Реферат: Эканоміка Беларусі ХІХ стагоддзя

Пасля 1863 г. пераглядзелі землеўпарадкаванне дзяржаўных сялян (20% сельскага насельніцтва). З 16 мая 1867 г. яны адразу пераводзіліся з аброку на выкуп і станавіліся ўладальнікамі зямельных надзелаў. Надзелы дзяржаўных сялян былі вышэйшымі, чым у памешчыцкіх. За карыстанне зямлёй яны плацілі дзяржаве аброчны падатак.

Вынікі сялянскай рэформы на Беларусі:

– Памеры надзелаў вышэйшымі, чым па Расіі.

– На перыяд часоваабавязанага становішча былі зменшаны павіннасці.

– Захоўвалася памешчыцкае землеўладанне – у іх больш паловы лепшай зямлі.

– Каля 40% сялян мелі надзелы, недастатковыя для самастойнага вядзення гаспадаркі.

– Таксама сервітуты, цераспалосіца.

– Захоўвалася абшчыннае землекарыстанне ва ўсходняй частцы Беларусі.

– Сяляне атрымалі асабістыя і маёмасныя правы, саслоўнае самакіраванне.

– Быў створаны рынак рабочай сілы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы.

2. Буржуазныя рэформы 60 — 70-х гг. XIX ст. и Грашовая рэформа 1862 – 1863 гг.

Мэты:

– упарадкаваць фінансавую сістэму;

– спыніць інфляцыю;

– стабілізаваць грашовае абарачэнне;

– аднавіць размен крэдытных білетаў на золата і срэбра.

Шляхі правядзення:

– Пазыка значных сродкаў за мяжой (15 млн фунтаў стэрлінгаў).

– Пакрыццё дэфіцьту дзяржаўнага бюджэту за кошт пазыкі.

– Павелічэнне разменнага фонду да 120 млн руб. за кошт пазыкі (у абарачэнні крэдытных білетаў на 713 млн руб.).

– Аднаўленне разменных аперацый крэдытных білетаў на залатую і срэбраную манеты. Курс – 110,5 кап. крэдытнымі білетамі за 1 руб. срэбрам, у далейшым – курс 100 кап. за 1 руб. звонкай манетай.

Разменная аперацыя пачалася 1 мая 1862 г. Да 1 студзеня 1864 г. разменны фонд заменшыўся на 55,2 млн руб. і склаў усяго 10,2% ад колькасці крэдытных білетаў. У канцы 1864 г. урад забараніў выдачу залатой і срэбранай манеты ўзамен крэдытных білетаў. Расія зноў вярнулася да абарачэння неразменных папяровых грошай.

Прычыны няўдаласці рэформы:

– эканамічная слабасць Расіі;

– захаванне перажыткаў прыгонніцтва;

– крызіс сельскай гаспадаркі і прамысловасці;

– нязначны выпуск таварнай масы, здольнай заменшыць лішак крэдытных білетаў;

– рост дэфіцыту дзяржаўнага бюджэту (1864 г. — 90 млн руб., або 20,6 %);

– адмоўны гандлёвы баланс 1862 г. (рэзкае павялічэнне імпарту станкоў, машын, механізмаў, адсутнасць росту экспарту).

К-во Просмотров: 238
Бесплатно скачать Реферат: Эканоміка Беларусі ХІХ стагоддзя