Реферат: Образ белорусской хаты в белорусской культуре
Стаіць разрубіха, у разрубіхі разваліха, у разваліхі гогаль, у гогаля тыкаль [10;247] .
(Хата, дзверы, печ, качарга).
На прыкладзе гэтых загадак можна ўбачыць, што хата-дом у народзе выклікае падабенства да нейкага “рубішча”, “разрубіхі” і “турыцы”. Самі словы гавораць аб нечым агромістым і значным. А таксама паслядоўнасць хатніх рэчаў, якія ідуць па чарзе, залежна ад сваёй каштоўнасці.
Заўсёды лічылася, што печ у хаце – гэта другая маці. Яна корміць, грэе, стварае цяплыню, дае прытулак і сон. І ў загадках печ з’яўляецца першым арыентырам хаты. Таму, натуральна, шмат загадак вуснай народнай творчасці прысвечана печы.
У загадках печ часта называюць як “маці таўстуха”, “маці галадуха”. І разам з печчу ў загадках у адзін рад ставяць агонь і дым, дзе агню надаюць ролю “дачкі краснухі” ці “дачкі залатухі”; а дым – “сын разбой”, “сын перапёл”:
Маці таўсцюха, дачка залатуха, а сын перабор выскачыў ва двор [10;254] .
Вельмі дакладныя параўнанні. Загадку такой пабудовы цікава як загадваць, так і адгадваць. Элементам хатняга быту нададзены тыя ролі, якія так ці інакш датычаць кожнага.
Хата – гэта збудаванне, дзе па ўсіх правілах павінна жыць сям’я. І сама канструкцыя, структура хаты атаясамліваецца з так званай сям’ёй. Калі браць за прыклад тую ж самую загадку, то ў ёй нічога не гаворыцца пра бацьку-гаспадара і ўладара. І відавочна, што дом, хата і ёсць той самы бацька – галава сям’і і гэта само сабой зразумела. Дом-бацька галоўны і ўсё астатняе – печ, агонь, дым ідзе ад яго і належыць яму. Калі пайсці глыбей, то нават магчыма правесці паралель ад гэтага тыпу загадак да патрыярхальнага ўкладу жыцця беларусаў.
У хатніх загадках не мала месца адводзіцца дзверам і вокнам – гэта як ротавая адтуліна і вочы хаты:
Хто ні йдзе, дык вядзе, а на кут ці разачку не завядзе [10;264] .
А ў наступнай загадцы нават сама пабудова прымушае задумацца: ці не пра вочы тут кажацца?
Побач стаяць, на вуліцу глядзяць, а сябе ніколі не бачаць [10;271] .
Усе асноўныя рэчы хатняга інтэр’еру ўвасобіліся ў вуснай народнай творчасці. Тут прысутнічае гумар, без чаго немагчыма ў быце.
Прыказкі, прымаўкі, загадкі прымушаюць па-іншаму глядзець на тыя рэчы, што навокал нас, палягчаюць паўсядзённасць.
ІІІ. ВОБРАЗ ДОМУ Ў БЕЛАРУСКАЙ КРЭАТЫЎНАЙ КУЛЬТУРЫ
3.1. ПРА СКАРЫНУ І АЛІЗАРОЎСКАГА.
Дзейнасць і подзвіг Скарыны ўпісваюцца ў агульнаеўрапейскую культурную гісторыю. Але Скарына беларус і яго спадчына дае нам мажлівасць зіркнуць на сябе як бы з вышыні часу, убачыць сябе побач з іншымі народамі, –пераканацца, што наша гісторыя не горшая за іншыя, што яна такая ж багатая падзеямі і імёнамі, як і ў іншых народаў, што ў нас былі свае геніі, якія пакінулі след не толькі ў гісторыі і культуры свайго краю, а сталі як бы здабыткамі ўсяго чалавецтва, бо заслугі іх выходзяць далёка за нацыянальныя рамкі[22;11].
Скарына імкнуўся несці культуру да беларусаў. Ён быў першы, хто даў філасофскую інтэрпрэтацыю Бібліі. У яго творчасці такая рыса гуманізму, як любоў да роднай зямлі і суайчыннікаў, выявілася асабліва яскрава. Гэта любоў кіравала ім на працягу ўсяго жыцця. Каб выхаваць у сваіх чытачоў любоў да радзімы, ён выкарыстоўваў нават біблейскія кнігі. Прыкладам гэтага служыць яго трактоўка кнігі “Старога Запавету” “Юдзіф”: гутарка ідзе пра гераічны ўчынак легендарнай яўрэйскай жанчыны. Калі асірыйцы асадзілі родны горад Віфулію, Юдзіф пранікла ў палатку асірыйскага палкаводца Алаферна і адсякла яму галаву. Застаўшыся без кіраўніка, войска было дэмаралізавана і асада знята.
