Реферат: Образ белорусской хаты в белорусской культуре

Прыказкі, што датычаць хатняга быту, пры многіх супольных рысах з творчасцю іншых народаў адзначаны і рысамі нацыянальнай своеасаблівасці культуры. Тады, калі прыказка разважае пра хату і яе ўнутраны выгляд, пра печ, пра качаргу ці гаршок, адчуваецца, што гаворка вядзецца пра тыя рэчы, да якіх прызвычаены іменна беларускі селянін. Прыказкі бытавога характару яскрава раскрываюць патрэбы і вечныя клопаты селяніна.

У прыказках таксама выразна прасочваецца момант, што неабходна мець свой Родны кут, сваю хату. І гэта з’яўлялася найвялікшым шчасцем. У прыказках хату параўноўваюць нават з маці:

Свая хатка як родная матка [20;209].

Што, безумоўна, паказвае пэўнае стаўленне да свайго кута.

У шмат прыказках можна заўважыць што акцэнт зроблены менавіта на слове “сваё”: “свая хатка”, “свой кут”, “свой вугал”, “сваё гняздо”, “свая лава”, “свая салома”, і, нават, “свой сметнік”.

Гэта паказвае, што кожная сям’я імкнулася мець сваю незалежную гаспадарку. І пытанне свабоды, волі заўжды было актуальным пытаннем у гістарычным развіцці беларусаў. Свая ўласная хата – гэта як і свая Радзіма (не проста радзіма, а менавіта “свая”), дзе ўсе члены сям’і поўнаўладарныя гаспадары:

Чужая хата гаршэй ката.

Нават лічылася горам, няшчасцем не мець сваёй прытуліны:

Бяда не мець свайго ўгла.

У кожнага чалавека ёсць рысы ўладара, але ва ўсіх яны выяўляюцца па рознаму. Хтосьці можа выявіць сабе ў вышэйшых структурах, падпарадкаваць вялікую групу людзей. А звычайны селянін дае выхад сваім здольнасцям, нейкім майстэрскім навыкам у сваім куце:

Кожны пан у сваёй хаце

Ці яшчэ:

На сваём сметніку і певень гаспадар.

Гэта здаўна вядома, што асоба зусім у іншым свеце раскрываецца ў сваёй гаспадарцы. Тут усё вядома, усе дзеянні выпрацаваны і ўпэўненны – гэта ўсё сваё:

І курыца на сваём сметніку раскошна[20;210-211].

І вельмі не складана больш даведацца аб гаспадарах хаты, бачыўшы саму хату. Унутранны і знешні выгляд дома – гэта другі твар гаспадара:

Якая Агатка, такая і хатка.

Не здарма хату параўноваюць з маці. Маці клапоціцца, забяспечвае ўтульнасць, абараняе ад бяспек, але ў сваю чаргу яе дзеткі павінны неяк адказваць на яе цяплыню; даваць ёй той клопат, на які яна сама не здольна:

Хата рагата, на каждым рагу найдзеш работу.

Канешне, мужчынская рука – гэта аснова звычайнай будыніны, яе знешні выгляд. Але ўнутраны камфорт, аўру цяплыні і спакою стварае жанчына. Менавіта жанчына надае дому жыццё, таксама як і жанчына надае жыццё дзіцяці:

Гумно плача без гаспадара, а хата без гаспадыні [20;213] .

Загадкі, якія датычацца хаты і яе абсталявання ў асноўным закранаюць тыя рэчы хатняга быту, якія лічыліся найбольш каштоўнымі

Вось напрыклад:

Стаіць рубішча, у рубішчы варацішча, у варацішчы гогаль, а ў гогаля шчогаль.

(Дом, дзверы, печ, гаршчок)

Увогулле вельмі цікава асыятыўная пабудова гэтай загадкі і, вядома, што не кожны сучаснік зможа адгадаць яе.

Дом, дзверы, печ, гаршчок – гэта фундамент кожнай хаты. Гэта тыя рэчы, без якіх хата ўжо не хата.

Ці яшчэ загадкі такога кшталту:

Стаіць турыца, у турыцы лісіца, у лісіцы лаханька, у лаханьке чорны жук плыве [10;247] .

К-во Просмотров: 454
Бесплатно скачать Реферат: Образ белорусской хаты в белорусской культуре