выкупной сумы, астатнюю частку памешчыкі атрымлівалі ад дзяржавы ў выглядзе каштоўных папер. Сяляне сталі даўжнікамі дзяржавы і павінны былі на працягу 49 гадоў плаціць ёй выкупныя плацяжы і працэнты (адменены 1 студзеня 1907 г.).
Дваровыя людзі вызваляліся ад аграрнай залежнасці праз два гады пасля маніфеста 19 лютага. Ні сядзібы, ні зямельнага надзелу яны не атрымлівалі.
Утвараліся органы кіравання сялянамі – сельскія і валасныя ўправы. Яны кіравалі зборам подацяў, аб'яўлялі сялянам дзяржаўныя законы, сачылі за грамадскім парадкам. Для практычнага ажыццяўлення рэформаў 1861 г. былі створаны спецыяльныя органы — міравыя пасрэднікі, павятовыя міравыя з'езды і губернскія ўстановы па сялянскіх справах.
Сяляне засталіся незадаволеныя такой свабодай.
– Яны не падпарадкоўваліся загадам мясцовых улад.
– Адмаўляліся адбываць паншчыну і выконваць іншыя павіннасці.
– Адмаўляліся падпісваць ўстаўныя граматы
Усяго на Беларусі ў 1862 г. адбылося звыш 150 сялянскіх выступленняў.
У 1863 г. сялянскі рух пашырыўся і супаў па часе з нацыянальна-вызваленчым паўстаннем пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Апошняе вымусіла ўрад пайсці на значныя ўступкі:
1 сакавіка 1863 г. часоваабавязанае становішча сялян Мінскай, Віленскай, Гродзенскай і часткова Віцебскай губерняў адмянялася з 1 мая, яны станавіліся ўладальнікамі сваіх надзелаў. З 1 студзеня 1864 г. тое ж у астатніх паветах Віцебскай і Магілёўскай губерняў.
Змяншаліся выкупныя плацяжы –ў Мінскай губерні на 75,4%, у Гродзенскай — на 68,8%, у Віленскай — на 64,9%, у Магілёўскай — на 23,8%.
9 красавіка 1863 года створаны камісіі для праверкі памераў сялянскіх надзелаў. Сяляне, пазбаўленыя зямлі пасля складання інвентароў, надзяляліся трыма дзесяцінамі на сям'ю, абеззямеленыя пасля 1857 г. атрымлівалі поўны надзел. Зямлю атрымалі больш за 20 тыс. беззямельных двароў, іншым вярнулі адрэзкі.