Добра вядома, што майстры Адраджэння даволі часта звярталіся да біблейскіх гісторый, каб тлумачыць актуальныя філасофскія ідэі і сацыяльна-палітычныя задачы свайго часу і свайго народа. Скарына таксама ў якасці прыклада гераічнага і самаахвярнага служэння сваёй айчыне апісвае подзвіг Юдзіф. Ён лічыў, што “Кніга Юдзіф” дана “к нашему научению, абыхом, яко зерцало, жену сию преславную пред очима имеющее, в добрых делех и в любви отчины не толико жены, но и мужи наследовали и всякого тружания и скарбов для посполитого доброго и для отчины своея не лютовали”[25;59].
Сваю любоў да Радзімы Францыск Скарына імкнуўся прывіць народу. Так гаворачы пра гераічны ўчынак Юдзіфі, Скарына робіць шырокія абагульненні: “Понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; рыбы, плавающие по морю и в реках, чують виры своя; пчелы и тым падобныя боронять ульев своих, – тако ж и люди, игде зродилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имають”[25;59]. Цяжка пераацаніць значэнне гэтых слоў любві і замілаванасці да роднага краю. Этыка Скарыны, такім чынам, выхоўвала ў чалавеку грамадзяніна і патрыёта, фарміравала якасці, неабходныя для актыўнай грамадска-практычнай дзейнасці на карысць свайго народа.
Па скарынаўскіх прадмовах багата рассыпаны розныя выслоў’і і афарызмы, глыбокадумныя выказванні першадрукара, якія сталі крылатымі. Гэта і яго патрыятычнае, па-народнаму простае і мудрае слова пра “вялікую ласку”, г.зн. любоў чалавека да роднага краю ў прадмове да той жа кнігі “Юдзіф”[21;35].
Увогуле аповесць пра Юдзіф, якая выратавала свой горад ад ворагаў, ён рэкамендуе трымаць перад сабою, як узор патрыятызму, самаахвярнасці і бескарыслівага служэння грамадскаму дабру. У гэтай прадмове Скарына звяртаецца да чытача з узнеслым публіцыстычным словам пра любоў да Радзімы як самае натуральнае і першаснае пачуцце ўсіх жывых істот, а тым больш надзеленага розумам чалавека[24;72].
Пазней палітычны мысліцель і правазнаўца Беларусі і Літвы сярэдзіны XVII стагоддзя Аарон (Адам) Аляксандр Алізароўскі разгледзіў ланцуг “дом – грамадства – дзяржава” у сваёй галоўнай працы “Аб палітычнай супольнасці людзей” (1651).
Увогуле паняцце “дом” Алізароўскі разглядае як сацыяльны канструкт, змест якога складаюць зносіны, звязаныя з узнікненнем і функцыянаваннем сям’і, а таксама зносіны паміж гаспадаром і яго подданымі. У такім значэнні гэтае паняцце даволі часта выкарыстоўвалася ў антычнай літаратуры. Блізкім да яго па значэнню з’яўляецца тэрмін “двор”.
Паводле класіфікацыі Алізароўскага, існуюць боскае, натуральнае і права народу[15;169-171]. Пры гэтым боскае і натуральнае права знаходзяцца не ў падпарадкаванні другога першаму, а выступаюць як самастойныя віды і дапаўняюць адзін аднаго. Алізароўскі аналізаваў пераважна натуральнае права, якое прырода закладвае ў чалавеку як сацыяльнай і біялагічнай істоце. У сацыяльным аспекце прынцыпы натуральнага права выяўляюцца праз развіццё і ўдасканаленне сацыяльнай арганізацыі жыцця людзей: сям’я, фальварак, паселішча, грамадства, дзяржава.
Алізароўскі распрацаваў гуманістычную канцэпцыю Новага часу – грамадскага дагавору, паводле якога прызначэнне і мэты дзяржавы звязваюцца з агульнаграмадзянскай карысцю, ўзаемазацікаўленнасцю людзей у стварэнні палітычных саюзаў-супольнасцей. Перадумовы гэтага складваюцца ў рэгуляванні адносін у сям’і, двары (сукупнасці некалькіх сем’яў) або панскім фальварку, паселішчы, дзе ў рознай ступені фарміруюцца інстытуты ўлады: бацькоў над дзецьмі, пана над падданымі і інш. Дзяржаву Алізароўскі вызначае “як створаны з мноства паселішчаў саюз і аб’яднанне людзей якія звязаны правам, што і ўвайшлі ў згоду ў імя добрага і шчаслівага жыцця”. Дзяржава – гэта працілеглае дому і сям’е. Але ж безумоўна ідзе адтуль. Апошнія таксама з’яўляюцца нейкімі супольнасцямі, аднак створаныя не з паселішчаў, як дзяржава, а з пэўных асоб, а дакладней: з гаспадара і нявольніка, мужа і жонкі, бацькоў і дзяцей, якія жывуць разам ці асобна. Існуе таксама прыватная ўласнасць, яна мае назву маёмасць і служыць таму, каб сям’я і ўсе яе члены жылі разам, разам працавалі на карысць неабходных жыццёвых патрэб. У такой супольнасці галавой сям’і мае быць той, хто з’яўляецца старэйшым і пануе над астатнімі. Яго кіраўніцтва ў сям’і жонкай як супруга, бацькаўскае – дзецьмі, гаспадарчае – працаўнікамі мае назву домаўладкаванне. Такім чынам, з такога рода сем’яў, з мноства дамоў ствараюцца вёскі, а мноства вёсак зліваецца ў супольнасць грамадзян, якую мы называем дзяржавай. Яе праблемы ён цесна звязвае з пытаннямі грамадзянства. Паводле тагачаснай палітычнай ідэалогіі сапраўднымі грамадзянамі была толькі шляхта, арганізаваная ў замкнёнае каставае кола. Алізароўскі лічыў, што грамадзянамі дзяржавы з’яўляюцца ўсе жыхары, акрамя рабоў і іншаземцаў. Пры гэтым адзначаў, што ў грамадстве існуюць вышэйшыя і ніжэйшыя саслоўі, але для кожнага павінен існаваць свабодны пераход з аднаго саслоўя ў другое, і грамадзяне ўсіх саслоўяў роўныя перад законам[18;131-139].
Ігнараванне прынцыпаў грамадскага дагавору, паводле Алізароўскага, вядзе да гібелі дзяржавы. Разбуральнымі фактарамі з’яўляюцца дзеянні людзей, якія парушаюць чалавечыя сувязі, дрэннае кіраванне, адсутнасць законнасці і справялівасці, няроўнасць, эгаізм пануючых саслоўяў, несправядлівае выкарыстанне права, асабліка ў судах. Ён прытрымліваўся думкі, што дасканаласць дзяржавы залежыць ад найбольш рацыянальна выбранай формы кіравання. Сімпантыі Алізароўскага былі на баку спадчыннай манархіі, і ў той жа час ён быў праціўнікам тыраніі. На яго думку, у выключных выпадках у народа павінна існаваць права на паўстанне і забойства тырана[15;616].
У працы Алізароўскага ідэя “дзяржавы-дома” – узор працэсу фалькларызацыі. Праца бярэ свае вытокі з традыцыйнай народнай культуры прасякнутай ідэяй роднасці. Ва ўсіх відах беларускага фальклору паэтызуецца гаспадар, які па сутнасці з’яўляецца культурным героем беларускай традыцыйнай культуры і перш за ўсё земляробчага цыкла.
3.2. ВОБРАЗ ДОМУ Ў БEЛАРУСКІМ ВЫЯЎЛЕНЧЫМ МАСТАЦТВЕ 19 СТАГОДДЗЯ.
Цяжка знайсці дзе-нібудзь канкрэтнай тэматыкі “вобраз дома ў мастацтве”. Але не складана заўважыць вобраз беларускай хаты, нацыянальных беларускіх будынкаў у бытавым жанры і пейзажы беларускіх мастакоў.
Узяўшы не такое далёкае 19 стагоддзе, знойдзеш шмат знаёмых імён мастакоў, у творчаці якіх прысутнічае вобраз іх Радзімы – хаты, дома, млына...
У творах перадаюцца рысы беларускіх будынкаў таго часу. Заўважаецца частая аднолькавасць назваў твораў. Найчасцей сустракаюцца такія назвы як “На радзіме”, “Млын”, “Жніво”.