Реферат: Эканоміка Беларусі ХІХ стагоддзя
3. Рэформы дзяржаўнага кіравання, праведзеныя ў 60 – 70-я гг.
Земская рэформа.
Мэты: палепшыць мясцовае кіраванне і стан гаспадаркі.
Дакумент: "Палажэнне аб губернскіх і павятовых земскіх установах".
Органы кіравання – выбарныя ад усіх саслоўяў губернскія і павятовыя сходы (гаспадарчыя органы) і ўправы (выканаўчыя органы). Выбарчая сістэма будавалася па прынцыпе маёмаснага цэнзу, таму ў іх была значнай перавага дваран. Установы павінны былі садзейнічаць развіццю мясцовай прамысловасці і гандлю, адказваць за стан мясцовых сродкаў зносін, будаваць бальніцы, школы і г.д. Яны мелі права ўводзіць земскія падаткі, мець свае грашовыя сродкі. Але – земскія ўстановы знаходзіліся пад кантролем губернатара і міністра ўнутраньк спраў. Старшыня павятовай земскай управы зацвярджаўся на пасадзе губернатарам, а старшыня губернскай управы — міністрам унутраных спраў. Земствам было забаронена склікаць агульназемскія з'езды.
У беларускіх губернях рэформа была праведзена толькі ў 1911 г. з яшчэ большымі абмежаваннямі, з прычыны перавагі ў заходніх губернях каталіцкага дваранства, апазіцыйна настроенага да царскага ўраду.
Гарадская рэформа 1870 г. (праведзена на Беларусі ў 1876 г.).
Мэты: упарадкаваць кіраванне гарадамі.
Органы кіравання – гарадскія думы і ўправы. На чале ўправы гарадскі галава, ен адначасова з'яўляўся і старшынёй гарадской думы. Выбары праходзілі на аснове маёмаснага цэнзу. Правам выбару – 25-гадовы ўзрост, капітал не менш 15 000 руб., тэрмін пражывання ў дадзеным горадзе больш 5 гадоў.
У распараджэнні гарадскіх дум і ўпраў:
– развіццё прамысловасці і гандлю;
– арганізацыя адукацыі і медыцынскага абслугоўвання;
– ўтрыманне пажарнай аховы, паліцыі і казармаў.
Таксама як і земствы, думы і ўправы не мелі органаў выканаўчай улады і падпарадкоўваліся губернатарам і міністру ўнутраных спраў.
Судовая рэформа 1864 г. (на Беларусі пачалася ў 1872 г.)
Прынцыпы:
– Ліквідаваліся саслоўныя суды.
– Утвараліся акружныя суды і судовыя палаты:
– судовыя палаты разглядалі апеляцыі і займаліся палітычнымі справамі, абслугоўвалі некалькі губерняў;
– акруговыя суды існавалі у кожнай губерні;
– міравы суд разбіраў дробныя правапарушэнні.
– Сенат стаяў на чале ўсіх судовых устаноў, з'яўляўся касацыйнай інстанцыяй.
– Суд станавіўся адкрытым, галосным і незалежным ад ураду.
–Ствараўся інстытут адвакатуры і прысяжных засядацеляў, для засведчання розных актаў была ўведзена пасада натарыуса.
Асаблівасць рэформы на Беларусі – пазней праводзілася, міравыя суддзі не выбіраліся, а прызначаліся. Акруговыя суды, пракуратура і інстытут прысяжных засядацеляў былі ўтвораны толькі ў 1882 г.
У 1900 г. у трох губернях — Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай быў уведзены інстытут земскіх начальнікаў. Яны прызначаліся з мясцовага дваранства і мелі права караць сялян без вердыкту міравых судоў.
Судовая рэформа была значным крокам наперад у параўнанні з дарэформенным судом і адыграла вялікую ролю ў станаўленні буржуазных адносін у Расійскай імперыі.
Ваенная рэформа 1862 г.
Мэты: